Рэйд па пад’ездах горада Глыбокае (фота)

1 Звезда2 Звезды3 Звезды4 Звезды5 Звезд (Пока оценок нет)
Загрузка...

DSC_3611

Рэйд па пад’ездах горада Глыбокае. Рэйд па пад’ездах горада паказаў, якіх людзей у Глыбокім больш: адказных ініцыятыўных дзейсных, ці раўнадушных да таго, што робіцца за дзвярыма  іх асабістай кватэры. Падчас наведвання жылых мікрараёнаў у цэнтры, у Беразвеччы, па вуліцы Паўночнай, у раёне МКК мы гэта і высвятлялі. 

Сцены над лесвічнымі пралётамі ў двухпавярховым доме па вуліцы Леніна, 24  — з летнім пейзажам.  На іх “цвітуць” фіялетавыя і жоўтыя кветкі і нават у хмарнае надвор’е тут святлей і весялей. Там-сям  намаляваная свежая цагляная кладка. Бачна, што працаваў не прафесіянал, але кавалачак душы, укладзенай у справу, выяўна адчуваецца.

DSC_3601
—У гэтым доме мы нядаўна рабілі капітальны рамонт. Сцены атынкавалі нашы работнікі, а астатняе прыдумалі самі жыльцы, — тлумачыць  начальнік участка  жылфонда УП ЖКГ Ігар Рудак.

DSC_3600
—У нашым пад’ездзе шэсць кватэр. Мы самі ўстанавілі графік дзяжурстваў, па чарзе мыем, падмятаем. Пасля рамонту купілі фарбу. Мая жонка Алёна намалявала кветкі, а я – цагляную кладку.  І самім прыемна, і тым, хто да нас прыходзіць, — расказвае Віктар Завадскі.

DSC_3599
У пад’ездзе шматкватэрнага дома па вуліцы Савецкай, 246 – любыя сэрцу  і воку беларускія пейзажы: стракаты луг, беластвольныя бярозкі, азярко, маладая казуля… Такое ўражанне, што не ў пад’ездзе знаходзішся, а  на лясной палянцы.

DSC_3598
—У пад’ездзе 20 кватэр. Жыхары сабралі грошы, а Аляксандр Сварцэвіч намаляваў гэтую прыгажосць. Напачатку  навялі эстэтыку толькі на 1-ым паверсе. На вышэйшых паверхах жыхары дома пад кіраўніцтвам Аляксандра Цябута самі тынкавалі сцены. Думаю, што з цягам часу прыгажосць  “падымецца” і на апошні, пяты, паверх, — расказвае Раіса Сівакова, якая доўгі час была старшынёй жыллёвага кааператыва.

DSC_3597
Было бачна, што жанчына жыве справамі свайго дома, у курсе спраў, дзе і што тут адбываецца, цесна кантактуе як з работнікамі ЖКГ, так і з жыхарамі дома. Яна бачыць і ведае, дзе што трэба падладзіць, падрамантаваць, дзе які непарадак у двары ці ў падвале.

DSC_3596
Уваход у пад’езд па Паўночнай вуліцы, 5 упрыгожаны кветкамі, на вокнах – чыстыя фіранкі, сцены — у прыемных летніх адценнях, чыста.

DSC_3612
Заслугоўвае пераймання вопыт жыхароў па вуліцы Паўночнай,9. Тут створана праўленне ўласнікаў у складзе пяці чалавек, якое з’яўляецца  своеасаблівым кіруючым органам шматкватэрнага дома. Яго прадстаўнікі  сочаць за парадкам, плануюць работу, арганізуюць суботнікі, праводзяць сходы з жыхарамі, дзе разам вырашаюць неадкладныя справы па рамонце і добраўпарадкаванні. Кожны месяц жыхары збіраюць па 5 рублёў на бягучыя патрэбы дома. Два гады назад, напрыклад, за ўласны кошт жыльцы  самі пабудавалі дзіцячую пляцоўку.

DSC_3613
—Можна чакаць планавага рамонту, а можна вырашыць запланаванае і раней, калі ўсе жыхары, як кажуць, заадно, — гаворыць Ігар Анатольевіч. – Важна, каб жыхары  разумелі, што яны ў адказе не толькі за ўласную кватэру, але і за агульную маёмасць: у кожнага ёсць свая частка пад’езда, лесвіцы, падвальнага памяшкання, за якія трэба несці адказнасць. Згодна пастановы, рамонт у пад’ездзе за кошт сродкаў бюджэту УП ЖКГ робіць адзін раз у 8 гадоў. Жыхары павінны  цаніць работу, зробленую для іх за дзяржаўны  кошт, падтрымліваць належны парадак, тады і чыста  будзе. Калі жыхары хочуць больш прыгажосці і эстэтыкі, то яны могуць зрабіць гэта ўласнымі сіламі альбо падаць заяўку нам ці ў любую будаўнічую фірму, аплаціць за ўласны кошт аб’ём зробленых работ і атрымаць жаданае.

DSC_3615
У доме №129 б па вуліцы Леніна работнікі УП ЖКГ летась зрабілі рамонт, тут акуратна і чыста, а вось паштовыя скрынкі пры ўваходзе разламаныя ўшчэнт.  Ці тут жыхары не выпісваюць газет, ці  паштальён  разносіць пошту неяк інакш — невядома.

DSC_3610
—Калі ў пад’ездах устаноўлены факты вандалізму, і мы адшукаем вінаватых, то ўсе расходы па ўзнаўленні сапсаванай маёмасці аплачваюць яны. Калі вінаватых не знойдзем, работнікі ЖКГ робяць рамонт, агульную суму рамонту дзеляць на ўсіх пражываючых і выстаўляюць рахунак кожнаму кватэранаймальніку, — тлумачыць Ігар Анатольевіч. – Таму гаспадары кватэр павінны быць зацікаўленымі ў тым, каб спыняць хуліганскія выхадкі і паведамляць пра гэта ў міліцыю.

DSC_3606
У дзень рэйду пабывалі мы і  ў пад’ездах па вуліцы Паўночнай з аблупленай тынкоўкай,  з “ляпёшкамі” свежага тынку, якія выяўна  праступаюць на сценах, з непадмеценымі лесвічнымі пралётамі і спецыфічным пахам. Адразу бачна, што пра чысціню і парадак жыхары тут не надта дбаюць, хоць дамы нядаўна пабудаваныя і просяць людской увагі і клопату.

DSC_3605
Спадзяёмся, убачыўшы станоўчы прыклад афармлення пад’ездаў, “прачнецца” ініцыятыва і ў тых, хто да цяперашняга жыве па прынцыпе: “Мая хата з краю – нічога не ведаю”.

DSC_3604 DSC_3603 DSC_3593 DSC_3592 DSC_3591
Рэйдавая брыгада: І. Рудак, начальнік участка жылфонда УП ЖКГ, Г. Сутула, карэспандэнт.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

6 + 6 =



Веснік Глыбоччыны - Новости г. Глубокое и Глубокского района,
© Авторское право принадлежит учреждению "Редакция районной газеты "Веснік Глыбоччыны" Глубокского района , 2016г.
Гиперссылка на источник обязательна. Условия использования материалов.


Рейтинг@Mail.ru
Яндекс.Метрика Рейтинг@Mail.ru HotLog

Мы в соцсетях!

У нас есть группа в Одноклассники
Присоединяйся и будь в курсе всего!


А еще мы есть в: