Сотая рэгістрацыя нараджэння

1 Звезда2 Звезды3 Звезды4 Звезды5 Звезд (Пока оценок нет)
Загрузка...

сотая-рэгистрацыя

Пачынаючы  са студзеня, у раёне нарадзіліся больш за сто дзетак, але права быць зарэгістраванай пад юбілейным нумарам выпала маленькай глыбачанцы Ксеніі, якая нарадзілася ў сям’і Аляксандра і Ілоны Цяліцаў.

2 чэрвеня ў зале раённага Дома Саветаў у Глыбокім, дзе звычайна праходзіць урачыстая рэгістрацыя шлюбаў, сабраліся супрацоўнікі аддзела ЗАГС, прадстаўнікі райвыканкама, грамадскіх арганізацый, калегі маладых бацькоў.

—Нараджэнне дзіцяці – гэта як узыход сонейка: мы яго чакаем, мы яму радуемся, жадаем, каб рос здаровенькім і шчаслівым. Так сталася, што маленькая Ксенія Аляксандраўна стала сотай юбіляркай па рэгістрацыі. Паколькі сёлетні год – юбілейны для органаў запісу актаў грамадзянскага стану (ЗАГС) — у снежні нам споўніцца сто гадоў з дня заснавання — Галоўнае ўпраўленне юстыцыі Віцебскага аблвыканкама перадае для глыбачанкі Ксеніі памятны сертыфікат, — сказала начальнік аддзела ЗАГС райвыканкама Таццяна Баранава. – Мы жадаем нованароджанай расці вялікай, разумнай, прыгожай, тату і маме – кахання і шчасця, у сям’і – цярпення, узаемаразумення ў працэсе выхавання.

Памятны сертыфікат з найлепшымі словамі пажаданняў маладым бацькам уручыла ўпраўляючы справамі райвыканкама Іна Султанава. Падарункі, кветкі, шчырыя словы дарылі дзяўчынцы і яе бацькам старшыня раённага аддзялення Фонда міру Марына Грыбун, дырэктар дзіцячай школы мастацтваў Мікалай Лашкоў і старшыня прафкама Ірына Сандзюк, бабулі маленькай Ксеніі. Спадзяёмся, што ў жыцці сотага маленькага чалавечка будзе светла, цёпла, ярка і шчасліва.

Вам также понравится



Веснік Глыбоччыны - Новости г. Глубокое и Глубокского района,
© Авторское право принадлежит учреждению "Редакция районной газеты "Веснік Глыбоччыны" Глубокского района , 2021г.
Гиперссылка на источник обязательна. Условия использования материалов.


Рейтинг@Mail.ru
Яндекс.Метрика Рейтинг@Mail.ru