Дэлегацыя з Ізраіля пабывала ў Глыбокім

1 Звезда2 Звезды3 Звезды4 Звезды5 Звезд (Пока оценок нет)
Загрузка...

Дэлегацыя з Ізраіля  пабывала ў Глыбокім. Сёлета ў жніўні жыхары раёна згадваюць трагічную дату ў гісторыі Глыбоччыны, цесна звязаную з падзеямі Вялікай Айчыннай вайны: 74-ю гадавіну знішчэння яўрэйскага гета. Боль і смутак  разам з глыбачанамі на гэты раз раздзялілі прадстаўнікі Ізраіля, удзельнікі праекта “Семінар на калёсах”, якія на некалькі дзён прыехалі ў Беларусь.

DSC_4920

У Глыбокім паважаных гасцей, якіх суправаджала аўтар праекта “Карані”, перакладчыца, арганізатар замежных тураў Тамара Барадач, сустракалі намеснік старшыні райвыканкама па сацыяльных пытаннях Таццяна Тарасевіч і начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Людміла Карніловіч. Падчас  афіцыйнай сустрэчы гасцям  быў паказаны відэафільм пра Глыбоччыну, а затым прайшла прэс-канферэнцыя, ў ходзе якой прадстаўнікі  Ізраіля  задавалі  самыя розныя пытанні. Іх цікавіла, як арганізаваны працэс школьнага навучання дзяцей з вёсак, дзе няма школ і выхавання ў дзіцячых садках, наколькі эфектыўная ў нас медыцына, ці будуецца ў горадзе жыллё для тых, хто мае ў ім патрэбу і колькі каштуе кватэра ў райцэнтры, як арганізавана сістэма сацыяльнага абслугоўвання састарэлых,  што засталося ў Глыбокім з даўнейшых яўрэйскіх збудаванняў  і як мы захоўваем яўрэйскую культуру. Журналісты ў сваю чаргу цікавіліся праграмай прабывання дэлегацыі ў Беларусі, ці ёсць сярод прысутных выхадцы з Глыбоччыны, што прывяло людзей розных узростаў і прафесій у гэты праект. На пытанні прадстаўнікоў сродкаў масавай інфармацыі адказвалі прафесар Іерусалімскага ўніверсітэта Ісраэль Барталь, прафесар, выкладчык універсітэта ў Тэль-Авіве Давід Асаф, равін Аляксандр Левензон.

DSC_4883
—У многіх членаў нашай групы ёсць беларускія карані і хоць прамых выхадцаў з Глыбоччыны няма — у кожнага свая настальгія па мінулым.  Мы адправіліся ў падарожжа памяці па вашай краіне. Пабывалі на Брылеўскім полі пад Барысавам, дзе ўстаноўлены помнік у гонар перамогі рускіх войск над Напалеонам, ля мемарыяла “Яма” ў сталіцы, дзе былі расстраляны тысячы яўрэяў мінскага гета, па дарозе да вас спыняліся ў тых месцах, дзе стаяць помнікі загінуўшым і расстраляным, пакутнікам розных нацыянальнасцей, — перакладала з іх слоў Тамара Барадач. – Наша мэта – паглядзець  і расказаць цяперашнім жыхарам Ізраіля, колькі пакут перанеслі іх продкі, адстойваючы права на свабоду, наколькі значны  асабісты ўклад унеслі яны ў развіццё нацыянальнай беларускай  культуры. Для нас паездка – гэта своеасаблівыя   ўрокі геаграфіі, гісторыі і сусветнай культуры, адметнай часткай якой з’яўляецца і культура яўрэйскага народа.

DSC_4907
– Кожны год “Семінар на калёсах” выбірае розныя маршруты. Будучы, напрыклад, у Віцебску, мы знаёміліся з жыццём і творчасцю сусветна вядомага мастака Марка Шагала. У Быхаве хадзілі па памятных мясцінах.  Мы гатовы спрычыніцца да ўсіх спраў і мерапрыемстваў па ўвекавечанні памяці і захаванні нашых традыцый і культуры, — гаварылі выступоўцы.

DSC_4950
Па завяршэнні афіцыйнай часткі Таццяна Тарасевіч уручыла гасцям карты горада, кнігу “Глыбокае: памяць пра яўрэйскае мястэчка”, выдадзеную ў 2017 годзе ў Маскве, а таксама — вішнёвыя сувеніры і пачастункі.

Затым у скверы па вуліцы Чкалава ў Глыбокім, на месцы, дзе былі расстр

аляны тысячы яўрэяў глыбоцкага гета, прайшоў жалобны мітынг. На ім прысутнічалі прадстаўнікі многіх прадпрыемстваў і арганізацый горада.
—У гады Вялікай Айчыннай вайны ў Глыбоцкім раёне загінулі 40 тысяч жыхароў, у іх ліку – больш за 12 тысяч яўрэяў. У сталіцы Ізраіля Тэль-Авіве знаходзіцца штаб-кватэра выхадцаў з Глыбокага, дзе размешчана экспазіцыя, прысвечаная загінуўшым. Толькі ў адной сям’і кіраўніка асацыяцыі яўрэяў-глыбачан Іовы Шапіры ў час выйны загінулі 56 родных… Глыбачане блізка да сэрца прымалі чужое гора, хавалі і ратавалі ад смерці яўрэйскіх дзяцей, чым і заслужылі званне Праведнікаў народаў свету. Кажуць, што для выратавання горада дастаткова аднаго Праведніка, а іх у гады вайны ў Беларусі было 718 чалавек…Перад памяццю бязвінна забітых нацыстамі людзей мы клянёмся берагчы мір, жыць у згодзе з сумленнем, з Богам – у душы, з Верай – у кожным дні, — зазначыла ў сваёй прамове Таццяна Тарасевіч.

Словы падзякі  глыбачанам выказаў равін Аляксандр Левензон, які затым прачытаў разам з усімі агульную малітву. Былы палкоўнік ізраільскай арміі Леві Гівон далучыўся да слоў земляка і ўручыў Таццяне Тарасевіч памятны знак Міністэрства адукацыі Ізраіля, на якім выгравіраваныя словы: “Я шукаю сваіх  братоў”. Ізраільскі кампазітар Менахем Цур расказаў сваю гісторыю, поўную смутку і болю, і падзякаваў  глыбачанам за гасцінны прыём і захаванне  месц  спачыну расстраляных яўрэяў.

—Я была ў Глыбокім 15 гадоў назад. З таго часу ў вас усё змянілася: горад чысты, дагледжаны,  кветкавы, — сказала Орна.

Прысутныя ўсклалі кветкі да манумента і скіраваліся ва ўрочышча Барок. Пакуль мы памятаем, датуль жывуць тыя, хто, сышоўшы ў нябыт, застаўся ў вечнасці…

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

14 + 6 =



Веснік Глыбоччыны - Новости г. Глубокое и Глубокского района,
© Авторское право принадлежит учреждению "Редакция районной газеты "Веснік Глыбоччыны" Глубокского района , 2016г.
Гиперссылка на источник обязательна. Условия использования материалов.


Рейтинг@Mail.ru
Яндекс.Метрика Рейтинг@Mail.ru HotLog

Мы в соцсетях!

У нас есть группа в Одноклассники
Присоединяйся и будь в курсе всего!


А еще мы есть в: