Як глыбачаніну пачаць свой бізнес?

1 Звезда2 Звезды3 Звезды4 Звезды5 Звезд (3 оценок, среднее: 5,00 из 5)
Загрузка...
бізнес как начать
фота выкарыстана ў якасці ілюстрацыі

Праблема працоўнай занятасці насельніцтва – адна з найбольш актуальных і вырашаць яе гараджанам і вяскоўцам усялякімі шляхамі дапамагае дзяржава.

Калі чалавек нідзе не працуе і афіцыйна зарэгістраваны ў Цэнтры занятасці, гэта не значыць, што ў яго няма шанцаў знайсці сваё месца ў жыцці і быць патрэбным сям’і і грамадству. Наадварот, менавіта статус беспрацоўнага – адна з умоў атрымання дзяржаўных субсідый для адкрыцця ўласнай справы. Пра фінансавы “Старт” і магчымасць удзелу ў ім гаворым з начальнікам аддзела па занятасці насельніцтва ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Раісай Аляксандраўнай Пятроўскай.

—Як даўно дзяржава прадставіла такую магчымасць беспрацоўным?

—У сакавіку 2008 года пасля прыняцця Пастановы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь № 342 “Аб зацвярджэнні Палажэння аб садзейнічанні беспрацоўным ў арганізацыі прадпрымальніцкай дзейнасці…”

—Якія ўмовы трэба выканаць, каб атрымаць такую субсідыю?

—Беспрацоўны павінен быць паўналетнім, не мець заканадаўчых парушэнняў, падаць па месцы рэгістрацыі ў якасці беспрацоўнага заяву на атрыманне субсідыі і безнес-план з апісаннем сваёй дзейнасці, затрат і выніковасці праекта.

—Якая далейшая схема субсідзіраваннай дзейнасці?

—Сродкі пад праект выдзяляюцца з дзяржаўнага пазабюджэтнага фонда сацыяльнай абароны насельніцтва і пералічваюццца на рахунак грамадзяніна. Субсідыі прадстаўляюцца ў памеры 11-разовай велічыні бюджэту пражытачнага м німуму (БПМ) у сярэднім на душу насельнітва, які дзейнічае на момант заключэння дагавора з беспрацоўным на іх атрыманне.

З 1 жніўня гэтага года – велічыня дапамогі на развіццё ўласнай справы складае 19 мільёнаў 305 тысяч старых рублёў. Калі беспрацоўны будзе аказваць паслугі ў сферы аграэкатурызму ці займацца рамесленай дзейнасцю ш сельскіх населеных пунктах, субсідыя выдаецца ў 15-разовым памеры БПМ. Са жніўны гэта сума 26 мільёнаў 325 тысяч рублёў. Атрымаўшы грошы, грамадзянін сам вызначае: будзе ён карыстацца наяўнымі грашыма ці набываць патрэбнае за безнаяўны разлік.

У трохмесячны тэрмін са дня рэгістрацыі прадпрымальнікам грамадзянін павінен прадставіць нам дакументы і чэкі, што пацвярджаюць зрасходаваныя субсідыі ў адпаведнасці з бізнес-планам і дагаворам, і працаваць. Калі грамадзянін з моманту рэгістрацыі адпрацуе не менш за 12 месяцаў, будзе спраўна плаціць падаткі і ўзносы ў Фонд сацыяльнай абароны, то вяртаць атрыманыя субсідыі яму не прыйдзецца.

Вам может понравиться

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

три × 5 =



Веснік Глыбоччыны - Новости г. Глубокое и Глубокского района,
© Авторское право принадлежит учреждению "Редакция районной газеты "Веснік Глыбоччыны" Глубокского района , 2016г.
Гиперссылка на источник обязательна. Условия использования материалов.


Рейтинг@Mail.ru
Яндекс.Метрика Рейтинг@Mail.ru HotLog

Мы в соцсетях!

У нас есть группа в Одноклассники
Присоединяйся и будь в курсе всего!


А еще мы есть в:
http://vg-gazeta.by/2016/10/19/%d1%8f%d0%ba-%d0%b3%d0%bb%d1%8b%d0%b1%d0%b0%d1%87%d0%b0%d0%bd%d1%96%d0%bd%d1%83-%d0%bf%d0%b0%d1%87%d0%b0%d1%86%d1%8c-%d1%81%d0%b2%d0%be%d0%b9-%d0%b1%d1%96%d0%b7%d0%bd%d0%b5%d1%81/