У Глыбокім ушанавалі вадзіцеляў-прафесіяналаў (фота+відэа)

1 Звезда2 Звезды3 Звезды4 Звезды5 Звезд (1 оценок, среднее: 5,00 из 5)
Загрузка...

У апошнюю пятніцу кастрычніка ў Глыбоцкім гарадскім Доме культуры, па ініцыятыве старшыні райвыканкама Алега Морхата, з нагоды прафесійнага свята ўшаноўвалі лепшых вадзіцеляў дзяржаўных і прыватных аўтатранспартных прадпрыемстваў і работнікаў дарожна-эксплуатацыйных службаў.

%d0%b2%d0%b0%d0%b418

 

Мерапрыемства пачалося з відэафільма, у якім былі і кадры  гістарычнай хронікі, і дзень сённяшні транспартна-дарожнай галіны. Затым з прывітальным словам да прысутных звярнулася намеснік старшыні райвыканкама па сацыяльных пытаннях Таццяна Малатоўнік.

%d0%b2%d0%b0%d0%b417

—Ваша праца патрэбна грамадству, бо яна скіравана на вырашэнне многіх гаспадарчых праблем і задач сацыяльна-эканамічнага развіцця раёна. Дзякую вам за вернасць прафесіі, старанне, за тыя вынікі, якімі можаце ганарыцца і якія працуюць на ваш і на наш агульны дабрабыт. Няхай у жыцці вам спадарожнічае ўдача, не падводзіць здароўе, а дарожныя вёрсты будуць бяспечнымі, – сказала Таццяна Леанідаўна.

%d0%b2%d0%b0%d0%b416

Падчас урачыстай цырымоніі Таццяна Малатоўнік,  дырэктар філіяла ДРБУ-145 Юрый Бервячонак і галоўны інжынер філіяла АТП-16  Уладзімір  Няміра ўручылі лепшым работнікам заслужаныя ўзнагароды.

%d0%b2%d0%b0%d0%b46

Нагрудны знак Міністэрства  транспарту і камунікацый  “За работу без аварый” 1-й ступені атрымаў Валерый Узлоўскі, 2-й ступені – Сяргей Юргель;

%d0%b2%d0%b0%d0%b415

Ганаровую грамату ААТ “Віцебскаблаўтатранс” – Дзяніс Лаўрыновіч і Віктар Каснікоўскі (філіял АТП-16); Ганаровыя граматы РУП “Віцебскаўтадор” – Дзмітрый Каратаеў і Віктар Гарлуковіч, Падзяку РУП “Віцебскаўтадор” – Мікалай Гарадзецкі (філіял ДЭУ-35);

%d0%b2%d0%b0%d0%b414

Ганаровае званне “Ветэран працы” КУП “Віцебскаблдарбуд” – Юрый Сяргеенкаў, Ганаровую грамату КУП “Віцебскаблдарбуд” – Юрый Алянцэвіч, Падзяку КУП “Віцебскаблдарбуд” –Анатоль Дарашчонак  (філіял ДРБУ-145);

%d0%b2%d0%b0%d0%b413

Грамату Глыбоцкага райвыканкама – Часлаў Чарапкоўскі з філіяла  АТП-16;

%d0%b2%d0%b0%d0%b412

Падзякі старшыні Глыбоцкага райвыканкама за шматгадовую добрасумленную працу, высокае прафесійнае майстэрства – вадзіцелі-міжнароднікі прыватных прадпрыемстваў “ХолТранс” і “Тэрматранс” Аляксандр Круглы, Расціслаў Дайлідзёнак, Уладзімір Рыжы, Міхаіл Кухта, Аляксандр Ціхановіч, а таксама Сяргей Фядотаў і Вячаслаў Протас, якія атрымаюць узнагароды, вярнуўшыся з рэйсаў.

%d0%b2%d0%b0%d0%b411

Ганаровымі граматамі філіяла АТП-16 былі ўзнагароджаны Васіль Шарко, Генадзь Рысік, Уладзімір Блажэвіч (участак г.п. Шаркоўшчына), Мікалай Плескачэўскі;

%d0%b2%d0%b0%d0%b410

кандуктар Марына Прыходзька, касіры білетныя Вольга Пракапенка з Глыбокага і  Ілона Чарняўская  з Шаркоўшчыны, слесар па рамонце аўтамабіляў Віктар Баран, механік кантрольна-тэхнічнага пункта Уладзімір Яцкевіч;

%d0%b2%d0%b0%d0%b48

Ганаровымі граматамі філіяла ДРБУ-145 – Сяргей Каснікоўскі, Дзяніс Даргель, Пётр Гуйда, Анатоль Махальскі.

%d0%b2%d0%b0%d0%b46

Шчырыя словы пажаданняў вядучыя Марыя Рабіза і Павел Пеляёнак адрасавалі ветэранам транспартна-дарожнай галіны, якія шмат гадоў верна служылі сваёй прафесіі і сваёй стараннай працай заслужылі павагу і гонар. 

%d0%b2%d0%b0%d0%b41

Не засталася ў дзень свята ў баку і моладзь раёна. У кастрычніку члены Маладзёжнай палаты, створанай пры раённым Савеце дэпутатаў, правялі акцыю. У яе рамках  вучні школ Глыбоччыны пісалі  пісьмы вадзіцелям, у якіх звярталі ўвагу на бяспеку дарожнага руху  і ўзаемнай ветлівасці вадзіцеляў і пешаходаў на дарогах.

%d0%b2%d0%b0%d0%b42

Пісьмы-звароты вучаніц Соф’і Мароз з Падсвільскай СШ  і Кацярыны Адамовіч  з Галубіцкай БШ агучылі са сцэны члены Маладзёжнай палаты  Вераніка Адамовіч  з раённай гімназіі і Паліна Салавей з  СШ№2.

%d0%b2%d0%b0%d0%b43

Салісты Кацярына Глябкоўская, Ігар Рамбальскі, Дзмітрый Грак, Тамара Калантай, Браніслаў Грамакоўскі, Павел Пеляёнак, Юрый Сіняўскі, Найля Валіева, Сяргей Герасімаў, Юлія Пяткевіч; удзельнікі народнага тэатра мініяцюр “Шпілька” Глыбоцкага ГДК Марыя Рабіза, Тамара Высоцкая, Міхаіл Бузо, Дзмітрый Крывёнак, Ірына Леановіч, Андрэй Ермалаеў, Анатоль Гігола, а таксама  мажарэткі ўзорнага ансамбля барабаншчыц “Віват” і ўдзельніцы ўзорнага ансамбля “ВераНіка” ўручылі прысутным музычныя, гумарыстычныя і танцавальныя  падарункі. А ўсе разам яны пажадалі вадзіцелям і дарожнікам, у гонар якіх напісана столькі песень і вершаў,  каб  на жыццёвых і аўтамабільных дарогах яны не мелі ніякіх перашкод.

%d0%b2%d0%b0%d0%b44

—Едзьце да свайго шчасця, прыпаркоўвайцеся ля свайго кахання; няхай  дарогі вашага лёсу вядуць вас да запаветнай мары і заўсёды гарыць зялёнае святло ўдачы!

 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

2 + 19 =



Веснік Глыбоччыны - Новости г. Глубокое и Глубокского района,
© Авторское право принадлежит учреждению "Редакция районной газеты "Веснік Глыбоччыны" Глубокского района , 2016г.
Гиперссылка на источник обязательна. Условия использования материалов.


Рейтинг@Mail.ru
Яндекс.Метрика Рейтинг@Mail.ru HotLog

Мы в соцсетях!

У нас есть группа в Одноклассники
Присоединяйся и будь в курсе всего!


А еще мы есть в:
http://vg-gazeta.by/2016/11/02/%d1%83-%d0%b3%d0%bb%d1%8b%d0%b1%d0%be%d0%ba%d1%96%d0%bc-%d1%83%d1%88%d0%b0%d0%bd%d0%b0%d0%b2%d0%b0%d0%bb%d1%96-%d0%b2%d0%b0%d0%b4%d0%b7%d1%96%d1%86%d0%b5%d0%bb%d1%8f%d1%9e-%d0%bf%d1%80%d0%b0%d1%84/