Летні адпачынак: адказвае на пытанні спецыяліст Глыбоцкага райвыканкама

1 Звезда2 Звезды3 Звезды4 Звезды5 Звезд (Пока оценок нет)
Загрузка...
Летні адпачынак
иллюстрация

Летні адпачынак: адказвае на пытанні спецыяліст Глыбоцкага райвыканкама. Пачалося лета, а з ім – і аздараўленчы  сезон. Многія загадзя распланавалі, як будуць праводзіць водпуск, у які лагер адпачынку адправяць дзяцей, а некаторыя спахапіліся, убачыўшы на календары “1 чэрвеня”. Тэма летняга аздараўлення і адпачынку стала нагодай для інтэрв’ю з галоўным спецыялістам па санаторна-курортным лячэнні райвыканкама Марынай Браніславаўнай Грыбун.

—Хто мае права на пуцёўку ў санаторый?
— Згодна Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 28 жніўня 2006 года № 542 “Аб санаторна-курортным лячэнні і аздараўленні насельніцтва”, пуцёўкі  выдзяляюцца ўсім працуючым грамадзянам, якія ўплачваюць страхавыя ўзносы ў Фонд сацыяльнай абароны, і іх дзеці, а таксама пенсіянеры, ветэраны працы, інваліды I-III груп.
—Куды трэба звяртацца, каб яе атрымаць?
— Працуючыя грамадзяне павінны напісаць заяву, прыкласці медыцынскую даведку з указаным захворваннем і падаць дакументы ў камісію па  аздараўленні  і санаторна-курортным лячэнні па месцы працы. Такія камісіі ёсць на кожным дзяржаўным прадпрыемстве і ў арганізацыі і могуць быць створаныя на аснове загада кіраўніка на любым прыватным прадпрыемстве. Ветэраны вайны і працы, пенсіянеры, інваліды павінны звяртацца непасрэдна ў аддзел па санаторна-курортным лячэнні райвыканкама.
— Як выдзяляюцца пуцёўкі на аздараўленне?
—Яны выдзяляюцца на раён на працягу года, у залежнасці ад колькасці пражываючых і працуючых. Сёлета  будуць выдзелены  234 пуцёўкі за кошт сродкаў  дзяржаўнага сацыяльнага страхавання (для працуючых), з іх 69 – для дарослых, 30 – для сямейнага аздараўлення дарослых з дзецьмі і 135 — для дзяцей. Гэта не надта вялікая колькасць, жадаючых іх атрымаць нашмат больш. Акрамя таго, на 2017 год для ветэранаў працы, інвалідаў I і II груп за кошт сродкаў рэспубліканcкага бюджэту, згодна плана, будуць выдзелены 23 пуцёўкі, а  ў чарзе  на атрыманне каля 400 чалавек, таму раю ўсім загадзя планаваць свой адпачынак. Не трэба чакаць пакуль абвострыцца хвароба, бо на хуткім часе пуцёўку не атрымаеце.  Па яе і працуючым, і пенсіянерам, пажадана звяртацца загадзя.
—Якая сітуацыя з аздараўленнем у санаторыях дзяцей?
—Большасць пуцёвак выдзяляюць нам не ў канікулярны перыяд, а на працягу навучальнага года, але іх таксама менш, чым жадаючых адпачыць. Для дзяцей пуцёўкі бясплатныя, бацькі аплачваюць толькі праезд да санаторыя і дамоў. Працягласць знаходжання – 21 дзень. Сёлета па медпаказаннях будзем накіроўваць дзяцей у санаторыі “Беларусь” у літоўскі Друскіненкай, у “Расінку”, што ў Міёрскім раёне,  “Свіслач” у Асіповічах. На аздараўленне  нашы дзеці могуць паехаць у лагер “Ізумрудны” ў Прошкава, у “Ветразь” Пастаўскага раёна, а таксама  ў лагеры  кругласутачнага прыбывання, якія працуюць у Івесі (“Крынічка”) і Перадолах (“Ручаёк).
Просьба да бацькоў, каб яны  арынтаваліся па зменах адпачынку: першая — з 5 да 26 чэрвеня, другая – з 24 чэрвеня да 11 ліпеня, трэцяя – з 25 ліпеня да 11 жніўня. Але часцей атрымліваецца так, што першая змена амаль свабодная, бо ў сем’ях ці не ведаюць інфармацыі, ці не могуць вызначыцца з месцам адпачынку дзіцяці, а дзве другія – перапоўненыя. Жадаю ўсім сонечнага лета, прыемнага адпачынку і здароўя.

Вам может понравиться

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

4 × пять =



Веснік Глыбоччыны - Новости г. Глубокое и Глубокского района,
© Авторское право принадлежит учреждению "Редакция районной газеты "Веснік Глыбоччыны" Глубокского района , 2016г.
Гиперссылка на источник обязательна. Условия использования материалов.


Рейтинг@Mail.ru
Яндекс.Метрика Рейтинг@Mail.ru HotLog

Мы в соцсетях!

У нас есть группа в Одноклассники
Присоединяйся и будь в курсе всего!


А еще мы есть в: