«Сёння галоўны клопат пра ўраджай»

1 Звезда2 Звезды3 Звезды4 Звезды5 Звезд (Пока оценок нет)
Загрузка...

«Сёння галоўны клопат пра ўраджай». Старшыня Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Уладзімір Паўлавіч Андрэйчанка на гэтым тыдні пабываў на Глыбоччыне. Але на гэты раз  наш дэпутат не праводзіў прыём грамадзян у кабінеце, не выслухоўваў іх звароты па прамой тэлефоннай лініі. Ён сустракаўся з сельскімі працаўнікамі на палетках, дзе цяпер вяршыцца галоўнае дзейства хлебаробскага года – ўборка зерневых і зернебабовых культур.

_0003329

Разам са старшынёй раённага выканаўчага камітэта Алегам Віктаравічам Морхатам спікер парламента нашай краіны знаёміўся з ходам уборкі ў адкрытым акцыянерным таварыстве “Глыбоцкая птушкафабрыка”. Яны пабывалі на полі каля вёскі Пятроўскія, дзе камбайны ўбіралі азімую пшаніцу. У гутарцы з дырэктарам сельгаставарыства Аляксандрам Міхайлавічам Логінавым Уладзімір Паўлавіч цікавіўся, якая сёлета ў гаспадарцы плошча збожжавага кліна, колькі камбайнаў задзейнічаны на ўборцы, ці створаны запас запчастак, і як, увогуле, арганізавана работа.

Аляксандр Міхайлавіч падрабязна расказваў пра  ўсе нюансы ўборкі, паведаміў, што ўсяго ў гаспадарцы ўбрана ўжо амаль 30% збожжавых (на 9 жніўня). Пакуль ураджайнасць складае 30 цэнтнераў з гектара. І гэта пры той умове, што пакуль абмалот вялі не на самых лепшых палетках. За дзень у гаспадарцы намалочваюць не менш 360 тон зерня. Пры спрыяльных умовах надвор’я ўборку азімых тут плануюць завяршыць да 20 жніўня. А вось яравыя могуць крышку тармазнуць уборачны працэс, яны пакуль яшчэ зялёныя.

—У жніўных клопатах важна не прапусціць аптымальныя тэрміны сяўбы азімых, у прыватнасці, рапсу, — зазначыў Уладзімір Паўлавіч, цікавячыся пры гэтым забяспечанасцю мінеральнымі ўгнаеннямі, кадрамі механізатараў. — Жніво – кампанія, якая хутка праходзіць, а вось нарыхтоўку кармоў ні ў якім разе не прыпыняйце. Па маім цвёрдым перакананні, калі няма кармоў – няма і гаспадара. Бачыў, што кукуруза ў вас добрая вырасла. Малайцы…

Нямала слушных парад атрымаў малады кіраўнік ад мудрага, спрактыкаванага кіраўніка такога высокага рангу, які мае багацейшы вопыт работы ў сельскагаспадарчай вытворчасці.

Падчас гутаркі старшыня  райвыканкама Алег Віктаравіч Морхат яшчэ больш акцэнтавана акрэсліў напрамкі дзейнасці, па якіх працуе падчас жніва вертыкаль раённай улады, расказаў, як ладзяцца справы ў іншых гаспадарках раёна, пра тое, якую новую тэхніку атрымалі гаспадаркі, што ўваходзяць у інтэграваную структуру.

У гэты ж дзень Уладзімір Паўлавіч знаёміўся таксама з арганізацыяй уборачных работ у ААТ «Залатая падкова» і УП “За Радзіму”.

Вам может понравиться

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

один × пять =



Веснік Глыбоччыны - Новости г. Глубокое и Глубокского района,
© Авторское право принадлежит учреждению "Редакция районной газеты "Веснік Глыбоччыны" Глубокского района , 2016г.
Гиперссылка на источник обязательна. Условия использования материалов.


Рейтинг@Mail.ru
Яндекс.Метрика Рейтинг@Mail.ru HotLog

Мы в соцсетях!

У нас есть группа в Одноклассники
Присоединяйся и будь в курсе всего!


А еще мы есть в: