Патоп на вуліцы Кірава

1 Звезда2 Звезды3 Звезды4 Звезды5 Звезд (1 оценок, среднее: 5,00 из 5)
Загрузка...

%d0%bf%d0%be%d1%82%d0%be%d0%bf%d0%bd%d0%b0%d0%ba%d0%b8%d1%80%d0%be%d0%b2%d0%b0Доўгачаканы ацяпляльны перыяд для жыхароў вуліцы Кірава, што ў Глыбокім, пачаўся 6 кастрычніка. На жаль, не для ўсіх ён аказаўся радасным: у першы дзень падачы цяпла ў кватэры №15 саракавога дома здарыўся патоп.

За лічаныя хвіліны “паплылі” суседская №16, кватэры № 11 і 12 на першым паверсе. Вада цякла пад пліты перакрыцця (на фотаздымку), па сценах, столі, нават ўлілася ў электрычную лямпачку. Перапалоханыя жыхары адключылі электраэнергію, падставілі пад месцы сцёкаў усемагчымы посуд – бачкі, міскі, вёдры, тазікі. Выносіць перапоўненыя ёмістасці пацярпелым дапамагалі суседзі праз калідор, якіх абмінула аварыя. І вядома ж, званілі ва ўсе інстанцыі: у дыспетчарскую УП ЖКГ, у кацельню, у прыёмную райвыканкама, у рэдакцыю газеты “Веснік Глыбоччыны”.

Першым прыйшоў сантэхнік Юрый Мішута, замацаваны за домам і перакрыў ваду. Затым прыехалі мы і на свае вочы ўбачылі маштаб аварыі, за намі — сантэхнікі Аляксандр Федаровіч і Мікалай Кашко, якія заняліся рамонтам.

—На батэрыі ацяплення сарвала футарку, — патлумачылі спецыялісты. – Заменім, дадзём ваду, праверым, усё будзе добра.
Вядома ж, можна зразумець знерваваных на ноч гледзячы жыхароў, якім шкады затрат і працы па рамонту сваіх кватэр, сваёй маёмасці і іх абвінавачванні ў адрас работнікаў УП ЖКГ. Выслухаўшы жыльцоў, мы паслухалі і прадстаўнікоў жыллёва-камунальнай гаспадаркі: галоўнага інжынера УП ЖКГ Юрыя Лінкевіча і начальніка ўчастка жылфонда Ігара Рудака.

—Ніхто не думаў затапляць жыхароў. Усё рабілі па плане падключэння: яшчэ ў верасні прамылі ацяпляльную сістэму, пратэстыравалі яе на трывалась паветрам пад ціскам. У панядзелак 3 кастрычніка запоўнілі сістэму халоднай вадой, каб праверыць ці працякаюць трубы і батарэі і папярэдзілі аб гэтым жыльцоў. Ніякіх скаргаў не паступіла. Здарылася няштатная сітуацыя, ад якой не застрахаваныя ні жыхары шматкватэрных, ні прыватных дамоў, — гаварыў Юрый Часлававіч.

—Паколькі цеплапункт быў замкнёны, спатрэбілася некалькі хвілін, каб сантэхнік перакрыў ваду. Але, згодна інструкцыі, так і павінна быць: доступ у цеплапункт павінны мець толькі спецыялісты, а ход пастароннім асобам туды забаронены. Згодзен, што ў гэтай сітуацыі хвіліны чакання спецыяліста павялічылі маштаб аварыі.

Ёсць тут і яшчэ адно “але”, на якое трэба звярнуць увагу. Батарэям ацяплення больш чым па сорак гадоў, яны маральна ўстарэлі. У такіх выпадках, як кажуць, на ўсялякі пажарны, мы рэкамендуем жыльцам ставіць у кватэрах індывідуальныя краны, па два на батарэю, каб у выпадку прарыву, кожны гаспадар, не чакаючы аварыйнай брыгады, змог перакрыць ваду сам і не дапусціць затаплення. Сёлета якраз у гэтых кватэрах мы мянялі трубы ацяплення і без праблем бясплатна ўстанавілі б краны, якія павінны былі купіць гаспадары за свае грошы. Кран каштуе дзесьці 50 “старых” тысяч, у кватэру іх нада штук 6, а гэта 300 тысяч рублёў. Да нашай парады прыслухаліся жыхары ніжніх этажоў дома па Кірава, 40, а жыльцы кватэры №15, адзінай не прыватызаванай, яе праігнаравалі. Выходзіць, самі “памаглі” патопу, — гаворыць Ігар Рудак.

У кватэры №15, дзе адбыўся патоп, падобная праблема, па словах гаспадароў, ужо была. Тады ўвесь рамонт яны рабілі за ўласныя сродкі. Але, “апёкшыся” аднойчы, жыльцы да цяперашняга не застрахавалі маёмасць, а гэта ж найпершая фінансавая дапамога ў надзвычайных сітуацыях і лепшая гарантыя на ўсялякі выпадак. Многія жыхары раёна маюць абавязковыя страхоўкі, многія ў дадатак афармляюць добраахвотныя. Дзяржава ў складаных выпадках (успомніце нядаўнія навальніцы і град, ураган, разрушэнні, калі былі выплачаны сотні мільёнаў рублёў пацярпелым) дапамагае, але і сам чалавек не павінен бяздзейнічаць.

З першых хвілін здарэння ў курсе спраў на аб’екце быў намеснік старшыні райвыканкама па будаўніцтве і жыллёва-камунальнай гаспадарцы Аляксей Янкевіч. 7 кастрычніка ён правёў спецыяльную нараду са спецыялістамі УП ЖКГ.

—Выпадак павучальны для абодвух бакоў: і для жыллёва-камунальнай гаспадаркі, і для жыльцоў дома. Работнікі УП ЖКГ павінны не толькі даваць рэкамендацыі і прадпісанні, але і больш настойліва патрабаваць ад жыльцоў іх выканання, тым больш калі кватэры не прыватызаваныя і пераходзяць у арэнднае жыллё. А жыльцы ў свой час павінны змяніць сваю пазіцыю ў адносінах да тых кватэр, якія ім не прыйшлося будаваць за ўласны кошт і ў якіх жывуць не адзін дзесятак гадоў, быць больш прадбачлівымі, адказнымі і самастойнымі, — сказаў Аляксей Антонавіч.

На нарадзе, што прайшла ва УП ЖКГ з раніцы 10 кастрычніка, было прынята канчатковае рашэнне.

—Саставім дэфектныя акты, вызначым аб’ёмы пашкоджаня. За сродкі прадпрыемства купім усе неабходныя матэрыялы і наша брыгада ў складзе аддзелачнікаў і столяраў бясплатна выканае ўсе работы, — паведаміў дырэктар прадпрыемства Андрэй Шымковіч.

Галіна СУТУЛА.

Вам может понравиться

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

19 − тринадцать =



Веснік Глыбоччыны - Новости г. Глубокое и Глубокского района,
© Авторское право принадлежит учреждению "Редакция районной газеты "Веснік Глыбоччыны" Глубокского района , 2016г.
Гиперссылка на источник обязательна. Условия использования материалов.


Рейтинг@Mail.ru
Яндекс.Метрика Рейтинг@Mail.ru HotLog

Мы в соцсетях!

У нас есть группа в Одноклассники
Присоединяйся и будь в курсе всего!


А еще мы есть в:
http://vg-gazeta.by/2016/10/11/%d0%bf%d0%b0%d1%82%d0%be%d0%bf-%d0%bd%d0%b0-%d0%b2%d1%83%d0%bb%d1%96%d1%86%d1%8b-%d0%ba%d1%96%d1%80%d0%b0%d0%b2%d0%b0/