На ўборцы ўраджаю – лепшыя працаўнікі ААТ «Глыбоцкая птушкафабрыка»

1 Звезда2 Звезды3 Звезды4 Звезды5 Звезд (1 оценок, среднее: 5,00 из 5)
Загрузка...

Так сталася, што з камбайнерам ААТ “Глыбоцкая птушкафабрыка” Леанідам Селезнем на працягу гэтага  тыдня сустрэўся двойчы: спачатку прыязджаў да яго як да аднаго з лідараў раённага спаборніцтва на жніве (фота камбайнера было змешчана на першай старонцы газеты ў мінулым нумары “ВГ”), а праз пару дзён – з  нагоды ўручэння яму падзякі райсельгасхарча, райкама прафсаюза работнікаў АПК і грашовай прэміі.

Прэмія-за-800-тон-005


Леанід Селезень адным з першых у раёне намалаціў 800 тон зерня і выканаў умовы раённага спаборніцтва на сёлетнім жніве.

Птушкафабрыка-2017-026

Першая наша сустрэча адбылася на полі гібрыднага жыта, і, па словах камбайнера, гэта былі апошнія, не самыя лепшыя па ўраджайнасці гектары.
–Наш аграном Віктар Алегавіч вырасціў добры ўраджай, і нам застаецца адно: даваць добры намалот. І даём: два дні запар я намалочваў па 100 тон зерня. Мой КЗС-1218 хоць і стары, сёмы год яму, але пакуль не падводзіць. Праўда, перад выхадам у поле давялося добра-такі яго падрамантаваць, – вясёлы, шчыры, Леанід лёгка павёў размову, і адразу ўзнікла адчуванне, што ведаю яго як шчырага працаўніка не першы год,  што сёлетні ягоны поспех не выпадковы. Усё, усё задавальняе камбайнера на жніве: і арганізацыя працы, і заробак, і абеды, якія прывозяць у поле.

Птушкафабрыка-2017-029

–Прывозяць усё, чаго душа пажадае, – усміхаецца Леанід. – І дранікі з мясам, і галубцы…Паясі – і адразу сіла прыбаўляецца.

Птушкафабрыка-2017-053

У размове з галоўным аграномам гаспадаркі Віктарам Далідзёнкам даведаўся прозвішча і імя повара, якая гатуе такія смачныя абеды. Гэта Марыя Плюта, гэта ёй выказваюць словы ўдзячнасці Леанід Селезень, іншыя камбайнеры і вадзіцелі.

–А давайце я назаву вам усіх камбайнераў, усе яны малайцы! – загарэўся Віктар і пачаў называць: – Аляксандр Арэхаў, Уладзімір Цітовіч, Аляксей Пашкевіч, Генадзь Сіманковіч, Андрэй Галуза і родны брат Леаніда Селезня Васіль. У полі – ад расы да расы. Ні скаргаў, ні нараканняў. Ведаюць адно: вырашчаны ўраджай трэба ўбраць у пару і без страт.

Праўду сказаў на пачатку нашай сустрэчы Леанід Селезень: ураджай у ААТ “Глыбоцкая птушкафабрыка” вырасцілі ў гэтым годзе добры: на круг збіраюць па 35 цэнтнераў зерня.  Вядома, немалая заслуга ў гэтым  тэхнолага палёў Віктара Далідзёнка. Як галоўны спецыяліст ён яшчэ зусім малады: можна сказаць, што толькі пачынае.

–Калі гаварыць пра ўраджай 2017 года, то, у адрозненне ад мінулага,  я сам сеяў і азімыя, і яравыя, таму ўся адказнасць за вынікі ляжыць на мне, – гаворыць Віктар. – Добрыя папярэднікі падабралі, чатырыста гектараў пасеялі на плошчах, дзе быў лён, і ўгнаенні, унесеныя пад лён, яшчэ далі аддачу. І ў агульнай колькасці ўгнаенняў мелі нашмат больш, чым летась. Азімыя два разы падкармілі азотам. Падкармілі і яравыя. Навука тут простая: што дасі зямлі, тое і атрымаеш. Вельмі адчувальная для нас і дапамога інтэграцыйнай структуры. А працавітыя людзі ў гаспадарцы былі, ёсць і будуць заўсёды.

Сярод лідараў раённага спаборніцтва на адвозцы зерня ёсць і вадзіцель ААТ “Глыбоцкая птушкафабрыка” Віталь Валабуеў. На дзень, калі мы пабывалі ў гаспадарцы, ён займаў другое месца пасля Паўла Гіля з сельскагаспадарчага прадпрыемства “Яблынька”.

–Пакуль другое, – заўважыў у сціслай размове Віталь. – Жніво ж яшчэ прадаўжаецца.

*  *  *

Наступная сустрэча з лідарам раённага спаборніцтва на жніве Леанідам Селезнем па часе не здоўжылася: першы намеснік старшыні райвыканкама, начальнік райсельгасхарча Іосіф Пачкоўскі павіншаваў Леаніда з працоўнай перамогай і ўручыў яму ўзнагароды: падзяку і грашовую прэмію.

Вам может понравиться

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

двенадцать + восемь =



Веснік Глыбоччыны - Новости г. Глубокое и Глубокского района,
© Авторское право принадлежит учреждению "Редакция районной газеты "Веснік Глыбоччыны" Глубокского района , 2016г.
Гиперссылка на источник обязательна. Условия использования материалов.


Рейтинг@Mail.ru
Яндекс.Метрика Рейтинг@Mail.ru HotLog

Мы в соцсетях!

У нас есть группа в Одноклассники
Присоединяйся и будь в курсе всего!


А еще мы есть в: