Юозас Булька: глыбоцкі «след» у Парыжы

1 Звезда2 Звезды3 Звезды4 Звезды5 Звезд (2 оценок, среднее: 5,00 из 5)
Загрузка...

%d0%bf%d0%b0%d1%80%d0%b8%d0%b611Ад Глыбокага да Парыжа 50 кіламетраў. Каб паехаць туды, візу афармляць не спатрэбілася. Нядаўна мы наведаліся ў вёску пад назвай Парыж. Вядомасць гэты населены пункт суседняга Пастаўскага раёна набыў, дзякуючы апантанаму творчаму чалавеку, які рупіўся на ніве духоўнасці – незабыўнаму Ёзасу Бульку.

Вёска Парыж — цёзка французскай сталіцы, была даўно вядомая здаўна, але сапраўднай папулярнасцю ў турыстаў пачала карыстацца пасля таго, як у ёй па ідэі настаяцеля касцёла Святой Ганны ў Мосары, ксяндза прэлата Ёзаса Булькі, у 2007 годзе спецыялісты і рабочыя Глыбоцкіх электрычных сетак устанавілі мініяцюрную копію Эйфелевай вежы.

%d0%bf%d0%b0%d1%80%d0%b8%d0%b6-10

Па ініцыятыве Ёзаса Вінцэнтавіча побач узвялі скульптурную кампазіцыю з выявай Маці Божай і анёлаў. Будынак былога магазіна быў рэканструяваны пад касцёл. Ёзас Булька быў перакананы, што “прыгажосць валодае сілай і дарам уносіць мір у сэрцы”, планаваў адкрыць у Парыжы краязнаўчы музей, своеасаблівы мясцовы Луўр. Магчыма, з цягам часу пад яго кіраўніцтвам тут і з’явіліся б копіі Нотр-Дама і Манмартра… Але на вялікі жаль, няма ўжо з намі Ёзаса Булькі. Што сабой уяўляе сённяшні Парыж, мы даведаліся падчас камандзіроўкі.

%d0%bf%d0%b0%d1%80%d0%b8%d0%b69
Сцішаная вераснёўская раніца. Пераязджаем раку Дубаўку, што хаваецца ў глыбокім яры, і якую местачкоўцы называюць Сенай, і аказваемся на цэнтральным парыжскім “пятачку”. На якім размяшчаюцца асноўныя сацыяльна-адміністрацыйны аб’екты і ўстановы населенага пункта: магазін Пастаўскага райспажыўтаварыства з аднайменнай назвай і выявай Эйфелевай вежы, праз дарогу — два прыватныя магазіны “Фантазія” і “Фея”, Дом культуры і бібліятэка, пошта і прыёмны-комплексны пункт, адміністрацыйны будынак аграгарадка Парыж. Крыху воддаль ад цэнтральнай Меліярацыйнай вуліцы знаходзяцца бальніца і школа. Побач з імі – 30-метровая, у дзесяць разоў ніжэйшая за сапраўдную парыжскую, Эйфелева вежа з агляднай пляцоўкай і сажалкай.

%d0%bf%d0%b0%d1%80%d0%b8%d0%b62

У вёсцы, дзе пражывае каля трохсот жыхароў, пад абед было нешматлюдна. Асноўны від транспарту тут – веласіпед, самы танны, бо бензіну не патрабуе і пробак на дарогах не стварае. З Пастаў у Навінкі праз Парыж курсіруе аўтобус. З чыгуначнай станцыі “Парыж” можна кіравацца ў Варапаева, Паставы, Глыбокае і далей.

%d0%bf%d0%b0%d1%80%d0%b8%d0%b65
Заглянулі мы ў магазін, у якім даволі багаты і разнастайны асартымент — харчовыя, прамысловыя, гаспадарчыя, канцылярскія тавары цацкі.
—Тавары нам завозяць тры разы на тыдзень. Удзень сярэдняя выручка бывае па 10-14 мільёнаў. Стараемся не ўступаць прыватнаму гандлю, — кажа прадаўшчыца Ганна

%d0%bf%d0%b0%d1%80%d0%b8%d0%b68
Сама яна – расіянка, але муж мясцовы, таму ўжо даўно яна стала ў гэтых краях сваім чалавекам. Адзін з пакупнікоў (родам ён з Бярэзінскага запаведніка) у Парыж прыехаў 36 гадоў таму назад.
—Мясціны ў нас прыгожыя, даўно сталі роднымі, — кажа мужчына і, праявіўшы пільнасць, пытаецца: “А вы адкуль прыехалі?”

%d0%bf%d0%b0%d1%80%d0%b8%d0%b64
Хачу заўважыць, што парыжане аказаліся даволі асцярожнымі людзьмі, размову з намі вялі не вельмі ахвотна. Зайшлі мы і на пошту. Загадчыца аддзялення Святлана прыязджае кожную раніцу на работу цягніком з Варапаева. Кажа, што на парыжскай пошце можна аплаціць камунальныя паслугі, паслаць заказное пісьмо ці пасылку.
—Наладжана ў нас паштовая сувязь з Амерыкай, Расіяй, гарадамі Беларусі, — гаворыць жанчына. – Самым запатрабаваным у турыстам з’яўляецца наш паштовы штэмпель. Купляюць газеты, часопісы, канверты і я іх штампую ( на здымку).

%d0%bf%d0%b0%d1%80%d0%b8%d0%b63
З размоў з мясцовымі жыхарамі высветлілася, што многія з іх ведаюць пра гісторыю назвы іх вёскі. Бытуе легенда, нібыта ў 1812 годзе непадалёку стаялі французскія войскі, і абедаў сам імператар Банапарт. Захоплены навакольнымі краявідамі, ён сказаў: “Тут так прыгожа, як у парках Парыжа”. На наступны дзень французы сабралі жыхароў і праз мясцовага пана прапанавалі так назваць вёску. “Парыж дык Парыж, абы кароў не чапалі” – згадзіліся людзі. З таго часу і да 1973 года вёска называлася Парыжам. Затым населены пункт быў перайменаваны ў Навадруцк, а ў 2006 годзе яму вярнулі ранейшую гістарычную назву.
%d0%bf%d0%b0%d1%80%d0%b8%d0%b61
Цікавы і такі факт: у 2012 годзе Парыж стаў здымачнай пляцоўкай: тут працавалі кінематаграфісты над 6-серыйным фільмам “Украсці Бельмандо”. Галоўны герой — пісьменнік, які хацеў трапіць у замежную сталіцу, а аказаўся ў беларускай глыбінцы, якая натхніла яго прыгажосцю, і ён дапісаў свой раман.
%d0%bf%d0%b0%d1%80%d0%b8%d0%b67
Канешне, можна ўявіць, якім бы папулярным быў Парыж сярод турыстаў, каб ксёндз Булька паспеў ажыццявіць свае праекты.

%d0%bf%d0%b0%d1%80%d0%b8%d0%b66
Галіна СУТУЛА.
Фота аўтара і Варвары Ваяводавай.

Відэа ў тэму:

Вам может понравиться

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

13 + девять =



Веснік Глыбоччыны - Новости г. Глубокое и Глубокского района,
© Авторское право принадлежит учреждению "Редакция районной газеты "Веснік Глыбоччыны" Глубокского района , 2016г.
Гиперссылка на источник обязательна. Условия использования материалов.


Рейтинг@Mail.ru
Яндекс.Метрика Рейтинг@Mail.ru HotLog

Мы в соцсетях!

У нас есть группа в Одноклассники
Присоединяйся и будь в курсе всего!


А еще мы есть в:
http://vg-gazeta.by/2016/10/12/%d1%8e%d0%be%d0%b7%d0%b0%d1%81-%d0%b1%d1%83%d0%bb%d1%8c%d0%ba%d0%b0-%d0%b3%d0%bb%d1%8b%d0%b1%d0%be%d1%86%d0%ba%d1%96-%d1%81%d0%bb%d0%b5%d0%b4-%d1%83-%d0%bf%d0%b0%d1%80%d1%8b%d0%b6%d1%8b/