Глыбоцкія кавуны

1 Звезда2 Звезды3 Звезды4 Звезды5 Звезд (Пока оценок нет)
Загрузка...

Пра тое, што кавуны, дыні вырошчваюць у Беларусі, чытаў у СМІ. З інтэрнэта вывудзіў і такую інфармацыю: за некалькі апошніх гадоў наша рэспубліка на 150 кіламетраў “наблізілася к поўдню”. І бахчавыя пры належным доглядзе могуць даць добры ўраджай.

Глыбоцкія-кавуны-003

Даходзілі да мяне чуткі, што і на Глыбоччыне ёсць людзі, якія спрабуюць вырошчваць гэтую сакавітую смачную ягаду.

І так атрымалася, што днямі сустрэўся з жанчынай, якая ўжо не першы год вырошчвае кавуны. Знаёмцеся: Эльвіра Кляпец, працуе ў СШ №3 горада, загадвае прышкольным участкам. Зрэшты, жанчына – прызнаны ў Глыбокім аматар-кветкавод, і пра гэтае яе захапленне мы расказвалі на старонках “ВГ”.

Вось толькі захапляцца  кветкамі –  адно, а вырошчваць кавуны, дыні – зусім другое.

— Гады чатыры таму я купіла ў краме “Верас” насенне, сорт “Аганёк”. Дома ў Лазічах  на акне вырасціла расаду і на пачатку чэрвеня пасадзіла яе ў адкрыты грунт, — па дарозе да школьнай цяпліцы расказвае Эльвіра Францаўна. – І выраслі кавуны: адзін – большы, два другія – кілаграмы па два. Калі разрэзала адзін, то колер быў бледна-ружовы. Паспрабавала на смак – смачны, салодкі!  Удалося вырасціць і дыню. Невялічкую, усяго адзін кілаграм. Таксама смачная.
І ўсе наступныя гады жанчына займалася вырошчваннем гэтых незвычайных для нас сакавітых ягад. На жаль, не ўсё атрымлівалася. І надвор’е не вельмі радавала цяплом.

А ў гэтым годзе Эльвіры Францаўне ўдалося вырасціць аж пяць кавуноў. У школьнай цяпліцы. Усе яны розныя: большыя, меншыя, праўда, палос ні на адной ягадзе я не ўбачыў – усе круглыя, зялёныя.

—Паспрабаваць бы глыбоцкі кавун  на смак! – само сабой вырвалася ў мяне пажаданне.

— А мы возьмем адзін і разрэжам, — усміхнулася жанчына. – Застаецца выбраць: які?

Пакуль выбірала, Эльвіра Францаўна прачытала цэлую лекцыю пра гэтую ягаду, зазначыла, што “кожны кавун, калі пастукаць па ім кулачком, гучыць па-рознаму: чым званчэй гук, тым кавун спялейшы.”

…Кавун мы разрэзалі ў школьнай бібліятэцы, і адзін кавалачак дастаўся мне. Што магу сказаць? Салодкі, сакавіты, смачны. На маю думку, такі ж, як той, які купляў у “Еўраопце”. Значыць, могуць расці кавуны на Глыбоччыне, калі за вырошчванне іх возьмуцца такія працавітыя і цікаўныя жанчыны, як Эльвіра Францаўна Кляпец.

Дарэчы, у жанчыны ёсць яшчэ адно захапленне (а можа, прызванне?), яна – пчаляр у чацвёртым пакаленні. Пчалярствам займаліся яе прадзеды, дзяды, бацькі, і сёння яна сама свята выконвае ўсе пчалярскія запаведзі.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

семь + пять =



Веснік Глыбоччыны - Новости г. Глубокое и Глубокского района,
© Авторское право принадлежит учреждению "Редакция районной газеты "Веснік Глыбоччыны" Глубокского района , 2016г.
Гиперссылка на источник обязательна. Условия использования материалов.


Рейтинг@Mail.ru
Яндекс.Метрика Рейтинг@Mail.ru HotLog

Мы в соцсетях!

У нас есть группа в Одноклассники
Присоединяйся и будь в курсе всего!


А еще мы есть в: