Чым здзіўляе Глыбоцкі дом рамёстваў? (фота+відэа)

1 Звезда2 Звезды3 Звезды4 Звезды5 Звезд (1 оценок, среднее: 5,00 из 5)
Загрузка...

А хочаце зрабіць свой дом утульным? Упрыгожыць яго не аднастайнымі пакупнымі кветкамі, вазамі, сувенірамі, а ўласнымі вырабамі, якія здзівяць не толькі вашых родных, знаёмых,  а вас саміх!

дом ремесел
На здымку – метадыст па ткацтве Дома рамёстваў Алена Міхайлоўская.

Будзеце любавацца і казаць: “Аказваецца, я магу сваімі рукамі ствараць такія эксклюзіўныя рэчы!” А зрабіць вас такім чараўніком могуць ў раённым Доме рамёстваў. Майстры, якая самі ствараюць дзівосы, могуць навучыць і вас, паважаныя маленькія і дарослыя жыхары Глыбоччыны.
%d0%b4%d0%be%d0%bc2– Запрашаем усіх вас наведаць наш Дома рамёстваў і выбраць занятак па душы: ткацтва на кроснах ці ручное, валянне з воўны ці вышыўку, лепку з гліны ці роспіс па тканіне. Пазнаёмімся з майстрамі і, магчыма, вашымі будучымі вырабамі. Набліжаецца пара святаў і падарункаў, якія вы зможаце з намі зрабіць сваімі рукамі, – звяртаецца да чытачоў загадчыца Дома рамёстваў Святлана Скавырка.

%d0%b4%d0%be%d0%bc3

Далучаемся да запрашэння і мы. І да знаёмства таксама. 

%d0%b4%d0%be%d0%bc4

– Я вяду гурток ткацтва габелена і на кроснах (ткацкім станку). З дзеткамі я займаюся ручным ткацтвам – габеленам. Нацягваем на рамку аснову, падкладваем уніз малюнак, бяром каляровыя ніткі і па малюнку робім габелен. Атрымліваецца карціна ручной работы. У асноўным – гэта кветкі, прырода, звярушкі. У гуртку займаецца  і хлопчык Матвей Васілеўскі, другакласнік, вельмі старанны, здольны вучань, цяпер стварае габелен з жабкай. Тэхніка габелена простая – ніткі размяшчаюцца ў шахматным парадку, трэба толькі ўважліва сачыць за малюнкам. Працуем без іголкі, ніткі пераплятаем і злучаем,  – расказвае Алена.

%d0%b4%d0%be%d0%bc5
– Для дарослых таксама прапануем ткацтва габеленаў, але з больш складанымі сюжэтамі, навучым ткаць на кроснах, як нашы прабабулі, дарожкі, сурвэткі. На першы погляд, здаецца, што кросны – рэч няпростая, але працаваць на іх не так складана. Галоўнае, паспрабаваць – задавальненне абавязкова атрымаеце. Пакрысе асвояцца і розныя тэхнікі на кроснах: двух-, чатырох-, шасці-, васьмі- і нават дванаццацінітовыя посцілкі зможаце ткаць, не горш, чым нашы бабулі.
%d0%b4%d0%be%d0%bc6

Для тых, хто загарэўся стварыць да Новага года габелен, майстар паабяцала:

– За месяц невялічкі твор, дзесьці фармату А4, можна лёгка зрабіць, складаней з посцілкамі – тут ужо час заняткаў расцягнецца на паўгода.

 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

4 × 4 =



Веснік Глыбоччыны - Новости г. Глубокое и Глубокского района,
© Авторское право принадлежит учреждению "Редакция районной газеты "Веснік Глыбоччыны" Глубокского района , 2016г.
Гиперссылка на источник обязательна. Условия использования материалов.


Рейтинг@Mail.ru
Яндекс.Метрика Рейтинг@Mail.ru HotLog

Мы в соцсетях!

У нас есть группа в Одноклассники
Присоединяйся и будь в курсе всего!


А еще мы есть в:
http://vg-gazeta.by/2016/11/03/%d1%87%d1%8b%d0%bc-%d0%b7%d0%b4%d0%b7%d1%96%d1%9e%d0%bb%d1%8f%d0%b5-%d0%b3%d0%bb%d1%8b%d0%b1%d0%be%d1%86%d0%ba%d1%96-%d0%b4%d0%be%d0%bc-%d1%80%d0%b0%d0%bc%d1%91%d1%81%d1%82%d0%b2%d0%b0%d1%9e-%d1%84/