Па галоўнай плошчы – з аркестрам!

1 Звезда2 Звезды3 Звезды4 Звезды5 Звезд (Пока оценок нет)
Загрузка...

У мінулую нядзелю на Цэнтральнай плошчы г. Глыбокае прайшоў урачысты цырыманіял прыняцця ваеннай прысягі. У другі раз такое ўзнёсла-патрыятычнае мерапрыемства ўпрыгожыла наш горад, падарыла безліч прыемнейшых уражанняў. Цяпер на вернасць роднай Беларусі, свайму народу прысягалі ваеннаслужачыя запасу, прызваныя крыху пазней на вучэбныя зборы войск тэрытарыяльнай абароны.

_0006003


Сонечны вераснёўскі ранак агучыўся маршавымі мелодыямі. Безумоўна, гэтая ўрачыстасць стала галоўнай падзеяй для гараджан, для ўсіх жыхароў нашай Глыбоччыны. На плошчы сабраліся родныя і блізкія ваеннаслужачых запасу, прадстаўнікі працоўных калектываў, моладзь, школьнікі. На тварах кожнага, хто застыў у ганаровым страі адлюстроўваліся хваляванне,     а яшчэ  — пачуццё гонару і вялікай адказнасці.

_0006024

Начальнік раёна тэрытарыяльнай абароны, старшыня Глыбоцкага раённага выканаўчага камітэта Алег Морхат аддае каманду пачаць урачысты рытуал прыняцця ваеннай прысягі. На плошчу выносіцца Дзяржаўны сцяг Рэспублікі Беларусь… Чаканныя крокі, кароткія лаканічныя даклады і словы прысягі: “Я грамадзянін Рэспублікі Беларусь урачыста клянуся быць адданым свайму народу, свята захоўваць Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь…”. З вуснаў кожнага нашага земляка ў вайсковай форме гэтыя словы  гучалі на ўзвышанай ноце, ствараючы асаблівую ўрачыстую атмасферу, напаўняючы  сэрцы ўсіх прысутных хвалюючым, трапяткім пачуццём радасці і гонару за нашу дзяржаву, за наш народ.
З прытоеным дыханнем сачылі за ўсім святочным дзействам юнакі, хлапчукі. На мой погляд, менавіта для іх гэты момант урачыстасці быў момантам усведамлення таго, што галоўнае прадвызначэнне сапраўднага мужчыны – быць абаронцам, быць мужным, моцным, стойкім, здольным, калі спатрэбіцца, адстаяць незалежнасць сваёй Айчыны, абараніць свой родны край, сваю сям’ю, падставіць плячо сябру і, канешне ж, сумець навучыцца і валодаць сучаснымі сродкамі ўзбраення, кіраваць сучаснай ваеннай тэхнікай.

_0006113

З прыняццем прысягі ваеннаслужачых войск тэрытарыяльнай абароны шчыра павіншаваў начальнік раёна тэрытарыяльнай абароны, старшыня райвыканкама Алег Морхат. У сваёй прамове Алег Віктаравіч у прыватнасці адзначыў: “Вы далі клятву на вернасць беларускаму народу. Жадаю вам быць стойкімі і мужнымі, здольнымі да выканання ўсіх пастаўленых задач. Абсалютна ўпэўнены, што ўсе, хто сёння знаходзіцца ў вайсковым страі з гонарам выканае свой канстытуцыйны абавязак. Жадаю вам поспехаў у баявой падрыхтоўцы, найлепшым чынам праявіць свае лепшыя воінскія якасці і быць дастойнымі сваіх гераічных продкаў”.

_0006165

Вітаючы воінаў-землякоў, старшыня Глыбоцкага раённага Савета дэпутатаў Галіна Унуковіч падкрэсліла, што прыняцце ваеннай прысягі – гэта галоўнейшы ўчынак грамадзяніна сваёй краіны. “Вы ўзялі на сябе абавязак быць надзейным абаронцам сваёй зямлі, сваіх родных і блізкіх, — сказала Галіна Уладзіміраўна. – Дык будзьце ж мужнымі і стойкімі, будзьце сапраўднымі патрыётамі сваёй Айчыны”.

_0006220
Благаславіў на верную службу Радзіме, пажадаў Божай дапамогі ва ўсіх справах настаяцель сабора Ражджаства Прасвятой Багародзіцы г. Глыбокае, протаіерэй Сергій Грамыка. Таксама горача віншавалі сваіх землякоў старшыні раённых арганізацый: “Беларускага саюза ветэранаў вайны ў Афганістане” Антон Ждановіч і “Беларускага саюза афіцэраў” Васіль Кляўчэня.

_0006231
Ваеннаслужачыя войск тэрытарыяльнай абароны ў ганаровым страі пад акампанемент узорнага духавога аркестра Глыбоцкай дзіцячай школы мастацтваў прамаршыравалі па Цэнтральнай плошчы, дэманструючы сваю выпраўку і стаць. І ўсе любаваліся і ганарыліся імі.

_0006234

А наперадзе іх чакала яшчэ адно мерапрыемства – цікавейшая экскурсія па памятных мясцінах горада Глыбокае. Ну, а адразу ж пасля ўрачыстага цырыманіялу, як і заведзена, былі сустрэчы з роднымі і блізкімі. Хоць і нядаўна рассталіся і нена- доўга, усё роўна ставала трапяткіх момантаў, хінуліся жонкі, матулі, дзеткі да надзейнага пляча свайго мужа, каханага, бацькі. Такія эпізоды сямейнага шчасця не паддаюцца пераказу. Толькі і застаецца пажадаць усім нашым землякам, прызваным на вучэбныя вайсковыя зборы, добрага здароўя, шчасця, любові, міру і дабра.

 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

пять × 2 =



Веснік Глыбоччыны - Новости г. Глубокое и Глубокского района,
© Авторское право принадлежит учреждению "Редакция районной газеты "Веснік Глыбоччыны" Глубокского района , 2016г.
Гиперссылка на источник обязательна. Условия использования материалов.


Рейтинг@Mail.ru
Яндекс.Метрика Рейтинг@Mail.ru HotLog

Мы в соцсетях!

У нас есть группа в Одноклассники
Присоединяйся и будь в курсе всего!


А еще мы есть в: