Глыбоччына: Бобрыкі – вёска працавітых людзей (фота)

1 Звезда2 Звезды3 Звезды4 Звезды5 Звезд (Пока оценок нет)
Загрузка...

DSC_0137

На жаль, насельніцтва маленькіх вёсачак, такіх як, напрыклад, Бобрыкі, скарачаецца: людзі пераязджаюць у горад, пакідаючы бацькоўскія хаты, памяць аб слаўных працоўных буднях у калгасах, гаманлівых вясёлых святах… Гісторыя кожнай вёскі складаецца з лёсаў людзей. Ідзеш па вуліцы, паглядаючы на дамы, і абавязкова згадаеш, хто дзе жыў, чым быў адметны той ці іншы чалавек. І як бы ні было сумна ад такіх змен, заўсёды ўсміхнешся, вярнуўшыся ў сваіх думках назад, у далёкае мінулае, дзе было хораша і лёгка. цяпер і сам не ведаеш, чаму у той момант адчуваў сябе бязмерна шчаслівым чалавекам. А вёска… вёска прадаўжае жыць і сёння, увасабляючыся ў мясцовых жыхарах – руплівых, старанных, працавітых людзях. Менавіта ў іх гонар у мінулую суботу, 10 чэрвеня, у Бобрыках адбылося свята.

У госці да жыхароў вёскі Бобрыкі завіталі старшыня Глыбоцкага райвыканкама Алег Морхат, старшыня Глыбоцкага раённага Савета дэпутатаў Галіна Унуковіч, начальнік землеўпарадкавальнай службы райвыканкама Людміла Бабкевіч, старшыня Глыбоцкага раённага аб’яднання прафсаюзаў Вера Цяліца і іншыя. Гасцей акрамя жыхароў вёскі сустракалі хлебам-соллю старшыня Ломашаўскага сельскага Савета дэпутатаў Франц Цярэшка, дырэктар сельгаспрадпрыемства «Ломашы-Агра» Аляксандр Навіцкі.

DSC_0003
Жыхары вёсак, асабліва прадстаўнікі старэйшага пакалення, добра памятаюць, як моладзь збіралася ў кагосьці ў хаце і ладзіла вечарыну. Падтрымалі традыцыю і ў Бобрыках: месцам правядзення святочнага мерапрыемства стала прыгожая сядзіба Алены Аляксандраўны Бобрык і яе дачкі Іны Мікалаеўны. У садзе, пад ценем яблынь, размясцілася імправізаваная сцэна з глядзельнай залай. За ход мерапрыемства адказвалі вядучыя.

DSC_0004
Перад тым, як расказаць аб ушанаваных на свяце жыхарах Бобрыкаў, згадаем гісторыю вёскі, у якой цесна перапляліся людская радасць і трагізм вайны, працоўныя подзвігі і простае чалавечае шчасце.

DSC_0008
У пачатку 20-х гадоў мінулага стагоддзя заходняя частка Беларусі адышла пад уладу Польшчы. Вёска Бобрыкі стала памежнай, за ёй пачыналася Савецкая Беларусь. І толькі ў верасні 1939 года яна вярнулася ў састаў Савецкай Беларусі. А потым пачалася Вялікая Айчынная вайна, якая перакрэсліла планы многіх жыхароў вёскі на мірнае жыццё.

DSC_0017
Пасля заканчэння вайны, у 1949 годзе, калі ўтварыўся калгас «Чырвоны памежнік», сяляне-аднаасобнікі вёскі Бобрыкі ўступілі ў яго. Першым быў Кузьма Венядзіктавіч Бобрык, які потым стаў старшынёй гаспадаркі. Усе палявыя работы выконваліся ўручную, трактароў не было.

DSC_0024
У выніку ўзбуйнення калектыўных гаспадарак у 1951 годзе калгас стаў называцца «Светлы шлях». У сакавіку 1957 года ён стаў саўгасам «Дзісненскі», а вёска Бобрыкі – яго часткай. У 1963 годзе на тэрыторыі Старынкаўскага сельскага савета была створана самастойная гаспадарка – саўгас імя Ціміразева. Карэнным чынам змянілася жыццё вяскоўцаў. У Бобрыках пачалі будавацца новыя дамы. І, як успамінаюць старажылы, хоць працавалі цяжка, але жыць было весела.

DSC_0029
Перад жыхарамі вёскі, гасцямі свята выступіў Алег Морхат. Па яго словах, правядзенне свята вёскі – гэта нагода і людзей працы ўшанаваць, і выканаць неабходныя работы па добраўпарадкаванні населенага пункта. Алег Віктаравіч адзначыў непарыўную сувязь з вёскай кожнага чалавека, які жыве цяпер у горадзе. «Нельга забывацца на карані свае», – падкрэсліў ён, акцэнтуючы ўвагу на тым, што трэба ведаць і памятаць продкаў сваіх.

DSC_0030
Памятае родных людзей і самы старэйшы жыхар вёскі Бобрыкі Іван Кузьміч Бобрык. Сёлета яму споўнілася 94 гады. Менавіта яго бацька быў першым старшынёй калгаса «Чырвоны памежнік». Сам Іван Кузьміч адпрацаваў у гаспадарцы больш за 30 гадоў.

DSC_0037
Сярод жанчын самай старэйшай жыхаркай вёскі з’яўляецца Надзея Васільеўна Кавалёнак, якая ў гэтым годзе адзначыць свой 87-мы дзень нараджэння. Нямала выпрабаванняў выпала на яе лёс. У маленстве яна перажыла голад і вайну. Маладой дзяўчынай прыйшла ў гаспадарку і адпрацавала там усё жыццё: спачатку даяркай, а потым паляводам. Сёння яна лічыць сябе шчаслівым чалавекам: у яе ёсць любімая справа – вырошчвае кветкі і, канечне ж, з радасцю сустракае ўнукаў.

DSC_0038
Усё жыццё пражыла ў вёсцы Вера Міхайлаўна Бобрык. Многа пабачыла яна на сваім веку. Перажыла змену ўлады, вайну, бачыла аднаўленне вёскі. Шмат год старанна працавала ў мясцовай гаспадарцы. Пачынала паляводам у саўгасе «Дзісненскі». Потым 22 гады працавала жывёлаводам у саўгасе імя Ціміразева. Прызвычаіўшыся да працы змалку, Вера Міхайлаўна і цяпер неможа сядзець без работы. Нягледзячы на свае гады, яна рупліва гаспадарыць, любіць, каб ва ўсім быў парадак. Вера Міхайлаўна жыве адна, але яе часта наведвае пляменнік з унукамі.

DSC_0041
Алена Аляксандраўна Бобрык нарадзілася ў Міёрскім раёне, але свайго каханага знайшла ў Бобрыках. 17 год яна працавала ў мясцовай гаспадарцы, разам з мужам выхавала чацвярых дзяцей.

DSC_0043
Усе гэтыя людзі ўнеслі значны ўклад у развіццё мясцовай сельскай гаспадаркі, вёскі Бобрыкі. Алег Морхат, Галіна Унуковіч, Франц Цярэшка, Аляксандр Навіцкі выказалі вяскоўцам-старажылам цёплыя словы падзякі, пажадалі моцнага здароўя і ўручылі памятныя падарункі.

DSC_0048
Больш за 20 гадоў у Бобрыках жывуць Міхаіл Валянцінавіч і Ірына Станіславаўна Матыль. Вядуць хатнюю гаспадарку, маюць сына, які адслужыў у арміі і нядаўна прыйшоў дадому. Міхаіл працуе ў жыллёва-камунальнай гаспадарцы, а Ірына – медсястрой у Ломашаўскай урачэбнай амбулаторыі.
33 гады крочуць разам Ганна Іванаўна і Анатоль Стэфанавіч Бобрыкі. Выгадавалі дзвюх дачок, маюць унукаў. Але не толькі семейнае шчасце звязала гэтую пару ў адзінае цэлае, давялося ім яшчэ і працаваць разам на чыгуначнай станцыі Загацце.

Бобрыкі
Ганаровай граматай Глыбоцкага райвыканкама ўзнагароджаны ветэран працы Іван Кузьміч Бобрык.

Валянціна Філіпаўна і Валерый Якаўлевіч Пешэвічы нядаўна адзначылі 40 год сумеснага жыцця. Выгадавалі дзяцей, маюць унукаў. Валянціна – знатны ў вёсцы кветкавод. Яе кветнік прызнаны лепшым у Бобрыках.

Бобрыкі
Падзяку старшыні Глыбоцкага райвыканкама атрымала ветэран працы Надзея Васільеўна Кавалёнак.

Жыве ў вёсцы Марыя Паўлаўна Власава. На яе долю выпала шмат выпрабаванняў: пахавала мужа і сыноў, гадавала адна ўнукаў. І як бы цяжка ёй ні было, Марыя Паўлаўна не страціла дабрыні і душэўнай спагады.

Бобрыкі
Падзяка старшыні Глыбоцкага райвыканкама ўручана ветэрану працы Веры Міхайлаўне Бобрык.

Дом Ганны Кузьмінічны Крукоўскай не абмінеш, асабліва ўлетку, калі на ўсю акругу разносіцца пах клубніц. Жанчына шмат часу аддае на тое, каб ура джай быў багатым, а таму з раніцы і да вечара яе можна бачыць у агародзе.

DSC_0075
Непадалёк знаходзіцца дом Рамуальда Іванавіча Лапаткі. Ён нарадзіўся і вырас у Бобрыках. Потым пераехаў жыць у горад, але трэба было даглядаць маці і Рамуальд Іванавіч вярнуўся жыць у вёску. Вакол дома гаспадара заўсёды чысціня і парадак, дагледжаны сад, агародчык. Але не толькі пра свой дом дбае гаспадар. Гэты працавіты чалавек паклапаціўся і пра птушак. Можна сказаць, што ён пабудаваў цэлы горад са шпакоўняў, у якія ўжо засяліліся навасёлы.

DSC_0077
Кожны з жыхароў вёскі Бобрыкі атрымаў памятны падарунак, пачуў шмат шчырых пажаданняў ад гасцей свята. Акрамя гэтага для ўсіх прысутных супрацоўнікі і творчыя калектывы Ломашаўскага дома культуры падрыхтавалі канцэртную праграму. Свята закончылася, але добрыя ўспаміны аб мерапрыемстве яшчэ доўга будуць грэць сэрцы і душы ўсіх жыхароў вёскі Бобрыкі.

DSC_0086 DSC_0137 DSC_0133 DSC_0127 DSC_0110 DSC_0104 DSC_0097 DSC_0095

Андрей Панкрат

Главный редактор газеты "Веснiк Глыбоччыны"

2 Комментариев для “Глыбоччына: Бобрыкі – вёска працавітых людзей (фота)

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

20 − десять =



Веснік Глыбоччыны - Новости г. Глубокое и Глубокского района,
© Авторское право принадлежит учреждению "Редакция районной газеты "Веснік Глыбоччыны" Глубокского района , 2016г.
Гиперссылка на источник обязательна. Условия использования материалов.


Рейтинг@Mail.ru
Яндекс.Метрика Рейтинг@Mail.ru HotLog

Мы в соцсетях!

У нас есть группа в Одноклассники
Присоединяйся и будь в курсе всего!


А еще мы есть в: