У Глыбоцкіх установах адукацыі прайшлі школьныя канферэнцыі вучнёўскіх даследчых работ “Крок у будучае”

1 Звезда2 Звезды3 Звезды4 Звезды5 Звезд (Пока оценок нет)
Загрузка...

Традыцыйна школьная канферэнцыя вучнёўскіх даследчых работ “Крок у будучае” сабрала разам пліскіх школьнікаў, здольных да навуковага даследавання, зацікаўленых у павышэнні свайго інтэлектуальнага і культурнага ўзроўню, якія пад кіраўніцтвам сваіх настаўнікаў імкнуцца да паглыблення ведаў у розных галінах навукі.
Адкрываючы мерапрыемства, кіраўнік школьнага навуковага таварыства вучняў “Эрудыт”, настаўнік хіміі і біялогіі Л.П. Грыдзюшка адзначыла, што сёлета, у Год навукі, вырасла цікавасць нашых школьнікаў да даследчай дзейнасці.

На канферэнцыі было прадстаўлена сем работ прыродазнаўча-матэматычнага і  гуманітарнага накірункаў. Самы  малодшы даследчык –Саша Філіпёнак,   вучань 4-га класа, – пад кіраўніцтвам М.К. Грыгаровіч вывучаў жыццё, паводзіны і здольнасці мурашак.  Вучаніца 6-га класа Ксенія Грыдзюшка выяўляла ў маўленні пліскіх школьнікаў словы-паразіты і шукала спосабы зніжэння ўжывання такіх слоў у маўленні (кіраўнік Мяцеліца Т.А.).  Не пакінула нікога раўнадушным работа Дар’і Капшуль “Леварукасць – гэта недахоп ці норма?” (кіраўнік Л.П. Грыдзюшка). Аказваецца, у нашай установе адукацыі выхоўваецца і навучаецца амаль 7% леварукіх дзяцей. Прыведзеныя вынікі назіранняў яшчэ раз нас упэўнілі, што леварукасць не перашкаджае дзецям добра вучыцца, маляваць, спяваць, займацца спортам.  

Аб’ектам даследавання Кацярыны Бузо і Кацярыны Тумчонак пад кіраўніцтвам І.К. Дзянісавай сталі жэсты, якія беларусы і немцы выкарыстоўваюць у паўсядзённым жыцці. Цікава, што жэсты нямецкага і беларускага народаў могуць супадаць па сэнсе і па выкананні ці супадаць па сэнсе, але адрознівацца па выкананні або наадварот. Таму, каб не трапіць у канфліктную сітуацыю, трэба ведаць жэсты насельнікаў той краіны, куды збіраешся наведацца.

Вучаніца 11-га класа Яна Ждановіч з класным кіраўніком І.Л. Рамашка вывучала карысць і шкоду камп’ютара. Вучаніца правяла анкетаванне вучняў 8-11 класаў школы, іх бацькоў і педагогаў. Прааналізаваўшы вынікі, прыйшла да вываду, што камп’ютар трэба выкарыстоўваць разумна, кантраляваць свой стан у час працы за ім, і тады камп’ютар будзе сябрам, а не ворагам.

Цікавую тэму для даследавання абралі Ганна Баран і Канстанцін Хрол – “Водар, які хвалюе душу…” (кіраўнік Г.І.Усовіч). Яны правяралі, ці супадае вібрацыйнае поле, у якое ўваходзіць код імя чалавека і даты нараджэння, з водарам, якім чалавек карыстаецца ў паўсядзённым жыцці. Атрымалася, што амаль у паловы апытаных такія супадзенні сапраўды ёсць.

Вучань 10-га класа Леон Чарняўскі пад кіраўніцтвам В.І. Качан збіраў матэрыял аб унікальным чалавеку, сапраўдным афіцэры, выдатным спартсмене Кляўчэні В.І. Леон зразумеў сам і ўпэўніў усіх нас, што чалавек сам стварае свой лёс, і ў мірны час яго чэсная і добрасумленная служба на карысць сваёй Радзімы з’яўляецца подзвігам і прыкладам для маладога пакалення.

Лічу, што ўсе даследчыкі прадэманстравалі розум, талент і велізарнае старанне ў напісанні сваіх работ, абарона якіх была не толькі добра падрыхтавана рэфератыўна, але і суправаджалася мультымедыйнымі прэзентацыямі.

Несумненна, нашу школьную канферэнцыю вучнёўскіх даследчых работ па праве можна назваць святам навукі.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

4 + двенадцать =



Веснік Глыбоччыны - Новости г. Глубокое и Глубокского района,
© Авторское право принадлежит учреждению "Редакция районной газеты "Веснік Глыбоччыны" Глубокского района , 2016г.
Гиперссылка на источник обязательна. Условия использования материалов.


Рейтинг@Mail.ru
Яндекс.Метрика Рейтинг@Mail.ru HotLog

Мы в соцсетях!

У нас есть группа в Одноклассники
Присоединяйся и будь в курсе всего!


А еще мы есть в: