«Мядовы Спас» у Глыбокім

1 Звезда2 Звезды3 Звезды4 Звезды5 Звезд (Пока оценок нет)
Загрузка...

Канцэрт, гульні, конкурсы і акцыі, ярмарка мёду і вырабы мясцовых майстроў – такім атрымалася раённае свята “Мядовы Спас”, якое другі год запар праводзіцца ў нашым раёне. Цёплым нядзельным днём на Цэнтральнай плошчы горада было даволі шматлюдна. І надвор’е ўсталявалася цудоўнае, і свята такое светлае і самае, згадзіцеся, салодкае. Чаму б не пагуляць, свежага мядку не пакаштаваць? Так вырашылі многія глыбачане і на свята прыйшлі сем’ямі.

DSC_0134


  Адкрыў мерапрыемства старшыня райвыканкама Алег Морхат.

— Лічыцца, што першы Спас – старажытнае свята, прымеркаванае да часу выспявання садавіны і гародніны, калі падводзяцца вынікі зробленага. Паважаныя ўдзельнікі свята, свой дабрабыт мы ствараем самі. Жадаю, каб кожны дзень вашага жыцця, як дзень працалюбівай пчалы, быў напоўнены карыснымі справамі, ваш дом быў поўны, як соты ў вуллі, у сэрцы заўсёды гарэла надзея і ўпэўненасць у заўтрашнім дні і любоў напаўняла вашы сем’і.
 “Пятроўка – галадоўка, а Спасаўка – лакамка”, – так гаварылі ў народзе нездарма. Першы, Мядовы Спас, — гэта, найперш, свята пчаляроў, бо якраз  у сярэдзіне жніўня соты напаўняюцца мёдам. На раённым свяце мядку можна было і пакаштаваць, і купіць. Пчаляры з розных куточкаў раёна прывезлі на мерапрыемства мёд ды іншыя прадукты пчалярства. Мядок у гэтым годзе не танны – па 7 рублёў за паўлітра.

DSC_0160
Трэба сказаць, што ставала на мерапрыемстве і іншых забаў. Майстры раённага дома рамёстваў прадавалі сувеніры. Работнікі цэнтра дзяцей і моладзі запрашалі дзетак паўдзельнічаць у тэматычным конкурсе малюнкаў. Пчолак на свяце малявалі, расфарбоўвалі і нават ляпілі з салёнага цеста. Людзі неабыякавыя маглі зрабіць добрую справу – ахвяраваць грашовыя сродкі на лячэнне Ромы Куніцкага. Дабрачынную акцыю ў дапамогу маленькаму глыбачаніну не першы раз праводзяць аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама, РГА “Белая Русь”, Садружнасць праваслаўнай моладзі і пошукава-выратавальны атрад “Ангел”.  Тут жа працавала і тэматычная пляцоўка райкама ГА “БРСМ” і аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама — “Маладзёжная пасека”, а актывісты ГА “БРСМ” праводзілі флэшмоб “З кнігай па жыцці”, прымеркаваны да 500-годдзя беларускага кнігадрукавання.

DSC_0155
На сцэне ў гэты ж час адбывалася не менш цікавае дзейства. На свята завітала Пчала разам з Пасечнікам. Яны праводзілі гульні і конкурсы, расказвалі гледачам пра лекавыя якасці мёду і пра цікавую народную традыцыю. На першага Спаса пчаляры “заламвалі соты”, даставалі з вуллёў мёд новага ўраджаю і, асвяціўшы яго ў царкве, частавалі знаёмых і суседзяў. Правесці сімвалічны абрад “заламвання сотаў” даручылі на свяце аднаму з лепшых пчаляроў раёна — Антону Ясюковічу з вёскі Белевічы. Ён жа прыняў, з пажаданнямі здароўя, дабрабыту і багатага ўраджаю мёду на наступны год, абрадавую свечку, зробленую з воску, узятага ад тысячы пчоласем’яў Глыбоцкага раёна. А потым руплівыя дзяўчаткі-пчолкі пачаставалі свежым мядком усіх жадаючых. Цікава прайшоў і мядовы аўкцыён.

DSC_0149
Спевамі і танцамі радавалі ўсіх прысутных падчас “Мядовога Спаса” ўдзельнікі народнага ансамбля народнай песні «Крынічанька» і дзіцячы тэатр танца «Зеркало», удзельнікі дзіцячай вакальнай студыі «Golden smile» Глыбоцкага ГДК, фальклорны дзіцячы калектыў ЦТК, салістка вакальнай групы Псуеўскага СДК Святлана Кузняцова, салістка народнай эстраднай студыі “Архіў” Сафія Спірковіч, а таксама госці свята – фальклорны калектыў з латвійскага горада Салдус.

DSC_0158 DSC_0142 DSC_0137 DSC_0123 DSC_0117 DSC_0115 DSC_0113 DSC_0145 DSC_0146 DSC_0168

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

2 + 7 =



Веснік Глыбоччыны - Новости г. Глубокое и Глубокского района,
© Авторское право принадлежит учреждению "Редакция районной газеты "Веснік Глыбоччыны" Глубокского района , 2016г.
Гиперссылка на источник обязательна. Условия использования материалов.


Рейтинг@Mail.ru
Яндекс.Метрика Рейтинг@Mail.ru HotLog

Мы в соцсетях!

У нас есть группа в Одноклассники
Присоединяйся и будь в курсе всего!


А еще мы есть в: