Купанне ў азёрах Глыбокага: дазволена ці забаронена?

1 Звезда2 Звезды3 Звезды4 Звезды5 Звезд (Пока оценок нет)
Загрузка...

DSC_0195

На “гарачую лінію” рэдакцыі патэлефанавала глыбачанка Яўгенія Пятроўна. Яна сорак гадоў жыве ў Глыбокім, пастаянна выпісвае “Веснік Глыбоччыны”, а таму з пытаннем, на якое хоча атрымаць адказ, звярнулася менавіта да нас.

—Па вуліцы Савецкай, там, дзе парк на ўзбярэжжы возера Вялікае, кожнае лета было поўна народу. Возера ў гэтым месцы мелкаводнае, а таму тут любілі купацца дзеці і дарослыя. На летніх канікулах да мяне прыязджалі ўнукі, і мы разам з імі праводзілі час на “нашым возеры”. А сёлета ўстанавілі знак, перакрэслены чырвоным колерам плывец, які забараняе нам купацца. Мы не ведаем, па якой прычыне ён тут з’явіўся, і хочам атрымаць тлумачэнне спецыялістаў на гэты конт, — сказала жанчына.

Мы звярнуліся ў Цэнтр гігіены і эпідэміялогіі. Загадчыца аддзела гігіены і эпідэміялогіі Юлія Самусева патлумачыла: —Згодна распараджэння Глыбоцкага райвыканкама ад 14.04.2016 года № 77р, а таксама дапаўнення, прынятага сёлета, афіцыйна дазволена купанне і адпачынак на васьмі азёрах раёна: Акунёўскім, Вялікая Пліса, Алайзберг, Белае, Малена (ля Івесі), Чачалі, у межах горада – на азёрах Мушкат і Бяглец. Тэрыторыя каля возера Кагальнае, што ў цэнтры горада, афіцыйна прызнана зонай адпачынку, але купацца ў возеры забаронена.

Усе пералічаныя азёры замацаваны за прадпрыемствамі і арганізацыямі, якія павінны ўтрымліваць прылягаючую тэрыторыю ў належным санітарным стане, своечасова абкошваць і даглядаць, абуладкоўваць набярэжныя, ставіць скрынкі для смецця, прыбіральні, месцы для пераапранання. Спецыялісты нашага Цэнтра вядуць пастаянны лабараторны кантроль за якасцю вады на гэтых азёрах, перыядычна робяць маніторынгі, каб своечасова папярэдзіць грамадзян пра небяспеку ў выпадку яе ўзнікнення. Фактычна, за санітарную бяспеку на пералічаных вышэй азёрах мы нясём адказнасць. Санітарны стан астатніх азёраў мы не кантралюем. Іх няма ў спісе дазволеных для купання, але няма і ў спісе забароненых. У санітарных правілах не прапісана, што грамадзяне парушаюць заканадаўства, калі купаюцца ў азёрах, не прызначаных для купання, але яны павінны ведаць: калі што здарыцца ў плане здароўя ці бяспекі – адказваць будуць яны самі. Права кожнага рабіць выбар: ехаць на той жа, напрыклад, Мушкат, дзе ёсць пляж, дзе дзяжураць выратавальнікі, дзе чыста і дагледжана, ці ісці на возера, бліжэйшае ад дома, але, як кажуць, на свой страх і рызыку, адказваючы за вынікі купання. Я параіла б першы варыянт, бо здароўе і бяспека – гэта галоўныя складаемыя нашага жыцця, якія не маюць кошту.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

девятнадцать − шесть =



Веснік Глыбоччыны - Новости г. Глубокое и Глубокского района,
© Авторское право принадлежит учреждению "Редакция районной газеты "Веснік Глыбоччыны" Глубокского района , 2016г.
Гиперссылка на источник обязательна. Условия использования материалов.


Рейтинг@Mail.ru
Яндекс.Метрика Рейтинг@Mail.ru HotLog

Мы в соцсетях!

У нас есть группа в Одноклассники
Присоединяйся и будь в курсе всего!


А еще мы есть в: