Прадпрымальнік Андрэй Бурчыц узяў у арэнду вытворчыя памяшканні былой Глыбоцкай БПМК-26 і плануе ўстанавіць тут міні-газагенератарную электрастанцыю магутнасцю да 400 кВт.
—Дзяржаўная праграма энергазабеспячэння патрабуе замяшчаць закупляемую за межамі краіны электраэнергію ўласнай з узнаўляемых крыніц. Наша мэта – запусціць сваю электрастанцыю, прадаваць танную цеплавую і электраэнергію мясцовым спажыўцам і мець прыбытак, – гаворыць Андрэй Бурчыц.

Згодна бізнес-праета, цяпер ідзе рэалізацыя яго першага этапа: пакупка абсталявання і мантажныя работы. Другі этап павінен завяршыцца ў студзені 2017 года ўводам у эксплуатацыю двух блокаў.