У Глыбокім прайшло традыцыйнае раённае свята «Віват, выпускнікі!» (фота)

1 Звезда2 Звезды3 Звезды4 Звезды5 Звезд (2 оценок, среднее: 5,00 из 5)
Загрузка...

_0000456

У Глыбокім прайшло традыцыйнае раённае свята «Віват, выпускнікі!». У гонар учарашніх школьнікаў – сёлета ў раёне 281 выпускнік – гучалі песні, ім адрасавалі шчырыя віншаванні і пажаданні. Гэтыя хлопцы і дзяўчаты атрымалі атэстаты асаблівага ўзору, залатыя і сярэбраныя
медалі.

Нядаўна, здаецца, адзвінелі апошнія званкі, закончыліся выпускныя экзамены. А ў мінулую пятніцу, 9 чэрвеня, выпускнікі Глыбоччыны развіталіся са школай. Урачыстыя мерапрыемствы ладзіліся спачатку ў навучальных установах, а затым выпускнікі, іх бацькі і родныя, настаўнікі і шматлікія госці сабраліся на Цэнтральнай плошчы горада, дзе прайшло традыцыйнае раённае свята “Віват, выпускнікі!”.

 _0000975

Прыгожыя і шчаслівыя маладыя людзі сталі збірацца на Цэнтральнай плошчы ўжо а чацвёртай гадзіне вечара. Пакуль тут ішлі апошнія прыгатаванні, юнакі і дзяўчаты ўспаміналі школьныя гады, дзяліліся планамі і, канечне, дэманстравалі свае ўборы. Элегантныя касцюмы, яркія сукенкі – ад какетлівых міні і элегантнай класікі да лёгкіх струменістых сукенак “в пол”, арыгінальныя прычоскі і туфлі на самых высокіх абцасах. Выпускны, традыцыйна, – гэта яшчэ і міні-паказ мод. Да яго асабліва рыхтуюцца і самі школьнікі, і бацькі, і настаўнікі. Але самае галоўнае ў гэты вечар яркія эмоцыі, якія запомняцца выпускнікам на ўсё жыццё. А эмоцыі ў гэты вечар зашкальвалі!

_0000954
Пачалося мерапрыемства з шэсця выпускнікоў 2017 года. Пад гучныя апладысменты разам з дырэктарамі школ і сваімі класнымі кіраўнікамі яны, маладыя і шчаслівыя, урачыста прайшлі па Цэнтральнай плошчы горада. Іх віталі госці з Віцебска, прадстаўнікі райвыканкама, бацькі і настаўнікі, шматлікія гледачы, а вядучыя мерапрыемства – педагог-арганізатар Цэнтра дзяцей і моладзі Анастасія Развадоўская і настаўнік СШ №2 Анатоль Гігола – расказвалі пра поспехі ў вучобе, найбольш яркія спартыўныя і творчыя перамогі выпускнікоў кожнай школы.

_0000950
Да былых адзінаццацікласнікаў, іх бацькоў і педагогаў з прывітальным словам звярнуўся старшыня раённага выканаўчага камітэта Алег Морхат.
—Паважаныя выпускнікі, зараз вы стаіце на парозе сур’ёзных рашэнняў. Вы маладыя, энергічныя, і ў кожнага з вас вялікія планы на будучыню. Ніколі не спыняйцеся на дасягнутым, імкніцеся стаць лепшымі з лепшых. Мы ўскладаем на вас вялікія надзеі, бо менавіта вам будаваць будучыню нашага раёна, вобласці і Беларусі. Ідзіце па жыцці смела, з гонарам і, дзе б ні былі, годна прадстаўляйце сваю малую радзіму. Паважаныя настаўнікі, дзякуй вам за прафесіяналізм, творчасць і актыўную жыццёвую пазіцыю. Паважаныя бацькі, заставайцеся і надалей для сваіх дзяцей прыкладам і надзейнай падтрымкай, а яны няхай радуюць нас поспехамі ў вучобе і прафесійнай дзейнасці.

