Глыбоцкая ЦРБ: на прыём да ўрача без чаргі

1 Звезда2 Звезды3 Звезды4 Звезды5 Звезд (Пока оценок нет)
Загрузка...

Глыбоцкая ЦРБ: на прыём да ўрача без чаргі. Час – гэта адна з жыццёвых каштоўнасцей, страціўшы якую ўжо не вернеш,  можа таму і не хочацца нам губляць яго ў  чэргах. Ліквідаваць гэтую прыкмету савецкага часу кіраўнікі арганізацый і ўстаноў спрабуюць  рознымі шляхамі і, трэба сказаць, “хранічная хвароба” паддаецца лячэнню. Дапамагаюць гэтаму сучасныя тэхналогіі, інфармаванасць насельніцтва аб новаўвядзеннях у аказанні паслуг, больш рацыянальны падыход грамадзян да свайго паўсядзённага  графіку і іх адказнасць за якасць уласнага жыцця.

Поликлиника3

–Чэргі – гэта негатыў як для пацыентаў, так і для ўрачоў, якія і без таго маюць вялікія фізічныя нагрузкі, таму ва ўстановах аховы здароўя раёна мы праводзім цэлы комплекс мерапрыемстваў, якія скіраваныя на тое, каб умовы  аказання даступнай і якаснай медыцыны жыхарам Глыбоччыны былі аптымальнымі, – гаворыць галоўны урач УАЗ “Глыбоцкая ЦРБ” Вячаслаў Сабыніч. – У верасні 2015 года адкрылі офіс урача агульнай практыкі на плошчы 17 Верасня, лічыце, у цэнтры горада,  арганізавалі там прыём хворых з чатырох гарадскіх участкаў, а гэта больш за 7 тысяч чалавек. Урачы, якія там працуюць, акрамя таго, што яны спецыялісты-тэрапеўты, маюць падрыхтоўку па неўралогіі, афтальмалогіі, аталарынгалогіі. Там для правядзення лячэбнай дыягностыкі можна здаць аналізы крыві і мачы, зрабіць электракардыяграфію, пралячыцца ва ўмовах дзённага стацыянара. Адкрыццё офіса дапамагло разгрузіць паліклініку, што ў Беразвеччы, і значна зменшыла чэргі.

_0006114
Другі наш крок – у рэгістратуры  ўкаранілі раздзельнае абслугоўванне пацыентаў у залежнасці ад мэты іх наведвання. У адным акне прымаем  грамадзян, якія звяртаюцца ў паліклініку  без папярэдняга запісу, у другім – тых, хто папярэдне запісаўся на прыём па шматканальным тэлефоне 2-19-30 ці праз Інтэрнэт, трэцяе акно – для даведак.

 

У рэгістратуры ўстаноўлена шматканальная тэлефонная сувязь, вядзецца папярэдні запіс. Колькасць талонаў для выдачы па папярэднім запісе павялічана да 75%. Перавагу прыёму ў першай палове дня маюць пацыенты з сельскай мясцовасці, а таксама тыя, каму патрэбна экстраная медыцынская дапамога. Папкі для самазапісу ляжаць у даступным для  пацыентаў месцы – на першым паверсе паліклінікі непадалёк ад уваходных дзвярэй  злева, – і грамадзяне самі з улікам патрэб і магчымасцей, могуць запісацца ў прымальны для іх час  на прыём да патрэбнага ўрача.

Заказаць талон да ўрача  за два тыдні наперад можна  праз Інтэрнэт, а дакладней – праз сайт  talon.by.  Там знаходзіцца поўная інфармацыя аб прыёмных днях, аб наяўнасці ці адсутнасці талонаў. Такім чынам, на прыём можна прыходзіць у вызначаны дзень і час, не ствараючы чэргаў і не нервуючыся ў чаканні пад дзвярыма кабінета. Распрацавалі сістэму “чырвоны талон” амбулаторнага пацыента, які дае права  трапіць на прыём без чаргі ў сувязі з неабходнасцю аказання неадкладнай медыцынскай дапамогі.

Без чаргі ўрачы прымаюць ветэранаў і ўдзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны, грамадзян, прыраўненых да іх па льготах, а таксама цяжарных жанчын.

Прасцей стала трапіць на прыём да “вузкіх” урачоў-спецыялістаў – атарыналарынголага, дзерматолага, гінеколага, неўролага, – бо папярэдне не трэба ісці да ўчастковага тэрапеўта, што таксама змяншае чэргі.

 У нас цяпер чэргі калі і ёсць у паліклініцы, то з раніцы ля кабінета, дзе здаюць аналізы крыві і час ад часу ў даўрачэбным, бо там выдаюць карткі для праходжання медкамісіі работнікам прадпрыемстваў і арганізацый горада. Крыху больш наведвальнікаў будзе ў нас цяпер у  сувязі з паступленнем выпускнікоў, ім трэба выдаваць медыцынскія даведкі, – аналізуе сітуацыю Вячаслаў Вячаслававіч. – Эфект ад зробленага намі адчувальны, але  мы на гэтым не спынімся,  будзем і далей распрацоўваць методыкі і практыкаваць новыя падыходы па паляпшэнні якасці медыцынскага абслугоўвання і звядзенні чэргаў да мінімума.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

17 − 4 =



Веснік Глыбоччыны - Новости г. Глубокое и Глубокского района,
© Авторское право принадлежит учреждению "Редакция районной газеты "Веснік Глыбоччыны" Глубокского района , 2016г.
Гиперссылка на источник обязательна. Условия использования материалов.


Рейтинг@Mail.ru
Яндекс.Метрика Рейтинг@Mail.ru HotLog

Мы в соцсетях!

У нас есть группа в Одноклассники
Присоединяйся и будь в курсе всего!


А еще мы есть в: