Павіншавалі з днём нараджэння на жніўным полі

1 Звезда2 Звезды3 Звезды4 Звезды5 Звезд (1 оценок, среднее: 5,00 из 5)
Загрузка...

Павіншавалі з днём нараджэння на жніўным полі. На жніўным полі, непадалёку ад вёскі Шчарбы, сельскагаспадарчага таварыства “Мнюта” ААТ “Глыбоцкі малочнакансервавы камбінат” пабываў намеснік старшыні Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта Віктар Аскерка і падчас кароткага абедзеннага перапынку ў прысутнасці механізатараў, хлебаробаў, якія працавалі тут, цёпла павіншаваў старшыню райвыканкама Алега Морхата з 50-годдзем з дня нараджэння. За высокі ўклад у сацыяльна-эканамічнае развіццё раёна, ён уручыў Алегу Віктаравічу кветкі і Падзяку ад старшыні аблвыканкама Мікалая Шарснёва.  З юбілейным днём нараджэння кіраўніка раёна сардэчна віншавалі дырэктар  і працаўнікі сельгасфіліяла.

_0003617

Адбылася ажыўленая размова з механізатарамі. Віктар Аскерка і старшыня райвыканкама Алег Морхат гаварылі з імі пра строгае захаванне дысцыпліны, пра тую вялікую адказнасць, якая лягла на хлебаробскія плечы ў гэтыя гарачыя дні жніўня.

З першых дзён сёлетняй уборкі хлебаробамі Глыбоччыны ўзяты высокі тэмп. Райвыканкамам, упраўленнем сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама праведзена і праводзіцца вялікая арганізацыйная работа. І цяпер уборачны канвеер дзейнічае амаль бездакорна. Забеспячэнне кадрамі, спраўнасць тэхнікі, дапрацоўка зерня з павышанай вільготнасцю, строгае захаванне правіл супрацьпажарнай бяспекі, ахова працы, працоўная і тэхналагічная дысцыпліна – усё гэта знаходзіцца пад самым строгім кантролем раённай улады на чале са старшынёй райвыканкама Алегам Віктаравічам Морхатам. Жніўныя клопаты сёння на парадку дня і ў раённым Савеце дэпутатаў, усіх службаў раёна.

Менавіта высокі ўзровень арганізацыі ўборачнай кампаніі адзначыў падчас сваёй рабочай паездкі  ў наш раён намеснік старшыні Віцебскага аблвыканкама Віктар Аскерка. Асаблівую цікавасць Віктар Вітальевіч праяўляў да работы новых камбайнаў замежнай вытворчасці, якія набыты перад самым жнівом інтэграцыйнай структурай. У гэты ж дзень гэтыя камбайны якраз і працавалі на палях сельскагаспадарчага філіяла “Мнюта” ААТ “Глыбоцкі малочнакансервавы камбінат”, які ўваходзіць у склад структуры. Намеснік старшыні аблвыканкама адсочваў увесь працэс работы камбайнаў разам з намеснікам міністра сельскай гаспадаркі і харчавання нашай краіны, дырэктарам Дэпартамента ветэрынарнага і харчовага нагляду Аляксандрам Субоціным і намеснікам начальніка Галоўнага ўпраўлення, загадчыкам аддзела сельгасвытворчасці і перапрацоўчай прамысловасці апарата Савета Міністраў Беларусі Тамарай Рубан унікаў ва ўсе дэталі вядзення ўборачных работ. Безумоўна, галоўная ўвага звярталася на якасць уборкі, на захаванне вырашчанага ўраджаю. А ў філіяле “Мнюта” добра ўрадзілі сёлета азімая пшаніца і гібрыднае жыта. У абмеркаванні самых надзённых пытанняў уборачнай разам з гасцямі ўдзельнічалі старшыня райвыканкама Алег Морхат, першы намеснік старшыні райвыканкама, начальнік райсельгасхарча Іосіф Пачкоўскі, генеральны дырэктар ААТ “Глыбоцкі камбікормавы завод” Мечыслаў Морхат і старшыня гаспадаркі Яраслаў Сінкавец .

Вам может понравиться

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

14 − 5 =



Веснік Глыбоччыны - Новости г. Глубокое и Глубокского района,
© Авторское право принадлежит учреждению "Редакция районной газеты "Веснік Глыбоччыны" Глубокского района , 2016г.
Гиперссылка на источник обязательна. Условия использования материалов.


Рейтинг@Mail.ru
Яндекс.Метрика Рейтинг@Mail.ru HotLog

Мы в соцсетях!

У нас есть группа в Одноклассники
Присоединяйся и будь в курсе всего!


А еще мы есть в: