Кампанія МТС правяла ў Глыбокім акцыю

1 Звезда2 Звезды3 Звезды4 Звезды5 Звезд (Пока оценок нет)
Загрузка...

Кампанія МТС правяла ў Глыбокім акцыю. 27 чэрвеня 2002 года кампанія МТС падключыла свайго першага абанента. Падчас запуску сеткі ў краіне існавала 20 базавых станцый, а  ў кампаніі налічвалася 202 супрацоўнікі.  Прайшло пятнаццаць гадоў… Сёння ў Беларусі 11 тысяч станцый, сеткай МТС пакрыта 98,25% тэрыторыі краіны, у кампаніі працуе паўтары тысячы чалавек, а паслугамі МТС карыстаюцца больш за 5 мільёнаў абанентаў. 

b749c3bd1ccc66f80e0298a81971826d

Да 15-годдзя з дня свайго нараджэння кампанія поўнасцю мадэрнізавала сваю 3G-сетку па ўсёй краіне. Асаблівая ўвага – паляпшэнню якасці сувязі ў аддаленых вёсках і населеных пунктах, уздоўж трас, на папулярных турыстычных маршрутах. Больш таго, мабільны аператар МТС першы ў Беларусі падключыў сваіх абанентаў да 4G-сеткі. Сёння карыстацца тэхналогіяй могуць жыхары ўсіх шасці абласных цэнтраў краіны, а 4G-абанентаў МТС ужо больш за мільён. Акрамя тэхнічных дасягненняў МТС надае вялікую ўвагу падтрымцы сацыяльных праектаў, рэалізацыі асабістых ініцыятыў у сферы адукацыі, культуры і спорту.  

DSC_3489

Добрая нагода стаць бліжэй: 10 000 абдымкаў па ўсёй Беларусі!

У сувязi з 15-годдзем кампанiя МТС парадавала сваiх абанентаў падарункамі i бонусамі. Гэта хвiлiны, гiгабайты i балы “МТС бонус”. Такiм чынам, у дзень нараджэння кампанія ўстанавіла абсалютны рэкорд: больш за 1 500 000 абанентаў звярнуліся да мабільнага аператара па падарункі. Таксама быў арганізаваны незвычайны флэшмоб, удзельнікі промагрупы прапанавалі ўсім жадаючым на вуліцах абняцца. У выніку – яшчэ адзін рэкорд: больш за 10 000 абдымкаў па ўсёй Беларусі!

DSC_3498
Прыемныя сюрпрызы чакалі і наведвальнікаў салонаў сувязі. Так, у дзень нараджэння МТС завітаць у салон аператара па вуліцы Маскоўская,6 у Глыбокім запрашаў выпускнік СШ №1 горада Даніла Галавенька, пераапрануўшыся ў касцюм прывабнай панды. А для настрою раздаваў дарослым і маленькім глыбачанам каляровыя шарыкі ад кампаніі Huawei. Дапамагаў яму малодшы брат Валера. Абодва хлопцы – абаненты сеткі МТС.

DSC_3503
Выгадныя прапановы для абанентаў

Час дыктуе свае патрабаванні – МТС крочыць з ім у нагу і прапаноўвае самыя аптымальныя рашэнні для сваіх абанентаў, а таксама шырокі выбар тэлефонаў i абсталявання. У салоне сувязі ў Глыбокім Валянціна Блышко, прадавец-кансультант ПГУП “МВВ”, якое з’яўляецца камерцыйным прадстаўніком МТС, прапаноўвала пакупнікам мабільныя тэлефоны “Huawei” новага пакалення – P 8,9,10.

DSC_3517
– На рынку яны з’явіліся нядаўна, яны маюць двайную камеру, аператыўную памяць на 3 гігабайты, навейшую аперацыйную сістэму. Гэтыя тэлефоны карыстаюцца папулярнасцю у моладзі, – расказвае Валянціна. – Тэлефон можна купіць у растэрміноўку на год без першапачатковага плацяжа. З іншых мадэляў мы прапануем Samsung, Lenovо, Asus, Motorola, Meizu, Prestigio, Xiaomi Redmi. Апошняя – толькі заваёўвае рынак. Па якасці яна амаль не адрозніваецца ад вядомай маркі Samsung, а каштуе танней, таму я раю пакупнікам зрабіць гэты тэлефон сваім “кішэнным” сябрам.

DSC_3520
Глыбачанка Марыя Дабравольская вось ужо 10 гадоў з’яўляецца абанентам МТС і кажа, што якасць прадастаўляемых кампаніяй паслуг яе поўнасцю задавальняе. Сяброўкі-аднакласніцы, вучаніцы 7 класа, СШ №2 горада Арына Літвінская і Вікторыя Сенькавец –  абаненты МТС з 2 класа, а маленькая Аляксандра Гапанёнак, якая ходзіць у садок, хоць яшчэ і не мае тэлефона, але ўмее званіць маме, папе і бабулі, якія даўно падключыліся да сеткі МТС (на здымку 1). Глыбоцкія школьнікі таксама мараць пра ўласныя тэлефоны і кажуць, што будуць абанентамі  МТС.

Няхай колькасць сяброў кампаніі МТС штогод павялічваецца, а юбілеі будуць яркімі і адметнымі!

Вам может понравиться

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

17 − семнадцать =



Веснік Глыбоччыны - Новости г. Глубокое и Глубокского района,
© Авторское право принадлежит учреждению "Редакция районной газеты "Веснік Глыбоччыны" Глубокского района , 2016г.
Гиперссылка на источник обязательна. Условия использования материалов.


Рейтинг@Mail.ru
Яндекс.Метрика Рейтинг@Mail.ru HotLog

Мы в соцсетях!

У нас есть группа в Одноклассники
Присоединяйся и будь в курсе всего!


А еще мы есть в: