Мост дружбы: Глыбокае – Ярцава

1 Звезда2 Звезды3 Звезды4 Звезды5 Звезд (1 оценок, среднее: 5,00 из 5)
Загрузка...

27-28 лютага ў нашым раёне па запрашэнні Глыбоцкага раённана Савета дэпутатаў знаходзілася дэлегацыя Смаленскай вобласці Расійскай Федэрацыі.

ярцево-глубокое

На гэты раз на Глыбоччыне пабывалі глава Муніцыпальнага ўтварэння Ярцаўскае гарадское пасяленне Ярцаўскага раёна Смаленскай вобласці Міхаіл Анатольевіч Кулікоў, старшыня Смаленскай беларускай нацыянальна-культурнай аўтаноміі Сяргей Расціслававіч Крыўко і намеснік галоўнага рэдактара газеты “Вести Приволья” Уладзімір Алегавіч Лаўрэнаў.

ярцево-глубокое-1

У ходзе візіту расійскія госці наведалі ААТ “Глыбоцкі мясакамбінат” і “Глыбоцкі МКК”, СШ№1 г. Глыбокае імя П. Сухога і музей у гонар знакамітага авіяканструктара, санаторна-курортны комплекс “Пліса”. З цікавасцю для гасцей прайшла экскурсія па горадзе. Прабыванне на Глыбоччыне завяршылася дзелавой сустрэчай прадстаўнікоў расійскага рэгіёна з адміністрацыяй раёна. У дыялогу прымалі ўдзел старшыня раённага Савета дэпутатаў Галіна Унуковіч, першы намеснік старшыні райвыканкама Іосіф Пачкоўскі, намеснікі старшыні райвыканкама Алена Шалонька, Аляксей Янкевіч, Таццяна Малатоўнік, кіраўнікі службаў і аддзелаў райвыканкама, журналісты.

Напачатку Галіна Уладзіміраўна з дапамогай відэапрэзентацыі прадставіла сельскагаспадарчую, прамысловую, культурную Глыбоччыну, зрабіла акцэнт на прыярытэтных, такіх як інвестыцыйная, экспартная, турыстычная, відах дзейнасці, расказала аб маштабных праектах, якія цяпер рэалізуюцца ў раёне, і запрасіла прысутных да размовы.

—У Беларусі я бываю часта, мне падабаецца, што тут у кожным мястэчку чысціня і парадак, ва ўсім адчуваецца гаспадарчы падыход. Пра Глыбокае чуў ад знаёмых, якія летась пабывалі ў вас: маршрут аўтапрабега па месцах баявой славы пралягаў якраз праз ваш горад. Яго ўдзельнікі былі ўражаны прыгажосцю вішнёвага Глыбокага. Спадзяёмся, што мы пабываем на вашым “Вішнёвым фестывалі” і бліжэй пазнаёмімся са славутасцямі горада. Сёння мы былі на вашых прадпрыемствах. Абсталяванне і тэхналогіі сучасныя, прадукцыя якасная, асартымент багаты, а значыць, вам ёсць з чым выходзіць на расійскія рынкі, — гаварыў Міхаіл Кулікоў.

Сяргей Крыўко, які прадстаўляе беларускую нацыянальна-культурную грамадскасць Смаленшчыны, як аказалася, – ураджэнец Шаркаўшчынскага раёна.

—У 72-х расійскіх рэгіёнах створаны і плённа працуюць беларускія зямляцтвы, а ў Смаленску яно было створана толькі ў маі мінулага года. Беларусь і Расію, Смаленшчыну і Прыдзвінне аб’ядноўваюць не толькі адзіныя межы, але і гістарычная, культурная спадчына, баявая слава, якую рускі і беларускі народы здабывалі разам, а таму мы павінны мацаваць сувязі, імкнуцца да максімальнага ўзаемадзеяння, дапамагаць адзін аднаму ў вырашэнні надзённых пытанняў, — гаварыў Сяргей Расціслававіч.

Прадстаўнікі Смаленскай вобласці адказалі на пытанні прысутных. Затым Міхаіл Кулікоў і Галіна Унуковіч падпісалі Пратакола намера аб супрацоўніцтве паміж Муніцыпальным утварэннем Ярцаўскага гарадскога пасялення (Расійская Федэрацыя) і Глыбоцкім раённым Саветам дэпутатаў (Рэспубліка Беларусь). Згодна яго, абодва бакі ставяць перад сабой мэты наладжваць кантакты ў галіне мясцовага самакіравання, у сферах гаспадарчай дзейнасці, сацыяльнай абароны, адукацыі, культуры, турызму і аховы навакольнага асяроддзя. Міхаіл Анатольевіч і Галіна Уладзіміраўна пацвердзілі намер спрыяць абмену інфармацыяй паміж рэгіёнамі і паляпшэнню інвестыцыйнага клімату, рэалізоўваць сумесныя праекты.

—Ад Ярцава да Глыбокага каля 400 кіламетраў і пяць з паловай гадзіны шляху. Па сучасных мерках – гэта не адлегласць, якая можа стаць перашкодай для наладжвання сяброўскіх стасункаў. У Ярцава пражываюць амаль 46 тысяч чалавек. Гэта чацвёрты па колькасці насельніцтва, пасля Смаленска, Вязьмы і Раслаўля, горад, які размешчаны ў 340 кіламетрах ад Масквы і ў 380 кіламетрах ад Мінска. І гістарычна, і геаграфічна, і эканамічна нам прадвызначана сябраваць, аб’ядноўвацца, пракладваць новыя сяброўскія маршруты, — такой была заключная нота дзелавой сустрэчы.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

15 − четыре =



Веснік Глыбоччыны - Новости г. Глубокое и Глубокского района,
© Авторское право принадлежит учреждению "Редакция районной газеты "Веснік Глыбоччыны" Глубокского района , 2016г.
Гиперссылка на источник обязательна. Условия использования материалов.


Рейтинг@Mail.ru
Яндекс.Метрика Рейтинг@Mail.ru HotLog

Мы в соцсетях!

У нас есть группа в Одноклассники
Присоединяйся и будь в курсе всего!


А еще мы есть в: