Грашовыя выплаты былым савецкім ваеннапалонным

1 Звезда2 Звезды3 Звезды4 Звезды5 Звезд (Пока оценок нет)
Загрузка...

21 мая 2015 года  Германія прыняла рашэнне аб аднаразовай  выплаце грашовай дапамогі ў памеры 2500 еўра былым савецкім ваеннапалонным.  Тлумачэнне з гэтай  нагоды дае намеснік начальніка ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне насельніцтва Анжэла Мікалаеўна Дырко.

фотоиллюстрация

—Хто адносіцца да катэгорыі  грамадзян, якія маюць права на атрыманне  гэтай грашовай  кампенсацыі?

—Былыя савецкія ваеннапалонныя, якія падчас Вялікай Айчыннай вайны з 22 чэрвеня 1941-га да 8 мая 1945 года знаходзіліся  нейкі час у нямецкім плене.

—Што трэба для таго, каб атрымаць дапамогу?

—Не пазней за 30 верасня 2017 года  гэтыя грамадзяне павінны падаць заяву на атрыманне вышэй згаданай выплаты, якая будзе накіравана ў Федэральнае ведамства цэнтралізаваных службаў і нявырашаных маёмасных пытанняў Федэратыўнай Рэспублікі Германія па адрасе: BADI,DGZ Ring 12.13086 Berlin. Форма заявы і ўся інфармацыя па выплатах размешчана на сайце ведамства (Bundesamt fur zentrale Dienste und offene Vermogensfragen – BADV):

http//www.badi.bund.de/DE/OffeneVermoegensfragtn/AnerkennungsleistungSowjetischeKriegsgefangene/start.html).

Пададзеныя ў Федэральнае ведамства заявы будуць улічвацца з 20 мая 2015 года,  нягледзячы на тое, што дзеючая Дырэктыва ўступіла ў сілу толькі  30 верасня 2015 года.

—Як вядома, грамадзяне, якія ваявалі ў гады Вялікай Айчыннай – людзі паджылога ўзросту, хворыя і  нямоглыя. Ці могуць ад імя былых савецкіх ваеннапалонных падаваць заявы на грашовую выплату іх родныя?

—Заяву прымуць толькі ад таго, хто трапіў у нямецкі палон ці ад упаўнаважанай на гэта асобы. Дапамога гэтая адрасная і атрымаць яе родныя былых савецкіх  ваеннапалонных не могуць.  

—І няма ў Дырэктыве ніякіх выключэнняў?

—Ёсць. Калі заяву  падаў  правамоцны грамадзянін асабіста, то пасля яго смерці дапамогу могуць атрымаць яго жонка (ці муж, калі ў плене была жанчына) ці іх дзеці.

Ёсць і яшчэ адна акалічнасць: калі  правамоцны грамадзянін падаў заяву да 30 верасня 2017 года і пасля шасці месяцаў пасля яго смерці ніводзін правапераемнік не паведаміў у ведамства аб сваім правапераемніцтве, права на атрыманне дапамогі будзе  страчана.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

двадцать − пять =



Веснік Глыбоччыны - Новости г. Глубокое и Глубокского района,
© Авторское право принадлежит учреждению "Редакция районной газеты "Веснік Глыбоччыны" Глубокского района , 2016г.
Гиперссылка на источник обязательна. Условия использования материалов.


Рейтинг@Mail.ru
Яндекс.Метрика Рейтинг@Mail.ru HotLog

Мы в соцсетях!

У нас есть группа в Одноклассники
Присоединяйся и будь в курсе всего!


А еще мы есть в: