«Залатое пяро «Белай Русі-2017» запрашае да ўдзелу

1 Звезда2 Звезды3 Звезды4 Звезды5 Звезд (1 оценок, среднее: 5,00 из 5)
Загрузка...

«Залатое пяро «Белай Русі-2017» запрашае да ўдзелу маладых людзей ва ўзросце ад 12 да 17 гадоў, якія вучацца, членаў клубаў юных журналістаў, што дзейнічаюць пры рэдакцыях газет, у цэнтрах дадатковай адукацыі, а таксама працоўную моладзь, карэспандэнтаў раённых, гарадскіх газет, тэлебачання, інтэрнэт-сайтаў ва ўзросце ад 18 да 30 гадоў.«Залатое пяро «Белай Русі-2017» запрашае да ўдзелу

Арганізатары конкурсу – рэспубліканскае грамадскае аб’яднанне “Белая Русь” пры падтрымцы Міністэрства адукацыі і Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь – ставяць перад сабой мэты выяўляць і заахвочваць да дзейнасці таленавітых і здольных прадстаўнікоў маладзёжнага журналісцкага асяродку, стымуляваць творчую і грамадскую актыўнасць моладзі, прыцягваць яе ўвагу да сацыяльна важных праблем грамадства, а таксама папулярызаваць культурна-гістарычныя і духоўныя каштоўнасці краіны, актывізаваць узаемадзеянне арганізацыйных структур грамадскага аб’яднання са сродкамі масавай інфармацыі.

Удзельнікі могуць паспрабаваць сваё пяро ў намінацыях: “Журналістыка XXI стагоддзя” — прадставіць даследчыя эсэ, якія ўтрымліваюць асабістыя ўражанні і думкі аўтараў на тэму праблем і тэндэнцый развіцця сучасных СМІ, а таксама іх уплыў на фарміраванне светапогляду моладзі; “Беларусь вачыма дзяцей” — у конкурсе друкаваных матэрыялаў аб культурна-гістарычнай і духоўнай спадчыне Беларусі ўдзельнічаюць работы аўтараў 12-17-гадовага ўзросту; “Сямейны альбом” – конкурс мастацкіх здымкаў (не больш за 5), які адлюстроўвае каштоўнасці сямейных традыцый і сувязі пакаленняў; “Твой погляд” – конкурс відэапраектаў працягам не больш за 180 хвілін, які асвятляе праблемы падрастаючага пакалення беларусаў.

Конкурс праводзіцца ў тры этапы: I – раённы (гарадскі) – работы прымаюцца з 19 снежня 2016 года да 1 красавіка 2017 года. Да 15 красавіка наступнага года будуць вызначаны пераможцы. Работы, якія зоймуць 1-3 месцы, прымуць удзел у другім этапе; II – абласны этап, прыём работ да 21 красавіка 2017 года, пераможцы стануць вядомыя да 5 мая; III – рэспубліканскі, прыём работ да 12 мая, падвядзенне вынікаў – да 1 чэрвеня 2017 года.

Аўтарскія работы пройдуць экспертную камісію, члены якой вызначаць актуальнасць і важнасць тэмы, аргументаванасць, глыбіню зместу і аб’ектыўнасць, адпаведнасць жанравым крытэрыям, арыгінальнасць метадаў падачы матэрыяла, мастацкі ўзровень тэкстаў і іх агульнае ўспрыняцце.

Пераможцы рэспубліканскага этапу конкурсу будуць узнагароджаны дыпломамі, спецыяльнымі падарункамі ці грашовымі прэміямі ад спонсараў. Так за 1 месца будуць уручаны 10 базавых велічынь (з Новага года гэта 230 рублёў), за 2-е – 7 базавых (161 рубель), за 3-е – 5 базавых велічынь (115 рублёў). Работы пераможцаў будуць размешчаныя на сайтах і надрукаваныя ў рэгіянальных і рэспубліканскіх СМІ, а таксама на сайце РГА “Белая Русь”.

Конкурс “Залатое пяро” – гэта выдатная магчымасць для старшакласнікаў, якія хочуць паспрабаваць свае сілы ў творчасці, заявіць аб сабе на рэспубліканскім узроўні; магчыма, першы крок да ажыццяўлення запаветнай мары — стаць журналістам.

Конкурсныя работы на раённы этап прадстаўляць на электронны адрас: на glubokoe@vitebsk.by (раённая газета “Веснік Глыбоччыны”) з пазнакай “на конкурс”.

ПОЛОЖЕНИЕ КОНКУРСА ЗДЕСЬ

Вам может понравиться

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

четырнадцать + 5 =



Веснік Глыбоччыны - Новости г. Глубокое и Глубокского района,
© Авторское право принадлежит учреждению "Редакция районной газеты "Веснік Глыбоччыны" Глубокского района , 2016г.
Гиперссылка на источник обязательна. Условия использования материалов.


Рейтинг@Mail.ru
Яндекс.Метрика Рейтинг@Mail.ru HotLog

Мы в соцсетях!

У нас есть группа в Одноклассники
Присоединяйся и будь в курсе всего!


А еще мы есть в: