Як зэканоміць грошы на аплаце за ваду?

1 Звезда2 Звезды3 Звезды4 Звезды5 Звезд (1 оценок, среднее: 5,00 из 5)
Загрузка...

Індывідуальныя прыборы ўліку цяпла і вады эканомяць сямейны бюджэт. Цяпер у гэта паверылі тыя грамадзяне, якія пад час масавай іх устаноўкі ў шматкватэрных і прыватных дамах скептычна адносіліся да новаўвядзення.

счётчик воды

Цяпер менавіта яны задаюць нам пытанні: дзе купіць прыборы ўліку вады, колькі яны каштуюць і хто іх устанаўлівае? На гэтыя пытанні адказвае майстар участка водаканала УП ЖКГ Ніна Аляксееўна Заяц.

—Каб устанавіць лічыльнік вады, грамадзянін павінен звярнуцца ў водаканал ЖКГ з заявай і наш сантэхнік акажа такую паслугу. У залежнасці ад сітуацыі — трэба пры гэтым адключаць цэнтральнае водазабеспячэнне раёна ці перакрыць ваду можна ў кватэры – залежыць сума ўстаноўкі. Работа спецыяліста па падключэнні можа каштаваць ад 300 тысяч рублёў.

Другі варыянт – звярнуцца за дапамогай да майстра-прыватніка. Але ў абодвух выпадках гаспадар павінен за ўласныя сродкі купіць лічыльнік, фільтр да яго і іншае “сантэхнічнае начыненне”, пасля ўстаноўкі прыйсці да нас, зарэгістраваць і апламбіраваць лічыльнік. Калі гэтага ён не зробіць, то нават пры наяўнасці прыбора за ваду мы ўсё роўна будзем налічваць па тарыфах як для тых, у каго індывідуальнага прыбора няма. Лічыльнікі ёсць і на халодную, і на гарачую ваду, беларускай і замежнай вытворчасці, таму кошт іх вагаецца ад 300 тысяч да 2 мільёнаў рублёў.

Мы пацікавіліся, дзе лічыльнік вады можна набыць у Глыбокім. У магазіне “Будматэрыялы” райспажыўтаварыства адказалі, што сёлета прывозу не было, а колькі яны каштавалі летась, не памятаюць. А вось у прыватным магазіне “Майстар” па вуліцы Маскоўскай 64 лічыльнікі ў продажы ёсць. Яны – беларускай вытворчасці, больш таго, пастаўляе іх фірма, якой кіруе наш зямляк-глыбачанін. Кошт аднаго лічыльніка – 258 тысяч “старых” рублёў, у камплекце – 310 тысяч рублёў, а з устаноўкай абыдзецца 600-800 тысяч рублёў.

Для аднаразовой аплаты сума даволі значная, але трэба ведаць, што за 1 кубаметр вады па лічыльніку (без каналізацыі) грамадзяне плацяць 2 тысячы 800 рублёў, з каналізацыяй – 4 тысячы 700, а калі лічыльніка няма, ці зафіксаваны перарасход устаноўленай, 140 літраў на чалавека ў суткі, нормы, — тады за 1 кубаметр (без каналізацыі) прыйдзецца заплаціць 8 тысяч 300 рублёў, а з каналізацыяй – 14 тысяч 700. Як бачыце, розніца даволі адчувальная. Каб не выкідваць грошы на вецер, трэба устанаўліваць лічыльнікі і быць беражлівымі ў плане водакарыстання.

Вам может понравиться

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

тринадцать − 5 =



Веснік Глыбоччыны - Новости г. Глубокое и Глубокского района,
© Авторское право принадлежит учреждению "Редакция районной газеты "Веснік Глыбоччыны" Глубокского района , 2016г.
Гиперссылка на источник обязательна. Условия использования материалов.


Рейтинг@Mail.ru
Яндекс.Метрика Рейтинг@Mail.ru HotLog

Мы в соцсетях!

У нас есть группа в Одноклассники
Присоединяйся и будь в курсе всего!


А еще мы есть в:
http://vg-gazeta.by/2016/10/18/938/