У Глыбоцкім раёне праведзены семінар-вучоба і пасяджэнне калегіі камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні Віцебскага аблвыканкама

1 Звезда2 Звезды3 Звезды4 Звезды5 Звезд (1 оценок, среднее: 5,00 из 5)
Загрузка...

У актавай зале Глыбоцкага малочнакансервавага камбіната сабраліся начальнікі ўпраўленняў сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкамаў, намеснікі начальнікаў па жывёлагадоўлі, галоўныя ветэрынарныя ўрачы раёнаў, кіраўнікі і намеснікі па сельскай гаспадарцы інтэграваных структур і сельскагаспадарчага аддзела ДА “Віцебскі канцэрн “Мяса-малочныя прадукты”, кіраўнікі, галоўныя заатэхнікі і галоўныя ветурачы сельскагаспадарчых арганізацый Ушацкага, Глыбоцкага, Шаркоўшчынскага, Пастаўскага і Докшыцкага раёнаў.Семинар

Адкрыў мерапрыемства намеснік старшыні Віцебскага аблвыканкама Віктар Аскерка.Семинар

Першая частка пленарнага пасяджэння была прысвечана вучобе: дацэнт кафедры кармлення Віцебскай акадэміі ветэрынарнай медыцыны Алег Ганушчанка і вядучы спецыяліст па ветэрынарыі і кармленні жывёлы ЗАТ “Экомла-Агра” Уладзімір Пераднёў расказалі прысутным (падчас выступленняў шырока выкарыстоўваліся дыяграмы, табліцы) пра асаблівасці кармлення жывёлы ў зімні стойлавы перыяд.

Першы намеснік старшыні камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні аблвыканкама Уладзімір Машэра падвёў вынікі работы галіны жывёлагадоўлі ў Віцебскай вобласці за студзень – верасень 2016 года, засяродзіў увагу ўдзельнікаў мерапрыемства на тым, як праходзіла ў вобласці пастаноўка жывёлы на зімні стойлавы перыяд, паставіў задачы перад работнікамі галіны на астатнія месяцы 2016 года.Семинар

На пасяджэнні калегіі выступілі таксама спецыялісты ДА “Віцебскі канцэрн “Мяса-малочныя прадукты” і ААТ “Віцебскі маслаэкстракцыйны завод”.Семинар

Падчас практычнай часткі адна група ўдзельнікаў мерапрыемства пабывала на ААТ “Глыбоцкі аграсэрвіс”, дзе пазнаёмілася з арганізацыяй рамонту сельскагаспадарчай тэхнікі, другая — на МТФ “Галубічы” філіяла “Галубічы”: тут размова ішла пра тэхналогію вытворчасці малака на малочнатаварнай ферме з даільнай залай, пра ўтрыманне кароў у сухастойны перыяд, пра вырошчванне маладняку буйной рагатай жывёлы.Семинар

Семинар

Семинар

Вам может понравиться

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

четырнадцать − пять =



Веснік Глыбоччыны - Новости г. Глубокое и Глубокского района,
© Авторское право принадлежит учреждению "Редакция районной газеты "Веснік Глыбоччыны" Глубокского района , 2016г.
Гиперссылка на источник обязательна. Условия использования материалов.


Рейтинг@Mail.ru
Яндекс.Метрика Рейтинг@Mail.ru HotLog

Мы в соцсетях!

У нас есть группа в Одноклассники
Присоединяйся и будь в курсе всего!


А еще мы есть в:
http://vg-gazeta.by/2016/10/27/%d0%bd%d0%b0-%d0%b1%d0%b0%d0%b7%d0%b5-%d0%b3%d0%bb%d1%8b%d0%b1%d0%be%d1%86%d0%ba%d0%b0%d0%b3%d0%b0-%d1%80%d0%b0%d1%91%d0%bd%d0%b0-%d0%bf%d1%80%d0%b0%d0%b2%d0%b5%d0%b4%d0%b7%d0%b5%d0%bd%d1%8b-%d1%81/