Важнейшыя надзённыя пытанні

1 Звезда2 Звезды3 Звезды4 Звезды5 Звезд (1 оценок, среднее: 5,00 из 5)
Загрузка...

Важнейшыя надзённыя пытанні былі разгледжаны на нядаўнім сумесным пасяджэнні прэзідыума раённага Савета дэпутатаў і раённага выканаўчага камітэта. І першым на парадку дня пленарнай часткі гэтага пасяджэння абмяркоўвалася пытанне “Аб сацыяльна-эканамічным развіцці раёна і фінансавым стане арганізацый у 2016 годзе і задачах на 2017 год”. З дакладам па ім выступіла намеснік старшыні райвыканкама па эканоміцы Алена Шалонька.

Ц-площадь2

   Аналізуючы работу народна-гаспадарчага комплексу раёна за мінулы год, Алена Усцінаўна перш за ўсё зыходзіла з важнейшых палажэнняў вялікага даклада па выкананні асноўных параметраў прагнозу сацыяльна-эканамічнага развіцця раёна ў 2016 годзе і аб прагнозных паказчыках на 2017 год, з якім у самым канцы мінулага года выступіў на чарговай саракавой сесіі раённага Савета дэпутатаў дваццаць сёмага склікання старшыня райвыканкама Алег Віктаравіч Морхат. Цяпер акцэнт быў зроблены на выкананні ключавых паказчыкаў эфектыўнасці, зацверджаных раённым Саветам дэпутатаў. Было запатрабавана ад кіраўнікоў прадпрыемстваў і арганізацый прааналізаваць вынікі работы за 2016 год і зацвердзіць бізнес-планаванне на 2017 год, забяспечыць самы строгі рэжым эканоміі па кожным элеменце затрат, знізіць пратэрмінаваныя дэбіторскую і крэдыторскую запазычанасці і павысіць плацёжную дысцыпліну пры ўзаемаразліках за пастаўленыя тавары, выкананыя работы і аказаныя паслугі. Для бюджэтных арганізацый важнейшай задачай пастаўлена выкананне па прыцягненні ў бюджэт дадатковых грашовых сродкаў шляхам рэалізацыі комплексу распрацаваных мерапрыемстваў раённай праграмы па энергазберажэнні, эканоміі паліўна-энергетычных рэсурсаў, аказанні дадатковых паслуг насельніцтву. Зацверджаны распрацаваныя мерапрыемствы, накіраваныя на выкананне ўсіх пастаўленых задача і забеспячэнне планавых паказчыкаў.

    Аб мэтанакіраванай і паслядоўнай рабоце па рэалізацыі плана мерапрыемстваў Дзяржаўнай праграмы аб сацыяльнай абароне і садзейнічанні занятасці насельніцтва на 2016 – 2020 гады па Глыбоцкім раёне за 2016 год і аб задачах на 2017 год дакладвала начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Людміла Сіўцэвіч. Перш за ўсё Людміла Васільеўна засяродзіла ўвагу ўдзельнікаў сумеснага пасяджэння на важнейшых аспектах работы (на тым, што зроблена і што яшчэ належыць зрабіць) па выкананні пяці такіх падпраграм Дзяржаўнай праграмы, як “Садзейнічанне занятасці”, “Ахова працы”, “Папярэджанне інваліднасці і рэабілітацыя інвалідаў”, “Безбар’ернае асяроддзе жыццядзейнасці інвалідаў і фізічна аслабленых асоб”, “Сацыяльная інтэграцыя інвалідаў і пажылых грамадзян”.

    У дакладах намесніка начальніка ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама Людмілы Данілевіч і намесніка старшыні раённага спажывецкага таварыства, дэпутата раённага Савета дэпутатаў па Кіраўскай выбарчай акрузе №6 Любові Чарапкоўскай былі падведзены вынікі работы па закупе сельскагаспадарчай прадукцыі ў насельніцтва  раёна ў 2016 годзе і выпрацаваны задачы па далейшым развіцці асабістых падсобных гаспадарак грамадзян у 2017 годзе. У прыватнасці, шмат увагі ўдзялялася на выпрацоўку стымулюючых мер, скіраваных на павелічэнні пагалоўя кароў у асабістых падворках сельскіх жыхароў, на вырошчванне бульбы і гародніны.

    На сумесным пасяджэнні былі таксама падведзены вынікі шырокамаштабнай работы па выкананні мерапрыемстваў па добраўпарадкаванні сельскіх населеных пунктаў Глыбоцкага раёна ў 2016 годзе і акрэслены  задачы на 2017 год. З дакладам па гэтым пытанні выступіў начальнік раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Аляксандр Казак.

    Па ўсіх разгледжаных пытаннях прыняты пастановы і зацверджаны мерапрыемствы і адказныя за іх выкананне.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

три + двенадцать =



Веснік Глыбоччыны - Новости г. Глубокое и Глубокского района,
© Авторское право принадлежит учреждению "Редакция районной газеты "Веснік Глыбоччыны" Глубокского района , 2016г.
Гиперссылка на источник обязательна. Условия использования материалов.


Рейтинг@Mail.ru
Яндекс.Метрика Рейтинг@Mail.ru HotLog

Мы в соцсетях!

У нас есть группа в Одноклассники
Присоединяйся и будь в курсе всего!


А еще мы есть в: