«Уладар сяла» вярнуўся на Глыбоччыну

1 Звезда2 Звезды3 Звезды4 Звезды5 Звезд (Пока оценок нет)
Загрузка...

Напрыканцы мінулага тыдня Глыбокае прымала фіналістаў X рэспубліканскага сямейнага сельскагаспадарчага праекта “Уладар сяла -2017”.  За ганаровае званне “ўладароў” змагаліся шэсць лепшых маладых сем’яў нашай краіны – пераможцы раённых і абласных этапаў конкурсу: сям’я Гайдук з гарадскога пасёлка Ружаны Пружанскага раёна Брэсцкай вобласці, сям’я Давыдавых з аграгарадка Баршчоўка Добрушскага раёна Гомельскай вобласці, сям’я Палавеня з аграгарадка Гудзевічы Мастоўскага раёна Гродзенскай вобласці, сям’я Літвіных з вёскі Лешня Капыльскага раёна Мінскай вобласці, сям’я Жаканавых з аграгарадка Александрыя Шклоўскага раёна Магілёўскай вобласці. Віцебшчыну ў фінале прадставіла шматдзетная сям’я Молакавых з аграгарадка Більдзюгі Шаркаўшчынскага раёна.

фото-010

—Глыбокае – унікальны горад, дзе нараджаюцца такія праекты, якія потым рэалізуюцца ва ўсёй рэспубліцы і нават за яе межамі, — адзначыў, вітаючы прысутных, першы сакратар цэнтральнага камітэта ГА «БРСМ» Андрэй Белякоў. — У нашай краіне заўсёды, з асаблівай удзячнасцю адносяцца да сельскіх працаўнікоў. І праект “Уладар сяла” – па-сапраўднаму шчыры і душэўны – гэтаму пацвярджэнне.

фото-238
Для фіналістаў X Рэспубліканскага сямейнага сельскагаспадарчага праекта “Уладар сяла-2017” арганізатары падрыхтавалі творчыя і сельскагаспадарчыя конкурсы. Маладыя сем’і сустракалі гасцей на імправізаваных падворках, частавалі іх традыцыйнымі беларускімі стравамі, прэзентавалі выставу творчых работ і хваліліся ўраджаем, вырашчаным на сваіх прысядзібных участках. Падчас конкурсу візітовак “Вітаем па-беларуску” фіналісты арыгінальна – хто ў вершах, хто песняй – расказвалі пра таленты і захапленні кожнага члена сваёй сям’і. Усе прэтэндэнты на званне “Уладар сяла” жывуць у вёсцы і трымаюць немалую гаспадарку, таму яны з лёгкасцю справіліся і з традыцыйнымі сельскагаспадарчымі конкурсамі праекта: пілавалі, калолі і складалі дровы, запрагалі і распрагалі каня, збіралі ўраджай, вудзілі рыбу і гатавалі дранікі на калодзе.

фото-214
Усе сем’і выдатна прайшлі конкурсныя выпрабаванні, а пераможцамі X рэспубліканскага сямейнага сельскагаспадарчага праекта “Уладар сяла-2017” стала сям’я Уладзіміра і Вікторыі Літвіных з Міншчыны. Толькі крыху саступіла пераможцам і апынулася на другім месцы – сям’я Давыдавых з Гомельшчыны. Іх, дарэчы, найбольш актыўна падтрымлівалі глыбачане. Глава сям’і пакарыў шматлікіх гледачоў віртуознай ігрой на гармоніку, песнямі і сакавітай беларускай мовай. Сям’я Андрэя і Таццяны, да таго ж, перамагла ў анлайн-галасаванні за “Лепшы сельскі падворак”, якое праходзіла ў сацыяльнай сетцы “ВКонтакте” ў групе “Моладзь Беларусі”, а таксама на канале BRSMvideo відэахостынгу YouTube. Трэцяе месца заваявалі нашы суседзі – шматдзетная сям’я Івана і Дзіяны Молакавых з Шаркаўшчынскага раёна.

фото-032
Усе фіналісты атрымалі добрыя падарункі: грашовую прэмію і электратрымер, а пераможцы – мотаблок.

*  *  *

Дарэчы сказаць, арганізатары праекта – грамадскае аб’яднанне «БРСМ» – невыпадкова вырашылі правесці фінал X рэспубліканскага конкурсу ў Глыбокім. Дзесяць гадоў таму ў колішняга першага сакратара Глыбоцкага райкама ГА «БРСМ» Людмілы Чэбан і кіраўніка сямейнага клуба “Востраў разумення” Марыны Гараповіч узнікла ідэя правесці такі конкурс для маладых сем’яў Глыбоччыны. Ідэю падтрымалі мясцовыя ўлады. У першым праекце прынялі ўдзел дванаццаць сем’яў, якім на працягу сямі месяцаў давялося прайсці сямнаццаць няпростых выпрабаванняў. Пераможцы першага праекта – сям’я Віктара і Маргарыты Герасімёнкаў – акрамя гучнага тытула атрымалі дом у аграгарадку Ломашы. Цяпер сямейная пара разам з ініцыятарамі праекта былі запрошаныя на конкурс у якасці членаў журы. А пасля заканчэння мерапрыемства сем’і-удзельніцы першага праекта “Уладар сяла-2007” сабраліся на базе адпачынку “Чачалі”, успаміналі самыя яркія, вясёлыя і складаныя моманты конкурсных выпрабаванняў, праглядалі відэаролікі праекта, расказвалі, што змянілася ў іх жыцці за апошнія дзесяць гадоў.

фото-035
—25 гадоў назад пасля заканчэння Віцебскай акадэміі ветэрынарнай медыцыны я прыехала працаваць у Ломашы, а мае бацькі і сёння жывуць у Віцебску. Хто такі ўладар сяла? Сапраўдны ўладар сяла – гэта чалавек, які жыве і працуе ў вёсцы не таму, што так склалася, а таму, што любіць вясковае жыццё, любіць сваю зямлю і не баіцца нялёгкай сялянскай працы, — разважала пераможца першага праекта “Уладар сяла-2007” Маргарыта Герасімёнак. І ўсе былыя сапернікі з ёй пагадзіліся.

фото-131 фото-128 фото-108 фото-105 фото-083 фото-067 фото-037 фото-048 фото-042 фото-062 фото-097 фото-165 фото-152 фото-148 фото-145 фото-169 фото-170 фото-171 фото-175 фото-178

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

четыре × три =



Веснік Глыбоччыны - Новости г. Глубокое и Глубокского района,
© Авторское право принадлежит учреждению "Редакция районной газеты "Веснік Глыбоччыны" Глубокского района , 2016г.
Гиперссылка на источник обязательна. Условия использования материалов.


Рейтинг@Mail.ru
Яндекс.Метрика Рейтинг@Mail.ru HotLog

Мы в соцсетях!

У нас есть группа в Одноклассники
Присоединяйся и будь в курсе всего!


А еще мы есть в: