У Глыбоцкім раёне з гуманітарнай місіяй пабывалі прадстаўнікі дабрачыннай асацыяцыі “А.Р.А.” з французскага горада Безансон

1 Звезда2 Звезды3 Звезды4 Звезды5 Звезд (Пока оценок нет)
Загрузка...

— Сяброўства з Беларуссю ў нас, можна сказаць, даўняе, — гаворыць старшыня асацыяцыі П’ер Цюпэн. – Упершыню мы пабывалі тут у 2006 годзе.Французы

Прыязджалі ў Магілёў, прывозілі некаторыя неабходныя рэчы для людзей з абмежаванымі магчымасцямі. І вось сёлета адбылося наша знаёмства з Глыбокім. Французы

Уражанні самыя цудоўныя. Падабаецца ваш горад, велічныя храмы. А сама болей падабаюцца вашы надзвычай шчырыя і гасцінныя людзі, якія заўсёды гатовы прыйсці іншым на дапамогу.Французы

Гасцям з Францыі была прапанавана змястоўная азнаямляльная праграма з гісторыяй і днём сённяшнім горада і нашага краю. Французы

Яны наведалі малочнакансервавы камбінат, культурна-дэндралагічны комплекс і касцёл Святой Ганны ў Мосары, музей П. Сухога ў СШ №1 г. Глыбокае імя П. Сухога, Глыбоцкі псіханеўралагічны дом-інтэрнат і прынялі ўдзел у дабрачыннай акцыі “Мы – разам!”, якая праходзіла ў гэты час у Глыбокім.Французы

Прадстаўнікі асацыяцыі “А.Р.А.” знаходзіліся ў нас, на Глыбоччыне, з дабрачыннай місіяй. Яны даставілі ў тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва прызначаныя для інвалідаў, што пражываюць у нашым раёне, тэхнічныя сродкі рэабілітацыі. Французы

Тут, у тэрытарыяльным цэнтры адбылася цёплая сустрэча і зацікаўленая гутарка з кіраўніцтвам і работнікамі сацыяльнай службы раёна.

Вам может понравиться

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

3 × 3 =



Веснік Глыбоччыны - Новости г. Глубокое и Глубокского района,
© Авторское право принадлежит учреждению "Редакция районной газеты "Веснік Глыбоччыны" Глубокского района , 2016г.
Гиперссылка на источник обязательна. Условия использования материалов.


Рейтинг@Mail.ru
Яндекс.Метрика Рейтинг@Mail.ru HotLog

Мы в соцсетях!

У нас есть группа в Одноклассники
Присоединяйся и будь в курсе всего!


А еще мы есть в:
http://vg-gazeta.by/2016/10/26/%d1%83-%d0%b3%d0%bb%d1%8b%d0%b1%d0%be%d1%86%d0%ba%d1%96%d0%bc-%d1%80%d0%b0%d1%91%d0%bd%d0%b5-%d0%b7-%d0%b3%d1%83%d0%bc%d0%b0%d0%bd%d1%96%d1%82%d0%b0%d1%80%d0%bd%d0%b0%d0%b9-%d0%bc%d1%96%d1%81%d1%96/