Старшыня аблвыканкама наведаў наш раён

1 Звезда2 Звезды3 Звезды4 Звезды5 Звезд (1 оценок, среднее: 1,00 из 5)
Загрузка...

Старшыня аблвыканкама наведаў наш раён. У рабочай паездцы па раёне старшыню Віцебскага аблвыканкама Мікалая Шарснёва суправаджалі старшыня райвыканкама Алег Морхат, генеральны дырэктар ААТ “Глыбоцкі камбікормавы завод” Мечыслаў Морхат і генеральны дырэктар ДА “Віцебскі канцэрн. Мяса-малочныя прадукты” Віктар Славецкі. Губернатар  вобласці азнаёміўся з ходам уборкі ў гаспадарках Глыбоччыны, з практыкай работы сельгасфіліяла “Мнюта” (дырэктар Яраслаў Сінкавец) па вырошчванні такіх кармавых культур, як рапс, канюшына, гарох.

_0003863

Хуткімі, упэўненымі тэмпамі ўборка зерневых і зернебабовых культур  на Глыбоччыне перасягнула свой экватар. Усе жнівеньскія работы, як і было тое запатрабавана Прэзідэнтам нашай краіны падчас рэспубліканскай селектарнай нарады, вядуцца ў комплексе. Важкім падспор’ем у такі жнівеньскі прыпар стала новая магутная высокаэфектыўная сельскагаспадарчая тэхніка, набытая інтэграцыйнай структурай. На жніўных палях шэрагу гаспадарак ужо ва ўсю задзейнічаны камбайны бельгійскай вытворчасці “New Holland”, шыроказахопныя прычапныя агрэгаты, як айчыннай, так і замежнай вытворчасці.

_0003902

Дынаміцы правядзення ўборачнай кампаніі ў раёне і ўсяго комплексу работ – сяўбе азімых культур, корманарыхтоўцы, навядзенню парадку на зямлі, падрыхтоўцы жывёлагадоўчых аб’ектаў да зімне-стойлавага перыяду – надаецца вялікая ўвага з боку раённага выканаўчага камітэта на чале са старшынёй Алегам Віктаравічам Морхатам. Дзякуючы яго высокаму арганізатарскаму патэнцыялу, рашучасці, мабільнасці, прымаюцца важныя рашэнні і дасягаюцца станоўчыя вынікі.

Менавіта ў разгар уборачнай, у такі важны і адказны для хлебаробаў перыяд, у рабочай паездцы па раёне на пачатку гэтага тыдня знаходзіўся старшыня Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта Мікалай Мікалаевіч Шарснёў. Ён азнаёміўся з ходам уборачнай і іншых сельгасработ. За адносна кароткі час Мікалай Мікалаевіч паспеў наведаць сельскагаспадарчыя філіялы “Ломашы-Агра”, “Прошкава”, “Мнюта”, сельгаспрадпрыемства “Азярцы” і ААТ “Глыбоцкі аграсэрвіс”. У паездцы кіраўніка вобласці суправаджалі старшыня райвыканкама Алег Віктаравіч Морхат, генеральны дырэктар ААТ “Глыбоцкі камбікормавы завод” Мечыслаў Віктаравіч Морхат і генеральны дырэктар дзяржаўнага аб’яднання “Віцебскі канцэрн. Мяса-малочныя прадукты” Віктар Браніслававіч Славецкі.

Губернатар вобласці поўнасцю адобрыў усе канцэптуальныя падыходы  райвыканкама і яго старшыні як у цэлым да гаспадарання, так і па шэрагу напрамкаў. Высока ацэнена стратэгія работы кіраўніцтва раёна і інтэграцыйнай структуры.

У цэнтры ўвагі старшыні аблвыканкама знаходзіліся літаральна ўсе важнейшыя моманты ўборачнага працэсу. Асаблівую цікавасць ён праяўляў да работы новай сельскагаспадарчай тэхнікі, да якасці праводзімых работ. Мікалай Мікалаевіч Шарснёў поўнасцю адобрыў распрацаваную ў раёне сістэму работы па будаўніцтве сянажных траншэй, па вырошчванні такіх сельгаскультур, як рапс, гарох, канюшына… Высокую ацэнку атрымала і стратэгія развіцця інтэграцыйнай структуры.

Губернатар падрабязна знаёміўся з работай сельгасмашын і механізмаў. Напрыклад, на полі сельгаспрадпрыемства “Азярцы”, дзе рыхтавалася глеба і вялася сяўба азімага рапсу, Мікалай Мікалаевіч шмат часу ўдзяліў рабоце прычапных агрэгатаў (на здымку), у прыватнасці сеялкі “Амазоне” і культыватара гэтай жа фірмы. Можна сказаць, высвятляў, ці правільна адрэгуляваны гэты агрэгат на глыбіню апрацоўкі глебы, даваў слушныя парады трактарысту і яго стажору.

Пакуль, перакананы кіраўнік вобласці, яшчэ нізкая выпрацоўка новай сучаснай тэхнікі, недастатковая прафесійная падрыхтаванасць механізатарскіх кадраў для работы на такой тэхніцы. Не поўнасцю засвоены механізатарамі, спецыялістамі пытанні малазатратных тэхналогій. Было запатрабавана выкарыстоўваць новую сельскагаспадарчую тэхніку так, каб яна за кароткі час магла апраўдаць затрачаныя на яе набыццё сродкі.

Завяршылася рабочая паездка наведваннем адкрытага акцыянернага таварыства “Глыбоцкі аграсэрвіс”, дзе старшыня аблвыканкама ў цэлым адобрыў стратэгію развіцця прадпрыемства, адзначаючы пры гэтым, што яно “жывое”, функцыяніруе, аказвае спектр паслуг па рамонце сельскагаспадарчай тэхнікі, што ўсё робіцца ў адпаведнасці з патрабаваннямі Прэзідэнта нашай краіны: умацоўваецца матэрыяльна-тэхнічная база, вядзецца бягучы рамонт будынкаў, падтрымліваецца належны парадак у вытворчых памяшканнях і на тэрыторыі. Мікалай Мікалаевіч Шарснёў ухваліў ідэю стварэння фонду запчастак ад спісанай сельскагаспадарчай тэхнікі, запатрабаваў яшчэ больш цесна супрацоўнічаць з інтэграцыйнай структурай, большую ўвагу ўдзяляць рабоце свайго сельгасфіліяла “Прошкава”. У завяршэнні кіраўнік вобласці пажадаў калектыву ААТ “Глыбоцкі аграсэрвіс” працаваць яшчэ больш настойліва і мэтанакіравана, а галоўнае, эфектыўна.

Вам может понравиться

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

семнадцать − четыре =



Веснік Глыбоччыны - Новости г. Глубокое и Глубокского района,
© Авторское право принадлежит учреждению "Редакция районной газеты "Веснік Глыбоччыны" Глубокского района , 2016г.
Гиперссылка на источник обязательна. Условия использования материалов.


Рейтинг@Mail.ru
Яндекс.Метрика Рейтинг@Mail.ru HotLog

Мы в соцсетях!

У нас есть группа в Одноклассники
Присоединяйся и будь в курсе всего!


А еще мы есть в: