У задарожжы адзначылі свята Унебаўзяцце Найсвяцейшай Панны Марыі

1 Звезда2 Звезды3 Звезды4 Звезды5 Звезд (1 оценок, среднее: 5,00 из 5)
Загрузка...

15 жніўня, калі хрысціяне-каталікі адзначаюць вялікае свята Унебаўзяцце Найсвяцейшай Панны Марыі, Задарожжа, а дакладней Задарожскі касцёл Найсвяцейшай Панны Марыі Ласкавай стаў цэнтрам прыцягнення многіх і многіх людзей. Яны прыйшлі, прыехалі сюды, каб памаліцца, падзякаваць Найсвяцейшай Панне  за Яе ўсеахінаючую любоў, за пастаянную апеку, падзякаваць і папрасіць на далейшае жыццё Яе бязмежнага заступніцтва. Урачыстая Святая імша з працэсіяй вакол касцёла – сталі эпагеем святочнага дня.

_0004002

Трэба сказаць, што да гэтай урачыстасці вялася вялікая падрыхтоўчая работа. Неабходна было прыбраць тэрыторыю вакол будынка святыні, навесці глянец унутры касцёла, прыбраць, упрыгожыць памяшканне. Стараліся, шчыравалі многія вернікі. Значны аб’ём работ выкананы пры непасрэдным садзейнічанні раённай улады і асабіста старшыні Глыбоцкага раённага выканаўчага камітэта Алега Морхата, для якога Задарожскі касцёл святыня асабліва дарагая, бо менавіта тут у маленстве ён быў ахрышчаны.

_0003976

Завітаць на свята ў родны храм было ў планах кіраўніка раёна, падарунак падрыхтаваны быў загадзя. І толькі неадкладныя службовыя справы не дазволілі ў гэты дзень, у вызначаны час далучыцца да святочнай падзеі. А ўсім сэрцам, душою, па шчырым прызнанні Алега Віктаравіча, ён быў з усімі, хто ўзносіў малітву да Найсвяцейшай Панны Марыі.

_0003964
У сваёй прамове падчас урачыстай Святой імшы адміністратар парафіі ксёндз Эдуард Нарадоўскі выказаў шчырыя словы падзякі старшыні райвыканкама Алегу Віктаравічу Морхату за пастаянную ўвагу да касцельных спраў і дапамогу, за шанаванне святыні.

_0003985
На ўрачыстай Святой імшы прысутнічалі намеснік старшыні райвыканкама па сацыяльных пытаннях Таццяна Тарасевіч і начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Людміла Карніловіч. У прывітальнай прамове Таццяна Леанідаўна перадала ўсім удзельнікам свята самыя цёплыя віншаванні ад кіраўніцтва раёна і выканала ганаровую місію: уручыла Падзячныя лісты ад раённага выканаўчага камітэта парафіянам, якія сама актыўней шчыруюць на ніве захавання  хрысціянскіх каштоўнасцей. За значны асабісты ўклад у справе служэння і вернасці ідэалам дабра і любові Ганаровай граматай Глыбоцкага райвыканкама быў узнагароджаны адміністратар парафіі ксёндз Эдуард Нарадоўскі. Таццяна Тарасевіч ад старшыні райвыканкама Алега Морхата перадала таксама ксяндзу Эдуарду падарунак для гаспадарчых патрэб.

Малітоўны, урачыста-прыўзняты настрой паланіў сэрцы ўсіх удзельнікаў свята ў Задарожскім касцёле Найсвяцейшай Панны Марыі Ласкавай.  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

16 − 6 =



Веснік Глыбоччыны - Новости г. Глубокое и Глубокского района,
© Авторское право принадлежит учреждению "Редакция районной газеты "Веснік Глыбоччыны" Глубокского района , 2016г.
Гиперссылка на источник обязательна. Условия использования материалов.


Рейтинг@Mail.ru
Яндекс.Метрика Рейтинг@Mail.ru HotLog

Мы в соцсетях!

У нас есть группа в Одноклассники
Присоединяйся и будь в курсе всего!


А еще мы есть в: