Трактарнае раллі “Парыж –Мосар”

1 Звезда2 Звезды3 Звезды4 Звезды5 Звезд (Пока оценок нет)
Загрузка...

Не так і цяжка здагадацца, чаму трактарнае раллі, якое праводзіць ААТ “Мінскі трактарны завод” у мэтах павышэння свайго іміджу і павышэння прэстыжу прафесіі трактарыста,  стартуе  ў Парыжы.трактор

Крышку гісторыі. Звычайна раллі – гэта від аўтагонак.  І ўпершыню такія гонкі адбыліся ў 1894 годзе па маршруце Парыж – Руан — Парыж.

 Усім нам вядомае і сучаснае раллі “Парыж-Дакар”.  

І вось – трактарнае раллі “Парыж-Мосар” (адчуваеце падабенства ў гучанні!). Стартуе яно  28 студзеня ў Парыжы Пастаўскага раёна   і  фінішуе  а 13 гадзіне (арыенціровачна) у вёсцы Мосар Глыбоцкага раёна  на плошчы каля касцёла.

Наўрад хто з нас бачыў гонку сучасных трактароў, таму маем цудоўную магчымасць пабачыць  яе на свае вочы. Тым больш трактары маркі МТЗ усім нам вядомыя. На Глыбоччыне такіх трактароў больш за 500, і ўбачыць іх на палях з плугамі, з пасяўнымі агрэгатамі – гэта адно, а на раллі, дзе будзе ісці ўпартая барацьба за перамогу, — ужо зусім іншае.

Інфармацыйную падтрымку раллі будуць ажыццяўляць тэлеканал АНТ, газета “СБ Беларусь сегодня”, інтэрнэт-партал TUT.  BY, і ўжо гэта сведчыць аб актуальнасці такога мерапрыемства і яго маштабнасці.

Маршрут (каля 12 кіламетраў), па якім пойдзе тэхніка (не выключаецца і бездараж), узгоднены загадзя. Падчас гонак трактары будуць суправаджаць тэлекамеры і квадракоптэры.

У касцёле ў Мосары плануецца ўстанавіць экран, на якім гледачы змогуць назіраць за прамой трансляцыяй гонкі, каб пераканацца ў справядлівай барацьбе падчас гонкі.

На фінішы ўдзельнікам раллі наладзяць урачыстую сустрэчу, адбудзецца канцэртная праграма і ўзнагароджванне пераможцаў (прадугледжана ўручэнне кубка МТЗ і распырскванне шампанскага на п’едэстале).

Вам может понравиться

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

три × два =



Веснік Глыбоччыны - Новости г. Глубокое и Глубокского района,
© Авторское право принадлежит учреждению "Редакция районной газеты "Веснік Глыбоччыны" Глубокского района , 2016г.
Гиперссылка на источник обязательна. Условия использования материалов.


Рейтинг@Mail.ru
Яндекс.Метрика Рейтинг@Mail.ru HotLog

Мы в соцсетях!

У нас есть группа в Одноклассники
Присоединяйся и будь в курсе всего!


А еще мы есть в: