Малако – асноўная таварная прадукцыя гаспадарак Глыбоччыны

1 Звезда2 Звезды3 Звезды4 Звезды5 Звезд (Пока оценок нет)
Загрузка...

Малако – асноўная  таварная прадукцыя гаспадарак Глыбоччыны. У ААТ “Сельцы” ў гэтыя дні надой ад каровы складае 14,3 кілаграма (+ 2 кілаграмы да ўзроўню мінулага года). На МТФ “Забор’е”, дзе шмат гадоў загадчыцай працуе Галіна Шуневіч, вынікі яшчэ лепшыя: 17,5 кілаграма. Выходзіць, ветэраны не толькі не старэюць душой, але і ў працы яны вядуць за сабой іншых.

Сельцы-2017-малако-016
Даярка Аўрора Кучынская.

Кіраўнік гаспадаркі Уладзімір Пашукевіч вельмі цёплыя словы сказаў пра Галіну Мікалаеўну Шуневіч, пра адну з лепшых даярак раёна Аўрору Кучынскую, пра Наталлю Дашкевіч, Ганну Дубоўскую, Марыну Мацулевіч, пра даяра Андрэя Ляшкевіча.

Сельцы-2017-малако-005
Даяр Андрэй Ляшкевіч.

–Калектыў на ферме дружны, працавіты. І менавіта гэта – аснова поспеху, – зазначыў ён.

Разам з кіраўніком карэспандэнт “ВГ” прыехаў на МТФ “Забор’е” апоўдні і на свае вочы пабачыў, як работнікі фермы збіраліся выехаць на пашу на абедзенную дойку, весела перамаўляліся, грузілі на прычэп усё неабходнае. Нароўні з жанчынамі шчыраваў  і мужчына, зусім малады, можна сказаць, учарашні юнак.

–Гэта наш даяр Андрэй Ляшкевіч, – пазнаёміў нас Уладзімір Генадзьевіч. – Спачатку пасвіў кароў, а потым, асвоіўшы азы тэхналогіі даення жывёлы, паспрабаваў сябе як аператар. І ў яго атрымалася.

У размове Андрэй выявіў сябе сур’ёзным, удумлівым чалавекам. Прызнаўся, што праца падабаецца і ніякай іншай яму не трэба.
Размова не здоўжылася, паколькі пара ўжо было ехаць на абедзенную дойку.

І вось мы на пашы. Не марудзячы ні хвіліны, жывёлаводы пачалі завіхацца каля перасоўнай даільнай ўстаноўкі. Пачуўшы знаёмыя галасы, бліжэй да ўстаноўкі падцягнуліся каровы, і неўзабаве працэс, як кажуць, пайшоў: аператары раздавалі камбікармы, падмывалі вымя каровы, рабілі масаж, здойвалі першыя струменьчыкі, падключалі даільныя апараты.

У клопатах быў і механізатар Вячаслаў Навумёнак, які на трактары “Беларус-622”, так бы мовіць, “забяспечваў” працэс даення кароў.

Пару хвілін пагутарылі:
– Прачынаюся  а пятай гадзін раніцы, лёгкі сняданак – і я на працы.

– У гаспадарцы –трохразовае даенне  кароў. І ў колькі гадзін вечара ўжо дома?

–Як калі. Калі надвор’е гарачае – вады трэба вазіць менш, і дамоў магу прыехаць у дзевяць гадзін вечара, калі ж спякотнае – дома бываю пасля дзесяці гадзін.

–І колькі часу застаецца на сон?

–Гадзін 5-6. Прывык ужо.

У размове з Уладзімірам Пашукевічам  высветлілася, што складаемых поспеху гаспадаркі ў развіцці малочнай галіны некалькі. Найперш – гэта вялікая дапамога малочнакансервавага камбіната: сёння дойны статак гаспадаркі атрымлівае камбікармоў столькі, колькі трэба, пры дапамозе работнікаў камбіната будуюцца дзве сянажныя  траншэі, праводзіцца рэканструкцыя цялятніка на МТФ “Восава”. Належным чынам у гаспадарцы арганізаваны догляд пашы: своечасовы падкос іх, падкормка (праўда, адсутнасць сродкаў не дазваляе падкормліваюцца ўсе пашы). І яшчэ адна складаемая поспеху – гэта дысцыпліна, як працоўная, так і выканаўчая, і тэхналагічная. У гэтым накірунку, па словах кіраўніка, прыйшлося папрацаваць сур’ёзна.

Што тычыцца нарыхтоўкі кармоў на стойлавы перыяд утрымання статка – станоўчую дынаміку пашавага перыяду трэба ж развіваць, – то пакуль нарыхтавана іх менш, чым летась. Дабіраць кармы ў гаспадарцы будуць за кошт аднагадовых культур. Спадзяюцца і на кукурузу, якую пасеялі на плошчы 200 гектараў.

Як заўважыў напрыканцы размовы Уладзімір Пашукевіч, днямі ў гаспадарцы пачнецца ўборка зерневых і зернебабовых. Камбайны – іх у акцыянерным таварыстве чатыры – адрамантаваны, камбайнеры – умелыя, вопытныя: Леанід Драгун, Андрэй Логуш, Сяргей Логуш, Андрэй Пілскалнс.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

3 × 3 =



Веснік Глыбоччыны - Новости г. Глубокое и Глубокского района,
© Авторское право принадлежит учреждению "Редакция районной газеты "Веснік Глыбоччыны" Глубокского района , 2016г.
Гиперссылка на источник обязательна. Условия использования материалов.


Рейтинг@Mail.ru
Яндекс.Метрика Рейтинг@Mail.ru HotLog

Мы в соцсетях!

У нас есть группа в Одноклассники
Присоединяйся и будь в курсе всего!


А еще мы есть в: