У Глыбоцкі роддом наведаліся актывісты

1 Звезда2 Звезды3 Звезды4 Звезды5 Звезд (3 оценок, среднее: 5,00 из 5)
Загрузка...

14 кастрычніка, якраз у Дзень Пакрова Святой Багародзіцы і Дня Маці, па добрай усталяванай традацыі павіншаваць матуляў, якія нарадзілі дзетак напярэдадні гэтых адметных дат, прыехалі актывісты грамадскіх арганізацый раёна.

У Глыбоцкім роддоме
У Глыбоцкім роддоме


З падарункамі, салодкімі пачастункамі і шчырымі словамі пажаданняў у радзільнае аддзяленне раённай бальніцы  наведаліся старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў Вера Цяліца, старшыня раённага аддзялення Беларускага Таварыства Чырвонага Крыжа  Ірына Кучарава, прадстаўнікі раённага камітэта ГА “БРСМ” Юлія Казлова і Юлія Яцко, старшыня раённай арганізацыі РГА “Белая Русь” Людміла Чэбан.

Яны ўшанавалі маладых матуляў – жыхарку вёскі Удзела Аксану Протас, што нарадзіла хлопчыка і стала двойчы мамай, і глыбачанку Тацццяну Кузьміч  і яе дачушку, якая таксама стала другім дзіцяці ў сям’і. Абедзве маладыя жанчыны нарадзілі на мінулым тыдні і ўжо  чакаюць выпіскі. Госці пажадалі мамачкам спакойных начэй, добрага росту дзеткам, радасці ў кожным дні, здароўя, а  медыцынскім работнікам, якія дапамагаюць маленькім чалавечкам нараджацца на свет, – прафесіяналізму,  цярпення, добрага настрою і дабрабыту.

Вам может понравиться

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

один + десять =



Веснік Глыбоччыны - Новости г. Глубокое и Глубокского района,
© Авторское право принадлежит учреждению "Редакция районной газеты "Веснік Глыбоччыны" Глубокского района , 2016г.
Гиперссылка на источник обязательна. Условия использования материалов.


Рейтинг@Mail.ru
Яндекс.Метрика Рейтинг@Mail.ru HotLog

Мы в соцсетях!

У нас есть группа в Одноклассники
Присоединяйся и будь в курсе всего!


А еще мы есть в:
http://vg-gazeta.by/2016/10/17/%d1%83-%d0%b3%d0%bb%d1%8b%d0%b1%d0%be%d1%86%d0%ba%d1%96-%d1%80%d0%be%d0%b4%d0%b4%d0%be%d0%bc-%d0%bd%d0%b0%d0%b2%d0%b5%d0%b4%d0%b0%d0%bb%d1%96%d1%81%d1%8f-%d0%b0%d0%ba%d1%82%d1%8b%d0%b2%d1%96%d1%81/