Прайшло пазачарговае пасяджэнне Глыбоцкага райвыканкама

1 Звезда2 Звезды3 Звезды4 Звезды5 Звезд (Пока оценок нет)
Загрузка...

000_3343

Прайшло пазачарговае пасяджэнне Глыбоцкага райвыканкама.

Праведзена пазачарговае пасяджэнне раённага выканаўчага камітэта, на якім разгледжаны некаторыя неадкладныя і надзвычай важныя пытанні для сацыяльна-эканамічнага развіцця горада Глыбокае і раёна. Найперш заслухоўвалася справаздача кіраўнікоў і спецыялістаў арганізацый, непасрэдна задзейнічаных у рабоце па каналізаванні г. Глыбокае. На цяперашнім, завяршаючым этапе рэалізацыі гэтага маштабнага праекта старшыня райвыканкама Алег Віктаравіч Морхат неаднаразова ўказваў на нездавальняючае вядзенне работ. Пад яго непасрэдным кіраўніцтвам нядаўна праводзіўся аператыўны штаб з выездам на вуліцу Кірава, дзе вялося асфальтаванне. Выяўлены шэраг недахопаў, грубых парушэнняў тэхналогіі ўкладкі асфальту. У адносінах да адказных работнікаў, якімі дапушчаны пралікі ў рабоце, прыменены меры дысцыплінарнага ўздзеяння. Ад кожнага запатрабавана неадкладна выправіць стан спраў.

На пазачарговым пасяджэнні райвыканкама сур’ёзнай і вострай крытыцы падвяргаліся кіруючыя работнікі і спецыялісты генпадраднай арганізацыі. У прыватнасці, завастралася ўвага на тым, што сам «почырк» вядзення работ па каналізаванні, вытворчая культура, мякка кажучы, выглядаюць непрыглядна. Наяву — промахі тэхналагічнага кшталту. Аднак прадстаўнікі генпадраднай арганізацыі – галоўны інжынер і прараб — нават не змаглі даць хоць якія-небудзь істотныя  тлумачэнні па сутнасці запатрабаванняў.

Многія праблемныя пытанні былі агучаны ў выступленнях дырэктара УП ЖКГ Глыбоцкага раёна Андрэя Шымковіча, дырэктара КУП “Глыбоцкае ўпраўленне капітальнага будаўніцтва” Віктара Якубёнка. За брак, дапушчаны дарожнымі работнікамі падчас асфальтавання вуліц, тлумачэнні даваў дырэктар Глыбоцкага ДРБУ-145 Юрый Бервячонак.

Рашэннем раённага выканаўчага камітэта запатрабавана неадкладна выправіць становішча на завяршаючым этапе работ па каналізаванні г. Глыбокае.

На гэтым жа пасяджэнні райвыканкама разглядаліся таксама вынікі работы жывёлагадоўчай галіны за студзень-май гэтага года з удзелам кіраўнікоў і зааветспецыялістаў сельскагаспадарчых арганізацый. Як адзначыла ў сваім дакладзе першы намеснік начальніка ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама Людміла Данілевіч, у нашым раёне створаны ўмовы для таго, каб працаваць эфектыўна, зніжаючы затраты на вытворчасць сельгаспрадукцыі. Аднак у шэрагу гаспадарак кіраўнікі і спецыялісты ўсё ж пакуль не пранікліся адказнасцю, па-ранейшаму дапускаюць парушэнні тэхналогіі, у прыватнасці, у кармленні буйной рагатай жывёлы, у аднаўленні статку, даенні кароў. Для нарошчвання валавой вытворчасці малака неабходна прадухіліць усе дапушчаныя збоі ў тэхналагічным ланцужку.

Старшыня райвыканкама завастрыщ увагу на пытаннях арганізацыі ўборкі траў першага ўкосу і нарыхтоўкі якасных кармоў. Запатрабавана таксама актывізаваць работу па рэканструкцыі жывёлагадоўчых памяшканняў, сянажных траншэяў, арганізацыі пасьбы кароў і інш. На пасяджэнні заслухоўваліся тлумачэнні кіраўнікоў гаспадарак, галоўных заатэхнікаў і ветэрынарных урачоў. У прынятым рашэнні запатрабавана ў самыя кароткія тэрміны прадухіліць дапушчаныя пралікі і недахопы ў рабоце.

Вам может понравиться

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

11 + шесть =



Веснік Глыбоччыны - Новости г. Глубокое и Глубокского района,
© Авторское право принадлежит учреждению "Редакция районной газеты "Веснік Глыбоччыны" Глубокского района , 2016г.
Гиперссылка на источник обязательна. Условия использования материалов.


Рейтинг@Mail.ru
Яндекс.Метрика Рейтинг@Mail.ru HotLog

Мы в соцсетях!

У нас есть группа в Одноклассники
Присоединяйся и будь в курсе всего!


А еще мы есть в: