Кулібін з Пятроўшчыны

1 Звезда2 Звезды3 Звезды4 Звезды5 Звезд (1 оценок, среднее: 5,00 из 5)
Загрузка...

Кажуць так? Век жыві і век вучыся. Згадаў пра гэта падчас размовы з Віктарам Канстанцінавічам Грыцам, з якім сустрэўся выпадкова: калі вяртаўся з філіяла «Капыльшчына» ў Глыбокае, на полі, каля адной з хат, ўгледзеў самаробны трактарок, каля якога завіхаўся ўвішны дзядок.

%d0%b4%d0%b5%d0%b4

– Так, мне без чатырох гадоў 90, – усміхнуўся ён. – Як бачыш, яшчэ рухаюся. А гэты трактарок на ру’хавіку ЗіД сабраў брат Мікалай з сынам, і я памагаў. Брат працаваў кавалём і шмат чаго ўмеў і рабіў. Гэтая машына (паказвае на трактар) для асабістай гаспадаркі – сіла, гэта яшчэ лепш, чым конь.

Калі шчыра, то пра рухавік ЗіД нават не чуў і пасля прыезду ў рэдакцыю сеў за камп’ютар. акахзваецца, ЗіД-4,5 – адзін са стацыянарных банзінавых рухавікоў, якія выпускалі яшчэ з часоў СССР ва Уфімскім маторабудаўнічым вытворчым аб’яднанні. Магутнасць – 4,5 конскіх сіл. Выкарыстоўваўся ў асноўным у самаходных сельскагаспадарчых машынах, часта сустракаецца ў самаробных канструкцыях. Спецыялісты расказалі мне, што такі рухавік цудоўна падыходзіць да мотаблока, для цыркулярнай пілы. Наш вадзіцель прыгадаў, што пры дапамозе такога рухавіка ў ягоныя гады дзяцінства ў вёсцы круцілі фільмы. Вось такі ён, гэты ЗіД-4,5.

– З запчасткамі вось толькі бяда, – доўжыць свой расказ Віктар Канстанцінавіч. – А трактарок добры. Бульбу адагнаў, забаранаваў. Ёсць баронка, плужок, а вось навяснога абсталявання няма. Таму за плугамззаду чалавек павінен ісці. Хоць і гадоў нам багата – жонка таксама з 1930 года, – але ўчастак трымаем: бульбу вырошчваем, гародніну. Без працы неяк, зямля сілу дае.

Больш 20 гадоў Віктар Канстанцінавіч адпрацаваў трактарыстам у Пятроўшчыне. год вучыўся ў вучылішчы механізатараў. У сямідзесятых гадах мінулага стагоддзя сеў за руль аўтамабіля. Словам, з вёскай, з працай на зямлі звязаў увесь свой жыццёвы лёс.

Алесь Жыгуноў.

Вам может понравиться

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

пятнадцать + восемь =



Веснік Глыбоччыны - Новости г. Глубокое и Глубокского района,
© Авторское право принадлежит учреждению "Редакция районной газеты "Веснік Глыбоччыны" Глубокского района , 2016г.
Гиперссылка на источник обязательна. Условия использования материалов.


Рейтинг@Mail.ru
Яндекс.Метрика Рейтинг@Mail.ru HotLog

Мы в соцсетях!

У нас есть группа в Одноклассники
Присоединяйся и будь в курсе всего!


А еще мы есть в:
http://vg-gazeta.by/2016/10/14/%d0%ba%d1%83%d0%bb%d1%96%d0%b1%d1%96%d0%bd-%d0%b7-%d0%bf%d1%8f%d1%82%d1%80%d0%be%d1%9e%d1%88%d1%87%d1%8b%d0%bd%d1%8b/