Дэпутат за работай: пытанні грамадскага гучання

1 Звезда2 Звезды3 Звезды4 Звезды5 Звезд (1 оценок, среднее: 5,00 из 5)
Загрузка...

Чарговы прыём грамадзян па асабістых пытаннях праводзіў нядаўна дэпутат Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў, начальнік Галоўнага статыстычнага ўпраўлення Віцебскай вобласці Юрый Іванавіч Маскалёў.

маскалёв

І галоўнай адметай гэтага прыёму стала якраз тое, што ў пераважнай большасці жыхароў, якія звярталіся да нашага дэпутата, хвалявалі праблемы не асабістыя, а грамадскага гучання, важныя для ўсіх жыхароў раёна.

Так, у прыватнасці, індывідуальнага прадпрымальніка Сяргея Карчэўскага, роўна, як і яго калег, якія займаюцца зборам-закупам малака ў насельніцтва, хвалюе дрэнны стан унутрыраённых дарог.

—Разумею, што не проста адразу ўсе дарогі адрамантаваць, — даводзіў падчас прыёму Сяргей Валер’евіч. – Але і мы, шматлікая армія аўтаўладальнікаў, удзельнічаем у фінансаванні, плацім, дарожны збор. Крыўдна, канешне, што ўсе гэтыя сродкі паступаюць у рэспубліканскі бюджэт. Нічога не маю супраць, дарогі рэспубліканскага значэння павінны быць дагледжанымі. Ды толькі і пра вёскі, пра сельскія дарогі не трэба забываць. Прашу ад імя сваіх калег і вяскоўцаў гэтае вострае пытанне актуалізаваць на абласным узроўні, пасадзейнічаць у дадатковым дафінансаванні на рамонт дарожнай сеткі Глыбоцкага раёна.

Юрый Маскалёў падрабязна знаёміўся з паступленнем фінансавых сродкаў на ўтрыманне і рамонт дарог мясцовага значэння і канкрэтна – станам дарожнага палатна. (Інфармаваў і даваў тлумачэнні па сутнасці пытання начальнік ДРБУ-145 Юрый Бервячонак). Было адзначана, што праблема досыць балючая і адным махам яе не вырашыш, адначасова ўсе дарогі не адрамантуеш. Дэпутат паабяцаў аказваць усебаковае садзейнічанне і падтрымку па паступовым яе вырашэнні.

І дэпутат раённага Савета дэпутатаў па Дзеркаўшчынскай выбарчай акрузе №18  Леанід Барыла завітаў на прыём таксама з пытаннем, якое хвалюе вельмі і вельмі многіх. Леанід Тадэвушавіч гаварыў аб тым, што сёння, зыходзячы з існуючага прыродаахоўнага заканадаўства, жыхарам сельскіх населеных пунктаў практычна немагчыма ў межах і ў ваколіцах населеных пунктаў праводзіць добраўпарадкавальныя работы, а іменна, высякаць зараснікі хмызу, а тым больш нарыхтоўваць дровы. Існуе шмат бюракратычных забарон.

Юрый Іванавіч Маскалёў непасрэдна ў ходзе прыёму ўнікаў у сутнасць праблемы з дапамогай старшыні раённага Савета дэпутатаў Галіны Уладзіміраўны Унуковіч і начальніка раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Аляксандра Казака, якія прысутнічалі падчас прыёму. Пасля доўгага абмеркавання праблемы, было вырашана, што Юрый Маскалёў пры падтрымцы старшыні раённага Савета дэпутатаў Галіны Унуковіч выйдзе з канкрэтнымі прапановамі па гэтым не простым пытанні на сесію Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў.

Жыхарка вёскі Залессе Т. Пачкоўская ўзнімала два маштабныя пытанні. Першае датычылася вяртання з савецкіх часоў ільготы для дзяцей на праезд у грамадскім транспарце. Другое – спыніць працэс урбанізацыі, рабіць усе захады, каб людзі з гарадоў пераязджалі на пастаяннае месца жыхарства ў вёскі. На прыёме ў дэпутата пабывала таксама грамадзянка, якую хвалюе чыста прыватнае пытанне на права карыстання зямельным участкам.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

одиннадцать + десять =



Веснік Глыбоччыны - Новости г. Глубокое и Глубокского района,
© Авторское право принадлежит учреждению "Редакция районной газеты "Веснік Глыбоччыны" Глубокского района , 2016г.
Гиперссылка на источник обязательна. Условия использования материалов.


Рейтинг@Mail.ru
Яндекс.Метрика Рейтинг@Mail.ru HotLog

Мы в соцсетях!

У нас есть группа в Одноклассники
Присоединяйся и будь в курсе всего!


А еще мы есть в: