Глыбачане сабралі грошы на лячэнне хвораму падлетку

1 Звезда2 Звезды3 Звезды4 Звезды5 Звезд (2 оценок, среднее: 5,00 из 5)
Загрузка...

Лета мінулага года стала для нашай сям’і той мяжой, якая раздзяліла жыццё на дзве паловы: да і пасля бяды.

рука помощи
фото использовано в качестве иллюстрации

Канікулы, якіх чакае кожны падлетак, для нашага сына Кірыла, старшакласніка раённай гімназіі, сталі пачаткам выпрабаванняў яго сілы цела і духу і нашай веры ў Бога і ў людскую спагаду. Раптоўная хвароба, страшны дыягназ, разгубленасць ад нечаканасці і няведання, што рабіць, як вытрымаць гэты маральны і матэрыяльны цяжар, дзе знайсці сілы супрастаяць хваробе і перамагчы яе – хочацца спадзявацца, што ўсё гэта назаўсёды застанецца ў мінулым.

Барацьба за здароўе і жыццё сына працягваецца другі год. Абследаванні, лячэнне ў рэспубліканскім дзіцячым Цэнтры анкалогіі і гематалогіі ў Бараўлянах, сеансы хіміятэрапіі, пакупка дарагіх лекаў за мяжой, бо без іх неяк было абысціся, рэмісія, рэцэдыў, зноў сеансы хіміятэрапіі, трансплантацыя коснага мозгу донарам якога стаў старэйшы сын-студэнт, рэабілітацыя…

12 кастрычніка чарговы аналіз паказаў, што справа палепшылася. Кірыл ужо дома. Са страхам успамінаем перажытае, радеумся, што змаглі вярнуца ў ранейшае звычайнае жыццё і бязмерна ўдзячны тым, хто ўвесь гэты час падтрымліваў нас. Хвароба Кірыла адкрыла нам вочы на тое, што свет поўны добрых людзей, якія гатовы дапамагаць.

На лячэннне трэба было многа грошай, а я то на бальнічным была, даглядала сына ў бальніцы, то за свой рахунак пісала. Вельмі ўдзячны за сабраныя сродкі на лячэнне Кірыла калектыву райспажыўтаварыства, дзе я працую; старшыні прафкама вытворчага ўпраўлення “Глыбокаегаз” Ліліі Завацкай і супрацоўнікам гэтага прадпрыемства, дзе працуе муж Аляксандр, а таксама раённым калектывам УП “Віцебскаблгаза”; былому дырэктару раённай гімназіі Людміле Хверанец, педагагічнаму калектыву і вучням гэтай установы; класнаму кіраўніку Людміле Іванаўне Карпік, цяперашнім і былым аднакласнікам Кірыла і іх бацькам; педагагічным і вучнёўскім калектывам СШ №№2 і 3; старэйшаму сыну, які і вучыўся, і падпрацоўваў у вольны час, каб нам памагчы; родным; суседзям; знаёмым і зусім чужым людзям, якія, даведаўшыся пра нашу бяду і матэрыяльныя цяжкасці, дапамагалі як і чым маглі; Віктару Мар’янавічу Шчэбету, які перадаў нам не адзін мільён ахвераванняў; маім былым калегам па аптэцы; Галіне Уладзіміраўне Унуковіч і яе дачцы Ганне; глыбачанам Галіне Кухарэўскай, Ганне Шакола, Людміле Гінько, сем’ям Піскуновічаў, Кавальскіх, Мірошка, Удрыс…

Не магу пералічыць ўсіх, бо многія людзі рабілі для нас дабро і катэгарычна адмаўляліся нават называць сябе. Шчырая падзяка супрацоўнікам дабрачыннага рэспубліканскага фонда “Шанц”, які аплочваў нам кошт дарагіх лекаў з Германіі і Расіі, неабходных для ўзнаўлення работы арганізма ад пабочных дзеянняў пасля трансплантацыі коснага мозга. За ўвесь час на лячэнне сына пайшло больш за 20 тысяч долараў ЗША і каб не добрыя людзі, гэтая сума была б для нашай сям’і непад’ёмнай.

Акрамя матэрыяльнай дапамогі мы адчувалі пастаянную маральную падтрымку: многія людзі маліліся за нашага Кірыла, ставілі свечачкі ў Храме за яго здароўе, разам з намі верылі ў тое, што мы справімся з хваробай. І Бог, і людзі не пакінулі нас, і мы з мужам ад душы дзякуем усім за падораны нашаму сыну шанц быць здаровым і радавацца жыццю.

Алена і Аляксандр Клімяцёнкі, г. Глыбокае.

Вам может понравиться

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

пять × 3 =



Веснік Глыбоччыны - Новости г. Глубокое и Глубокского района,
© Авторское право принадлежит учреждению "Редакция районной газеты "Веснік Глыбоччыны" Глубокского района , 2016г.
Гиперссылка на источник обязательна. Условия использования материалов.


Рейтинг@Mail.ru
Яндекс.Метрика Рейтинг@Mail.ru HotLog

Мы в соцсетях!

У нас есть группа в Одноклассники
Присоединяйся и будь в курсе всего!


А еще мы есть в:
http://vg-gazeta.by/2016/10/19/%d0%b3%d0%bb%d1%8b%d0%b1%d0%b0%d1%87%d0%b0%d0%bd%d0%b5-%d1%81%d0%b0%d0%b1%d1%80%d0%b0%d0%bb%d1%96-%d0%b3%d1%80%d0%be%d1%88%d1%8b-%d0%bd%d0%b0-%d0%bb%d1%8f%d1%87%d1%8d%d0%bd%d0%bd%d0%b5-%d1%85%d0%b2/