Зарплата на Глыбоччыне: хто колькі зарабляе?

1 Звезда2 Звезды3 Звезды4 Звезды5 Звезд (3 оценок, среднее: 5,00 из 5)
Загрузка...

Гэтае пытанне з удакладненнем, людзі якіх прафесій маюць найбольшыя і найменшыя заробкі, у ліку самых частых, што задаюць нам чытачы.
зарплата

Адказ дае намеснік начальніка, начальнік аддзела сацыяльна-працоўных адносін упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Анжэла Мікалаеўна Дырко.

За студзень-жнівень 2016 года сярэднемесячны заробак па Глыбоцкім раёне склаў 526 рублёў 70 капеек (5 мільёнаў 267 тысяч старых рублёў), у тым ліку за жнівень бягучага года – 577 рублёў 10 капеек (5 мільёнаў 771 тысячу рублёў ці 295 долараў ЗША).

На сёння  арганізацый, якія маюць узровень заработнай платы меншы за мінімальную заработную плату (МЗП), устаноўленую Урадам Рэспублікі Беларусь, а гэта 239 рублёў 48 капеек (2 мільёны 394 тысячы 800 рублёў), у раёне няма.

У ліку тых, чые заробкі крыху не дацягваюць да ўзроўню сярэднямесянай заработнай платы па раёне, работнікі будаўнічых  арганізацый (511 рубель 30 капеек) і транспарту (506 рублёў 90 капеек).

Адстаюць ад сярэднямесячных раённых заробкі спецыялістаў, якія працуюць у сферы аховы здароўя  і сацыяльных паслуг (497 рублёў 80 капеек),  у аптовым і рознічным гандлі (496 рублёў 20 капеек), адукацыі (468 рублёў 50 капеек). Заробкі работнікаў лясной гаспадаркі (581 рубель 90 капеек), прымысловых прадпрыемстваў раёна (626 рублёў 10 капеек) перавышаюць сярэднемячыны па раёне.

Найменш, згодна статыстыкі, зарабляюць  у сельскай гаспадарцы (348 рублёў 20 капеек), а найбольш – у сферы інфармацыі і сувязі (964 рублі 70 капеек).

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

один × 1 =



Веснік Глыбоччыны - Новости г. Глубокое и Глубокского района,
© Авторское право принадлежит учреждению "Редакция районной газеты "Веснік Глыбоччыны" Глубокского района , 2016г.
Гиперссылка на источник обязательна. Условия использования материалов.


Рейтинг@Mail.ru
Яндекс.Метрика Рейтинг@Mail.ru HotLog

Мы в соцсетях!

У нас есть группа в Одноклассники
Присоединяйся и будь в курсе всего!


А еще мы есть в:
http://vg-gazeta.by/2016/10/19/%d0%b7%d0%b0%d1%80%d0%bf%d0%bb%d0%b0%d1%82%d0%b0-%d0%bd%d0%b0-%d0%b3%d0%bb%d1%8b%d0%b1%d0%be%d1%87%d1%87%d1%8b%d0%bd%d0%b5-%d1%85%d1%82%d0%be-%d0%ba%d0%be%d0%bb%d1%8c%d0%ba%d1%96-%d0%b7%d0%b0%d1%80/