«Разам і зорачку ў небе адкрыем!»

1 Звезда2 Звезды3 Звезды4 Звезды5 Звезд (Пока оценок нет)
Загрузка...

У гэтай навучальнай установе – усё сур’ёзна, па-даросламу. Нават на першавераснёўскай урачыстай лінейцы не чуваць шчабятання галасоў маленькіх першакласнікаў. А вось мноства кветак, шчаслівых усмешак ад сустрэчы сяброў пасля летніх канікул, святочныя песні і вальс, шчырыя прывітальныя словы дырэктара, будучых выпускнікоў, шаноўных гасцей, першы званок, першы ўрок – калі ласка! Глыбоцкая раённая гімназія, як і шматлікія навучальныя ўстановы Беларусі, традыцый не змяняе. Як і сваю, адметную, – хлопчыкі і дзяўчынкі ідуць “першы раз у пяты клас”, ім – уся ўвага.  

DSC_0266


Па цудоўнай гімназічнай традыцыі вучняў 5 “А” і “Б” класаў і іх класных кіраўнікоў, Алу Іосіфаўну Кліменка і Дзіну Валянцінаўну Валынец (яны таксама ў гэтым годзе ўпершыню ўліліся ў гімназічную сям’ю) настаўнікі ўстановы сустракалі ручайком сяброўства. Ім цяпер разам быць на працягу сямі пазнавальных, творчых гадоў цікавых урокаў, нечаканых адкрыццяў, карысных сустрэч, мудрых рашэнняў. І так абавязкова будзе. Тым больш, калі гімназістам паабяцаў ганаровы госць урачыстага мерапрыемства – старшыня райвыканкама Алег Віктаравіч Морхат:

DSC_0352

– Мы яшчэ разам з вамі здзейснім які-небудзь грандыёзны праект і не выключэнне, што адкрыем з вамі  зорачку ў небе.

Дарэчы, сюрпрыз чакаў усю гімназічную сям’ю. Алег Віктаравіч ад імя раённага выканаўчага камітэта ўручыў дырэктару гімназіі Ліліі Іосіфаўне Малчун сертыфікат на суму 3 675 рублёў на набыццё мультымедыйнага праектара з фунцыямі інтэрактыўнай дошкі. Шэфы ўстановы – Глыбоцкія электрычныя сеткі – уручылі будучым рэкардсменам спартыўны інвентар.

DSC_0436
Прыемную місію ўручэння падарункаў зноў прадоўжыў кіраўнік раёна, узнагародзіўшы за плённую працу Ганаровай граматай райвыканкама настаўніцу замежнай мовы гімназіі Вольгу Станіславаўну Аніськовіч і Падзякай райвыканкама – настаўніцу беларускай мовы і літаратуры Таццяну Фёдараўну Барткевіч. За высокія спартыўныя дасягненні Падзякай райвыканкама быў узнагароджаны адзінаццацікласнік Уладзіслаў Заяц. У сваю чаргу падарунак чакаў і Алега Віктаравіча.  Яго падрыхтавалі і ўручылі старшыні райвыканкама выпускнікі – за той клопат і ўвагу, якія заўсёды адчувальны з боку органаў ўлады  і асабіста Алега Віктаравіча. Сведчаннем таму названыя ў прамове кіраўніка раёна лічбы і факты пра поспехі вучняў Глыбоччыны і пра тую дапамогу, якую аказвае дзяржава і раён сферы адукацыі.  Радасна віталі гімназісты навіну, агучаную Алегам Віктаравічам, што  ў Глыбокім, магчыма, у наступным годзе, пачнецца будаўніцтва басейна пры падтрымцы нашага дэпутата, Старшыні Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь  Уладзіміра Андрэйчанкі.

Сумнаватую ноту ў святочную атмасферу прыўнесла кранальнае развітанне: гімназісты і настаўнікі ўрачыста праводзілі на заслужаны адпачынак Ганну Георгіеўну Хайноўскую, настаўніцу працоўнага навучання.

Апошняй сонечнай першавераснёўскай гімназічнай лінейкай любаваліся і адзінаццацікласнікі. Разам з класнымі кіраўнікамі Таццянай Іванаўнай Абрамчык і Ірынай Вячаславаўнай Гінько вучні 11 “А” і “Б” класаў шлях даўжынёй у шэсць гімназічных гадоў ужо годна прайшлі – застаўся адзін, самы адказны. І будучым выпускнікам будзе што расказаць сваім малодшым сябрам, а пакуль на ўрачыстасці юнакі і дзяўчаты ўручылі “пяціклашкам” падарункі на памяць і, узяўшы іх за рукі, праводзілі ў класы. Час першага ўрока  “Беларусь – мая Айчына” настаў. Тым больш пра пачатак навучальнага года ў Глыбоцкай раённай гімназіі ўжо абвясцілі меладычным званком пяцікласнікі Валерыя Хайноўская і Антон Галубёнак, адзінаццацікласнікі Яна Шкорнік і Віталь Нікіфаровіч. Дарэчы, званочак – як сімвал новых перамог і адкрыццяў – юным гімназістам перадаў старшыня райвыканкама, а заадно і майстар-клас правёў, каб гучала найзванчэй.

У добры шлях, дружная сям’я гімназістаў!

Вам может понравиться

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

2 + двенадцать =



Веснік Глыбоччыны - Новости г. Глубокое и Глубокского района,
© Авторское право принадлежит учреждению "Редакция районной газеты "Веснік Глыбоччыны" Глубокского района , 2016г.
Гиперссылка на источник обязательна. Условия использования материалов.


Рейтинг@Mail.ru
Яндекс.Метрика Рейтинг@Mail.ru HotLog

Мы в соцсетях!

У нас есть группа в Одноклассники
Присоединяйся и будь в курсе всего!


А еще мы есть в: