Жыхары вёскі Зарубіна Глыбоцкага раёна ўдзячны за новую дарогу (фота+відэа)

1 Звезда2 Звезды3 Звезды4 Звезды5 Звезд (1 оценок, среднее: 5,00 из 5)
Загрузка...

Пасля рэканструкцыі ўведзены ў эксплуатацыю ўчастак аўтадарогі Р-110 “Глыбокае-Паставы”.

Дарога на Зарубіна

Насамрэч ад мяжы нашага горада (з боку мікрараёна МКК) да вёскі Зарубіна пабудавана абсалютна новая асфальтаваная дарога. Ужо многія глыбачане і, у прыватнасці, жыхары Карабоўскага сельсавета адчулі сапраўдную радасць ад язды па шашы.

%d0%b7%d0%b0%d1%80%d1%83%d0%b1%d0%b8%d0%bd%d0%be-10
—Безумоўна, па такой дарозе ехаць на аўтамашыне – адно задавальненне, — гаворыць жыхар вёскі Зарубіна, дэпутат раённага Савета дэпутатаў Зыфрыд Чарапкоўскі. – Нават не верыцца, што раней тут была звычайная гравійка: а гэта і выбоіны, і пыл… Цяпер нам у горад за лічаныя хвіліны даехаць можна…

%d0%b7%d0%b0%d1%80%d1%83%d0%b1%d0%b8%d0%bd%d0%be-3
І ад сябе, і ад жыхароў нашага наваколля хачу шчыра падзякаваць кіраўніцтву нашага раёна і дарожным будаўнікам за гаспадарчы падыход, за такі сапраўды дзейсны клопат аб людзях.

%d0%b7%d0%b0%d1%80%d1%83%d0%b1%d0%b8%d0%bd%d0%be-5
—Вельмі мы ўсе задаволеныя, што дарогу такую нам зрабілі, — дзеліцца сваімі меркаваннямі Марыя Іванаўна Гражэўская. – Я ў Зарубіне з 1969 года жыву і памятаю, як некалі вясной і ўвосень на гэтай дарозе машыны буксавалі. А цяпер люба-дорага глянуць: роўненькая, гладзенькая, як у народзе кажуць, хоць ты каціся. Людзям старэйшага пакалення зручна на веласіпедзе зараз ехаць. Што ж тут яшчэ скажаш – паклон нізкі і ўдзячнасць нашай уладзе.

%d0%b7%d0%b0%d1%80%d1%83%d0%b1%d0%b8%d0%bd%d0%be-13
Хачу яшчэ раз нагадаць нашым чытачам, рэканструкцыя гэтага, крыху больш чым двухкіламетровага ўчастка дарогі мае яшчэ і важнае гаспадарчае значэнне. Гэта аб’язная дарога для велікагрузных транспартных сродкаў ад шашы Полацк-Вільнюс да прамысловага мікрараёна г. Глыбокае.

%d0%b7%d0%b0%d1%80%d1%83%d0%b1%d0%b8%d0%bd%d0%be-15

На будаўніцтва аб’екта было затрачана 6 млрд. недэнамінаваных рублёў. Ёсць перспектыва, што і наступны ўчастак дарогі – ад Зарубіна да Тумашаў — трапіць у праграму рэканструкцыі.

Вам может понравиться

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

15 + 12 =



Веснік Глыбоччыны - Новости г. Глубокое и Глубокского района,
© Авторское право принадлежит учреждению "Редакция районной газеты "Веснік Глыбоччыны" Глубокского района , 2016г.
Гиперссылка на источник обязательна. Условия использования материалов.


Рейтинг@Mail.ru
Яндекс.Метрика Рейтинг@Mail.ru HotLog

Мы в соцсетях!

У нас есть группа в Одноклассники
Присоединяйся и будь в курсе всего!


А еще мы есть в:
http://vg-gazeta.by/2016/11/01/%d0%b6%d1%8b%d1%85%d0%b0%d1%80%d1%8b-%d0%b2%d1%91%d1%81%d0%ba%d1%96-%d0%b7%d0%b0%d1%80%d1%83%d0%b1%d1%96%d0%bd%d0%b0-%d0%b3%d0%bb%d1%8b%d0%b1%d0%be%d1%86%d0%ba%d0%b0%d0%b3%d0%b0-%d1%80%d0%b0%d1%91/