_0000945
Галоўным і самым урачыстым момантам вечара была, безумоўна, цырымонія ўзнагароджання самых разумных, старанных выпускнікоў Глыбоччыны. Атэстаты аб агульнай сярэдняй адукацыі асаблівага ўзору, залатыя і сярэбраныя медалі “За выдатныя поспехі ў вучэбнай дзейнасці”, а таксама грашовыя прэміі атрымалі выдатнікі вучобы. Разам са сваімі сынамі і дачушкамі на сцэну падымаліся бацькі, якім старшыня райвыканкама Алег Морхат уручаў Падзякі раённага выканаўчага камітэта за выхаванне дзяцей. Перш чым назваць імёны лепшых выпускнікоў раёна, хочацца адзначыць, што 2017 год – на дзіва ўраджайны на медалістаў. У 2015 годзе іх, напрыклад, было толькі 5, у 2016 – 11. Сёлета на Глыбоччыне – 20 залатых і тры сярэбраныя медалісты. За адзінаццаць гадоў стараннай вучобы заслужанае “золата” атрымалі Анастасія Баран, Кацярына Закрэўская, Паліна Зелянкевіч, Юлія Кухта, Аляксандра Янковіч (СШ №1 імя П. Сухога), Дзмітрый Лабачэўскі, Ілья Папіна, Дар’я Шур (СШ №2), Надзея Харэвіч (СШ №3), Вераніка Адамовіч, Аліна Коц, Дзяніс Ціманоўскі, Ганна Унуковіч (Глыбоцкая раённая гімназія), Вікторыя Дзехцяронак (Кіраўская СШ), Канстанцін Завацкі (Азярэцкая СШ), Аляксандр Вашыла (Пліская СШ), Кацярына Яцкоўская (Падсвільская СШ), Алеся Гіль (Псуеўская СШ), Лізавета Федарэнка (Узрэцкая СШ) і Кацярына Шчасная (Удзелаўская СШ). Сярэбраныя медалі – Ганна Морхат і Вольга Протас (СШ №2), Ганна Дырко (Узрэцкая СШ).

_0000907
Пасведчанні аб узнагароджанні другой прэміяй Спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па сацыяльнай падтрымцы адораных навучэнцаў і студэнтаў уручаны пераможцам заключнага этапу рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах 2016 года Дар’і Піскуновіч і Мікалаю Піскуновічу – выпускнікам Кіраўскай СШ і Кацярыне Маціеўскай – выпускніцы Празароцкай СШ імя І. Буйніцкага. За асабісты ўклад у развіццё здольнасцей адораных вучняў і студэнтаў па выніках 2015-2016 навучальнага года такую ж прэмію атрымала настаўнік геаграфіі Кіраўскай СШ Лізавета Дзмітрыева. Пасведчанне аб узнагароджанні трэцяй прэміяй Спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па сацыяльнай падтрымцы адораных навучэнцаў і студэнтаў старшыня райвыканкама ўручыў дзесяцікласніцы Глыбоцкай раённай гімназіі Наталлі Салодкай.
На сцэну ў гэты святочны вечар падымаліся таксама юнакі і дзяўчаты, якія паспяхова выступілі на абласным і заключным этапах рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах, іх педагогі, юныя спартсмены Глыбоччыны разам са сваімі трэнерамі.

_0000895
Усё, што адбывалася ў гэты вечар на раённай сцэне, было прысвечана выпускнікам. Для іх гучалі песні, ім прысвячалі віншаванні і пажаданні… Усіх прысутных вітала старшыня раённага Савета дэпутатаў Галіна Унуковіч. Наказы маладому пакаленню давалі начальнік аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама Таццяна Гаўрылава, настаўнікі і бацькі выпускнікоў. “Дзякуй вам за веды, за падтрымку, любоў і цеплыню!” – гаварылі ў адказ выпускнікі.

_0000889
Мора кветак, каляровыя шары, якія выпускнікі разам з прадстаўнікамі райвыканкама выпусцілі ў бязвоблачнае блакітнае неба, фотаздымкі на памяць, шчаслівыя ўсмешкі маладосці і музыка школьнага вальса, якім, па традыцыі, завяршылася раённае свята “Віват, выпускнікі!” Усё, здавалася б, звычайна. І толькі для 281 выпускніка гэты вечар быў асаблівым – школа закончана. Перад імі адкрываюцца шырокія гарызонты. Яны мараць пра шчаслівую будучыню, як марылі штогод іх папярэднікі. Поспехаў вам, выпускнікі-2017!

_0000800 _0000783 _0000738 _0000704 _0000701 _0000679 _0000517

Вам может понравиться

Один комментарий для “У Глыбокім прайшло традыцыйнае раённае свята «Віват, выпускнікі!» (фота)

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

два + 4 =



Веснік Глыбоччыны - Новости г. Глубокое и Глубокского района,
© Авторское право принадлежит учреждению "Редакция районной газеты "Веснік Глыбоччыны" Глубокского района , 2016г.
Гиперссылка на источник обязательна. Условия использования материалов.


Рейтинг@Mail.ru
Яндекс.Метрика Рейтинг@Mail.ru HotLog

Мы в соцсетях!

У нас есть группа в Одноклассники
Присоединяйся и будь в курсе всего!


А еще мы есть в: