«ДА СЛУЖБЫ АЙЧЫНЕ ГАТОВЫ!» НА ГЛЫБОЧЧЫНЕ ПАЧАЛАСЯ ЧАРГОВАЯ ПРЫЗЫЎНАЯ КАМПАНІЯ

1 Звезда2 Звезды3 Звезды4 Звезды5 Звезд (Пока оценок нет)
Загрузка...

У сераду 15 лістапада Яўгеній Пранько прымаў віншаванні з днём нараджэння пад маршавую мелодыю “Прощание славянки”. Справа ў тым, што ранкам гэтага дня хлопец знаходзіўся на прызыўным пункце Глыбоцкага раённага ваеннага камісарыята і рыхтаваўся да адпраўкі на тэрміновую вайсковую службу. У гэтыя хвіліны яго, зрэшты, як і ўсіх прызыўнікоў, перапаўнялі хвалюючыя пачуцці: прытоены сум ад расстання з роднымі і адначасова радасць і гордасць ад таго, што будзе служыць у адным з элітных вайсковых злучэнняў, у асобным палку сувязі, што зможа ў поўнай меры прымяніць свае прафесійныя веды, атрыманыя падчас вучобы ў Полацкім дзяржаўным універсітэце.

DSC_0003


Спецыяльнасць у Яўгенія — праграмнае забеспячэнне інфармацыйных тэхналогій. Да прызыву ў армію ён тры месяцы папрацаваў інжынерам-праграмістам у роднай гаспадарцы – УП “За Радзіму”. І вось юнак становіцца ў шэрагі абаронцаў Айчыны. Застаецца і нам ад імя вялікай чытацкай аўдыторыі “Весніка Глыбоччыны” павіншаваць Яўгенія з днём нараджэння, павіншаваць з пачаткам армейскай службы, і ў яго асобе павіншаваць усіх тых нашых землякоў, якія гэтымі лістападаўскімі днямі прызваліся на тэрміновую вайсковую службу.

…Чарговая прызыўная кампанія, што пачалася яшчэ ў жніўні, набліжаецца да завяршэння. Тэрміновую вайсковую службу і службу ў рэзерве пачынаюць больш за 60 юнакоў з Глыбоччыны. Усе этапы сёлетняга восеньскага прызыву праходзілі ў звычайным рэжыме. Асаблівасць хіба адна: вывучэннем маральных, дзелавых і прафесійных якасцей асобы кожнага прызыўніка займаліся не прадстаўнікі воінскіх часцей, а супрацоўнікі групы прызыву райваенкамата. З улікам стану здароўя яны і вызначалі групу годнасці да службы ў арміі.

Ад аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама, ад райкама ГА “БРСМ” кожны прызыўнік атрымаў традыцыйны, наш глыбоцкі, фірменны падаруначак – спецыяльныя каляндарыкі на перыяд службы. Перад самай адпраўкай прызыўнікі разам са сваімі бацькамі пачулі шмат карысных парад і настаўленняў ад ваеннага камісара Глыбоцкага і Шаркаўшчынскага раёнаў Сяргея Краснадубскага, ад супрацоўнікаў райваенкамата.

—Армейскія будні лёгкімі не бываюць, — звяртаўся да будучых салдатаў начальнік групы прызыву райваенкамата Аляксандр Аляхновіч. – Важна добрасумленна выконваць ускладзеныя на вас абавязкі. Упэўнены, што вы, як і ўсе нашы землякі, паспяхова авалодаеце вайсковымі спецыяльнасцямі, станеце дастойнымі абаронцамі нашай любімай Радзімы – Рэспублікі Беларусь.

—Пішыце добрыя, напоўненыя любоўю пісьмы, — нагадала будучым воінам і іх бацькам галоўны спецыяліст групы прызыву райваенкамата Валянціна Мажэй. – Жадаю вам, каб армейскі распарадак, напружаныя дні вучобы і фізічных трэніровак пайшлі на добрую карысць. Мацнейце, мужнейце, а мы ўсе рады будзем сустрэць вас пасля службы на роднай глыбоцкай зямлі!

Вам также понравится



Веснік Глыбоччыны - Новости г. Глубокое и Глубокского района,
© Авторское право принадлежит учреждению "Редакция районной газеты "Веснік Глыбоччыны" Глубокского района , 2021г.
Гиперссылка на источник обязательна. Условия использования материалов.


Рейтинг@Mail.ru
Яндекс.Метрика Рейтинг@Mail.ru