Рэйд па глыбоцкіх магазінах

1 Звезда2 Звезды3 Звезды4 Звезды5 Звезд (Пока оценок нет)
Загрузка...

Рэйд па глыбоцкіх магазінах. Здароўе, як вядома, у многім залежыць ад якаснага харчавання, таму мы, прыходзячы ў магазін, усё часцей думаем пра тое, каб купіць натуральны, а не мадыфікаваны прадукт, свежы, смачны і даступны  па кошце. І найперш мы, як кажуць, “ядзём” вачыма: ацэньваем знешні выгляд, “эстэтыку” тавара, а пасля ўжо спрабуем вызначыць, адкуль ён “родам”, свой ці прывазны,  вырашаем – купляць яго ці праходзіць міма. У адзін з чэрвеньскіх дзён мы адправіліся ў рэйд па дзяржаўных, фірменных, прыватных магазінах, каб высветліць, якую прадукцыю прапануюць там  пакупнікам, наколькі  яна якасная і ”чыстая” з пункту гледжання экалогіі.

feature-banner-supermarket

У рамках планавай праверкі і з мэтай правядзення маніторынгу разам зайшлі ў прыватны магазін “Крынічка” ў раёне вуліцы Някрасава. Гародніна і фрукты, якія цікавілі нас па прычыне таго, што яны хутка губляюць  гандлёвы выгляд і псуюцца, тут былі ў нязначным асартыменце. Адзін лімон выглядаў падазрона і быў зняты з прылаўка,  астатняя прадукцыя эстэтычным патрабаванням адпавядала.

У магазіне “Раніца” па вуліцы Каралёва кінулася ў вочы “падвяленая” морква і бананы ў чорныя плямы па 3 рублі 31 капейцы. Прадавец патлумачыла, што гэта астаткі завезенай партыі і хуценька прыняла іх з вачэй.

У прыватным магазіне “Вікторыя”, што ў раёне вуліц Мінская-Паўднёвая  ўрач-гігіеніст праверыла дакументы, тэрміны захавання некаторых тавараў – яны  ўкладваліся ў нормы, паглядзела пасведчанне аб якасці і бяспецы, згодна якога, уся гародніна была  экалагічна бяспечнай.

З пасведчання, якое выдала магазіну прыватная полацкая фірма “Фрутрэал” (яна заказвае тавар і робіць экспертызу), даведаліся, што ў магазіне  свежая капуста прывезена з Германіі, цыбуля і яблыкі – польскія, морква і памідоры – з Галандыі, часнок – егіпецкі, бананы – з Эквадора. У другім дакуменце – вынікі лабараторнага даследавання па кожным пералічаным відзе прадукцыі. А правяраецца яна на ўтрыманне нітратаў, радыёнуклідаў, свінца, кадмія, мыш’яку, ртуці, пестыцыдаў. Садавіна дадаткова праходзіць паразіталагічную праверку на наяўнасць гельмінтаў, сальманелы і кішэчнай палачкі. Акрамя таго, у дакуменце агавораны ўмовы захавання прадукцыі: пры якой тэмпературы, вільготнасці і колькі дзён яна можа знаходзіцца ў магазіне, не  губляючы смакавыя якасці і знешні выгляд. Так, напрыклад, менавіта па гэтым пасведчанні, тэрмін захавання  агуркоў –15 сутак, памідораў і бананаў – 30, цыбулі, капусты, яблыкаў, часнаку – 90, морквы – 120 сутак.

Ці можна верыць указаным лічбам? Каб пераканацца, што яны рэальныя, спецыяліст РЦГЭ ўзяла на лабараторнае даследаванне свежую капусту.
У прыватным магазіне “Лагуна” па Садовай вуліцы эквадорскія бананы даверу не ўнушалі: чорныя, трэснутыя “па швах”.

—Нам іх прывезлі 50 кілаграмаў па цане 2 рублі 99 капеек 4 чэрвеня.  Па дакументах тэрмін  іх захавання  90 сутак – да 27 ліпеня. З-за нізкай якасці мы іх уцанілі да 99 капеек за кілаграм, — тлумачыць прадавец. – І сталовыя буракі ўцанілі па гэтай жа прычыне: ранейшы кошт быў 2 рублі 39 капеек, цяперашні – на рубель танней.

Спецыяліст РЦГЭ ўзяла на аналіз і гэты даволі хадавы летам тавар – з чырвоных бурачкоў добра рабіць халаднік. На кожны від прадукцыі быў выпісаны акт адбору з указаннем наймення прадукцыі, яго колькасці і кошту. Акт дае права прадаўцу спісаць узятую для лабараторных даследаванняў прадукцыю.

Падчас рэйду мы пабывалі ў “Родным куце”, «Супермаркеце», што па вуліцы Леніна, у «Еўраопце». Якасць гародніны і фруктаў падазрэння не выклікала, тэмпературны рэжым захоўваўся, іншых парушэнняў не выявілі.

Па выніках праведзенага лабараторнага даследавання  спецыялісты Глыбоцкага раённага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі, у свежай капусце пры дапушчальнай норме нітратаў 1771 міліграм на кілаграм выявілі  значна менш – 1466 міліграмаў. У чырвоных бурачках пры норме 1124 – зафіксавана 974 міліграмы нітратаў. Значыць, есці можна.

Падобныя рэйды будуць праводзіцца перыядычна, таму параім уладальнікам магазінаў: каб не было непрыемнасцяў,  трэба больш строга кантраляваць якасць завазной прадукцыі і ствараць адпаведныя ўмовы для яе захавання.

Вам может понравиться

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

12 + десять =



Веснік Глыбоччыны - Новости г. Глубокое и Глубокского района,
© Авторское право принадлежит учреждению "Редакция районной газеты "Веснік Глыбоччыны" Глубокского района , 2016г.
Гиперссылка на источник обязательна. Условия использования материалов.


Рейтинг@Mail.ru
Яндекс.Метрика Рейтинг@Mail.ru HotLog

Мы в соцсетях!

У нас есть группа в Одноклассники
Присоединяйся и будь в курсе всего!


А еще мы есть в: