У Глыбоцкіх школах прайшлі напружаныя інтэлектуальнай працай канікулы

1 Звезда2 Звезды3 Звезды4 Звезды5 Звезд (Пока оценок нет)
Загрузка...

І сапраўды, нядаўнія вясновыя школьныя канікулы для 733 вучняў 3—9 класаў устаноў адукацыі раёна сталі часам напружанай інтэлектуальнай працы. Усе яны, пераможцы першага школьнага этапу прадметных алімпіяд, аспрэчвалі званне лепшых на раённым узроўні.

Трэба сказаць, у нас, на Глыбоччыне, правядзенню штогадовых прадметных алімпіяд сярод вучняў малодшага і сярэдняга звяна надаецца самая пільная ўвага як з боку кіраўніцтва раёна і кіраўніцтва аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама, так і з боку адміністрацый школ і настаўнікаў-прадметнікаў, бо гэтыя алімпіяды даюць магчымасць кожнаму школьніку раскрыць свае здольнасці, паглыбіць веды па тым ці іншым прадмеце. І, канешне ж, гэтыя інтэлектуальныя спаборніцтвы з’яўляюцца своеасаблівым аглядам рэзерву будучых удзельнікаў рэспубліканскіх прадметных алімпіяд.

Вынікі раённых прадметных алімпіяд сярод вучняў малодшага і сярэдняга школьнага звяна падведзены. 147 хлопчыкаў і дзяўчынак сталі ўладальнікамі дыпломаў; 31 з іх – узнагароджаны дыпломамі першай ступені, 78 – другой і 38 – дыпломамі трэцяй ступені. Адметнай па выніках сёлетняй раённай прадметнай алімпіяды стала лічба 16. Менавіта столькі школьнікаў вызначыліся і былі ўзнагароджаны дыпломамі па двух прадметах. Гэта гімназісты: пяцікласнік Максім Кадушкевіч паказаў высокі вынік па матэматыцы і англійскай мове, шасцікласніцы Кацярына Якубёнак – па матэматыцы і беларускай мове і літаратуры, Лізавета Дайлідзёнак – па матэматыцы і працоўным навучанні, васьмікласнікі Максім Шубелька – па хіміі і фізіцы і Віталій Гімбіцкі – па фізіцы і англійскай мове. Па два дыпломы маюць у сваім актыве вучні СШ №2 г. Глыбокае: дзевяцікласніца Ульяна Семеж – па грамадазнаўстве і нямецкай мове, шасцікласніца Валерыя Януш – па матэматыцы і англійскай мове і пяцікласніца Аляксандра Кабылінская – па беларускай і рускай мовах і літаратуры. Вучаніца 9 класа СШ №3 г. Глыбокае Яна Барысевіч прадэманстравала выдатныя веды па грамадазнаўстве і гісторыі, а сямікласніца Вераніка Гражэўская з гэтай жа школы выдатным чынам праявіла сябе ў алімпіядзе па матэматыцы і фізіцы.

Двух дыпломаў па гісторыі, грамадазнаўстве ўдастоена вучаніца 9 класа Марыя Маціеўская і па гісторыі і нямецкай мове — вучань 5 класа Дзмітрый Мухін з Празароцкай СШ імя І. Буйніцкага. У сямікласнікаў Кіраўскай СШ Андрэя Піскуновіча і Глеба Ляцягі такое ж паспяховае выступленне ў алімпіядах па геаграфіі і рускай мове і літаратуры. А Паліна Лапунова (7 клас) з Азярэцкай СШ бліснула ведамі па беларускай мове і літаратуры і па французскай мове.

Калі прааналізаваць вынікі вясновай раённай алімпіяды ў разрэзе школ, то тут бясспрэчным пераможцам з’яўляецца каманда алімпіяднікаў раённай гімназіі. На яе рахунку 36 дыпломаў рознай вартасці. Другі высокі паказчык у каманды СШ №2 – 27 дыпломаў, трэці – у СШ №3  — 21 дыплом. У актыве каманд СШ №1 імя П. Сухога і Падсвільскай СШ – па 12 дыпломаў, Пліскай СШ – 7, Празароцкай СШ імя І. Буйніцкага – 5, Кіраўскай СШ – 4. Па тры дыпломы ў юных інтэлектуалаў Псуеўскай, Удзелаўскай і Залескай сярэдніх школ, па два – Карабоўскай імя Р. Мацеюна, Дзеркаўшчынскай, Суклінскай і Шунеўскай, па аднаму – Узрэцкай, Прошкаўскай і Чарневіцкай школ.

Заслугоўваюць пахвалы самыя юныя ўдзельнікі раённай прадметнай алімпіяды па інфарматыцы трэцякласнікі Данііл Міхмель (СШ №1 імя П. Сухога), Арына Савіцкая (СШ №2) і Данііл Кузняцоў (Псуеўская СШ). Яны паспяхова справіліся з заданнямі і сталі ўладальнікамі дыпломаў другой ступені. Ну а трыумфатарамі раённай прадметнай алімпіяды па праву можна назваць чацвёртакласніц СШ №2 Юлію Муляронак і Паліну Зубрыцкую, а таксама вучаніцу 7 класа Пліскай СШ Паліну Плавінскую. Усе яны сталі ўладальніцамі дыпломаў адразу па трох вучэбных прадметах. Пры гэтым, у Юліі ўсе тры дыпломы першай ступені – па матэматыцы, інфарматыцы, беларускай мове і літаратуры. Паліна Зубрыцкая ўзнагароджана Дыпломам першай ступені ў алімпіядзе па беларускай мове і літаратуры і дыпломамі другой ступені – па інфарматыцы і рускай мове і літаратуры. А ў Паліны Плавінскай Дыплом першай ступені ў алімпіядзе па біялогіі і дыпломы трэцяй ступені – па хіміі і фізіцы.

Малайчыны дзяўчынкі! Малайцы ўсе, хто так шчыра папрацаваў падчас інтэлектуальных канікулаў. Пажадаем ім поспехаў і ўзыходжання на новыя алімпіядныя вышыні.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

девятнадцать + 5 =



Веснік Глыбоччыны - Новости г. Глубокое и Глубокского района,
© Авторское право принадлежит учреждению "Редакция районной газеты "Веснік Глыбоччыны" Глубокского района , 2016г.
Гиперссылка на источник обязательна. Условия использования материалов.


Рейтинг@Mail.ru
Яндекс.Метрика Рейтинг@Mail.ru HotLog

Мы в соцсетях!

У нас есть группа в Одноклассники
Присоединяйся и будь в курсе всего!


А еще мы есть в: