Запаліце сваю свечку Памяці! 22 чэрвеня ў Беларусі адзначаецца сумная дата – Дзень усенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай
вайны.
На досвітку 22 чэрвеня 1941 года фашысцкая Германія, вераломна парушыўшы дагавор аб ненападзе, пачала вайну супраць Савецкага Саюза.
76 гадоў мінула… Даўно зараслі шрамы акопаў, зніклі папялішчы спаленых вёсак і гарадоў, выраслі новыя пакаленні людзей.
У памяць аб трагічных падзеях лета 1941 года 22 чэрвеня ў 17.00 у Парку Перамогі пройдзе акцыя «Свечка Памяці». Запрашаем глыбачан і гасцей горада прыняць удзел у акцыі і пакланіцца абаронцам Айчыны, якія загінулі ў барацьбе з нямецка-фашысцкімі захопнікамі, хвілінай маўчання ўшанаваць памяць ахвяр жудаснай вайны.
Далучайцеся да акцыі і запаліце сваю свечку Памяці! Ніхто не забыты, нішто не забыта!