ГЛЫБОЦКІ МКК: МАДЭРНІЗАЦЫЯ ВЫТВОРЧАСЦІ І ПЕРСПЕКТЫВЫ НА ЗНЕШНІМ РЫНКУ

1 Звезда2 Звезды3 Звезды4 Звезды5 Звезд (Пока оценок нет)
Загрузка...

Хлебазавод-і-МКК-да-свята-034

—У гэтым годзе для нашага калектыву значнай падзеяй стала тое, што за дасягненне найлепшых паказчыкаў у сферы сацыяльна-эканамічнага развіцця малочнакансервавы камбінат занесены на Рэспубліканскую Дошку гонару. І гэта акрыліла нас, натхніла на новыя поспехі і дасягненні, — адзначыў галоўны інжынер прадпрыемства Ігар Шымко. —  На даным этапе ідзе мадэрнізацыя цэха па вытворчасці сухой дэмінералізаванай сыроваткі і сухіх малочных прадуктаў. Лінію па сыроватцы запусцілі  ў сярэдзіне чэрвеня і цяпер ідзе нарошчванне магутнасцей. У наступным годзе мы павінны выйсці на поўную загрузку па сыроватцы. Паралельна ідуць работы па  запуску  лініі па малаку. Будзем падпісваць акты ўводу другой чаргі. Прадаўжаем будаўніцтва першай чаргі – складскія памяшканні. За два месяцы, лістапад і снежань, павінны завяршыць будаўніцтва, і ў прынцыпе праект будзе цалкам рэалізаваны. Рэалізацыя праекта забяспечыць поўную перапрацоўку малочнай прадукцыі.
 

Экскурсію па цэху вытворчасці сухой сыроваткі і сухіх малочных прадуктаў правёў начальнік цэха Валерый Цяліца.

— Новае сучаснае абсталяванне, сучасная вытворчасць, вопытныя спецыялісты —  вынікі абавязкова будуць, — заўважыў ён.  

Адметай года можна лічыць і ўдзел прадпрыемства ў выставах малочнай прадукцыі.

—У 2017 годзе мы прымалі ўдзел у чатырох выставах, — гаворыць намеснік генеральнага дырэктара па камерцыйных пытаннях Андрэй Сакалоўскі. —  Першая з іх і асноўная – “Прадэкспа” ў Маскве. Мы сустрэліся са сваімі пастаяннымі партнёрамі і наладжвалі адносіны  з новымі. Вынікі выставы бачым па нашых справаздачах: мы прыраслі ў аб’ёмах вытворчасці, у рэалізацыі, а таксама ў грашовым эквіваленце рэалізаванай прадукцыі ў Расію. Потым была выстава ў Казахстане, дзе ў нас ёсць два асноўныя партнёры, і там правялі перамовы з новымі кампаніямі, якія
займаюцца рэалізацыяй малочнай прадукцыі. Удзельнічалі ў выставе ў  ААЭ ў Дубаі, і хачу сказаць, што нам гэты рынак вельмі цікавы. У тым сэнсе, што мы пастаўлялі ўжо туды сваю прадукцыю і хочам нарасціць, павялічыць аб’ёмы рэалізацыі. Ёсць у нас перспектывы і на егіпецкім рынку – у гэтым мы пераканаліся падчас выставы ў Каіры.

Вам может понравиться

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

девятнадцать − 14 =



Веснік Глыбоччыны - Новости г. Глубокое и Глубокского района,
© Авторское право принадлежит учреждению "Редакция районной газеты "Веснік Глыбоччыны" Глубокского района , 2016г.
Гиперссылка на источник обязательна. Условия использования материалов.


Рейтинг@Mail.ru
Яндекс.Метрика Рейтинг@Mail.ru HotLog

Мы в соцсетях!

У нас есть группа в Одноклассники
Присоединяйся и будь в курсе всего!


А еще мы есть в: