Рэабілітацыя медыцынская і сацыяльная ў Глыбоцкім ТЦСАН

1 Звезда2 Звезды3 Звезды4 Звезды5 Звезд (1 оценок, среднее: 5,00 из 5)
Загрузка...

DSCN0953

Тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання – тое месца, дзе людзі з інваліднасцю праходзяць рэабілітацыю, умацоўваюць здароўе, працуюць і адпачываюць, далучаюцца да працэса сацыялізацыі і набываюць упэўненасць у сабе, па-новаму асэнсоўваюць сваё месца ў грамадстве.

Калі свет у прыцемку

У Глыбоцкім раёне тых, хто бачыць навакольны свет праз шкло акуляраў і павелічальную лупу, каля ста чалавек рознага узросту. Самаму малодшаму інваліду па зроку 5 гадоў, самаму старэйшаму – 82 гады. Свет у паўпрыцемку бачыць і 19-гадовы юнак, і інвалід з дзяцінства, і былы афганец, а ў большасці тыя, хто страціў зрок у выніку цяжкай траўмы, разрыва глядзельнага нерву, і тыя, хто атрымаў працоўнае калецтва. Але які б дыягназ не ставілі чалавеку, ён не будзе суцяшальным, бо згубленую магчымасць бачыць не так лёгка аднавіць. Прайсці рэабілітацыю, вярнуцца да жыцця, адчуць сваю запатрабаванасць грамадзянам дапамагае дзяржава.

DSCN0995
—У аддзяленні дзённага знаходжання для інвалідаў Глыбоцкага тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва (ТЦСАН) аформлена спецыяльная зона для людзей з дрэнным зрокам. Мы маем кнігу са шрыфтам Брайля, так званую спецыяльную “азбуку Морзе” для інвалідаў па зроку, з дапамогай якой яны вучацца чытаць. Гэтым шрыфтам на ўсіх дзвярах цэнтра нанесены назвы, якія з’яўляюцца апазнавальнымі знакамі. Інваліды па зроку, чытаючы навобмацк, ведаюць, дзе ўваход, пакой для заняткаў, прыбіральня, і самастойна ідуць туды, куды ім трэба, — расказвае загадчыцца аддзялення дзённага знаходжання для інвалідаў цэнтра Наталля Мурзіч. – Маем мы і спецыяльны стэнд па вывучэнні азбукі Брайля. Яго мы зрабілі самі са спадручных матэрыялаў, асноўнымі з якіх з’яўляюцца гузікі. У дапамогу тым, хто дрэнна бачыць, — камп’ютар з гукавой праграмай і функцыяй павелічэння тэкстаў і малюнкаў “Jaws”, гукавыя інфармацыйныя часопісы і кнігі. Дзякуючы супрацоўніцтву цэнтра з дабрачыннымі арганізацыямі, сёлета мы набылі стол для пясочнай тэрапіі з рознакаляровай падсветкай і святлогукавы апарат, які стварае музычны і светлавы фон. Наведвальнікі цэнтра самі зрабілі спецыяльныя дыванкі для масажа ступняў і рэфлексатэрапіі. У пакоі рэлаксацыі адначасова могуць праходзіць псіхалагічную разгрузку, развіваць дробную маторыку 4-5 чалавек з рознымі адхіленнямі здароўя.

У вугалках здароўя змешчана карысная інфармацыя для наведвальнікаў. Акрамя гэтага, для інвалідаў па зроку арганізавана работа гурткоў. У гуртку “Сайт” валанцёры, якія выступаюць у ролі настаўнікаў, вучаць інвалідаў камп’ютарнай граматнасці. У гуртку дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва “У свеце фантазій” ёсць магчымасць праявіць творчыя здольнасці, рэалізаваць арыгінальную задуму. Напрыклад, многія інваліды цяпер занятыя вырабам “вішнёвых” сувеніраў для юбілейнага міжнароднага свята “Вішнёвы фестываль”, што пройдзе ў Глыбокім у ліпені. Пасільная працатэрапія дапамагае людзям з адхіленнямі ў здароўі з карысцю займаць час, знаходзіцца побач з аднадумцамі, адчуваць іх падтрымку, праяўляць свае здольнасці. Лечымся мы арома-, музыкатэрапіяй, травянымі зборамі ў фітабары, які працуе ў цэнтры.

DSCN1008
У перапынку паміж заняткамі ў гуртках спецыялісты цэнтра праводзяць фізкультхвілінкі, запланаваны таксама гадзіны адаптыўнай фізічнай рэкрэацыі, у ходзе якой адзін від аднастайнай дзейнасці замяняецца другім, праводзіцца гімнастыка для вачэй. Напрыклад, тых, хто доўга сядзіць, займаюць рухомымі заняткамі, хто вывучае камп’ютар – мае доступ “да кнопкі адпачынку”. У дапамогу наведвальнікам бібліятэрапія, сеансы псіхолага, заняткі ў спартыўных гуртках на базе фізкультурна-аздараўленчага комплекса.

DSCN1006
Для кожнага наведвальніка па ўзгадненні з урачамі распрацаваны індывідуальныя планы лячэбна-медыцынскай і сацыяльнай рэабілітацыі, а таму і магчымыя нагрузкі, і час адпачынку, і рэкамендаваныя віды заняткаў строга рэгламентаваны і скіраваны на паляпшэнне псіхафізічнага і эмацыянальнага тонуса хворых.

Па сцежцы здароўя

На базе ТЦСАН створана мадэль рэабілітацыйнай прасторы, якая, па рэкамендацыях доктара медыцынскіх навук, прафесара К. Прашчаева, уключае ў сябе тэрапеўтычны асяродак. Маршрут “Сцежкі здароўя” праходзіць па перыметры тэрыторыі Цэнтра і ўключае 6 станцый. Першая, “Вітамінка”, размешчаны ў садзе. Тут інваліды атрымліваюцуь навыкі пасадкі і догляду за дрэвамі і кустамі, а таксама — па зборы ўраджаю. На станцыі “Ароматэрапіі” пахамі лечаць кветкі, бо ўплыў пахаў не абмяжоўваецца толькі чыста хімічным уздзеяннем на арганізм чалавека, яны яшчэ дзейнічаюць эмацыянальна, змяняюць энергетыку і біярытмы чалавека. Трэцяя станцыя “Шлях здароўя” ўключае сектары, зробленыя з пяску, шышак, керамзіту і па ўсім па гэтым, прыродным і штучным матэрыяле, трэба хадзіць басанож. Масаж ступняў рэгулюе работу ўнутраных органаў, здымае боль, узнаўляе крываток.

На “Лаўцы цішыні” адпачываюць, у “Альтанцы згоды” абмяркоўваюць праблемы і прыходзяць да агульнага пункту гледжання, а на станцыі “Пікнічок” летам ладзяць сталы са здаровой ежай. Агародніну, якая з’яўляецца асновай рацыёна, наведвальнікі цэнтра вырошваюць самі ў цяпліцы.

Усё пералічанае ў сукупнасці і комплексным падборы з’яўляецца эфектыўным сродкам лячэння людзей з адхіленнямі здароўя найперш ад песімізму, адзіноты, дрэннага настрою; дае эмацыянальную падзарадку, што пазітыўна ўздзейнічае на свядомасць і змяняе цёмныя колеры ўспрыняцця свету на больш лагодную і светлую танальнасць.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

семнадцать − 4 =



Веснік Глыбоччыны - Новости г. Глубокое и Глубокского района,
© Авторское право принадлежит учреждению "Редакция районной газеты "Веснік Глыбоччыны" Глубокского района , 2016г.
Гиперссылка на источник обязательна. Условия использования материалов.


Рейтинг@Mail.ru
Яндекс.Метрика Рейтинг@Mail.ru HotLog

Мы в соцсетях!

У нас есть группа в Одноклассники
Присоединяйся и будь в курсе всего!


А еще мы есть в: