Каляровыя «Карпаты»

1 Звезда2 Звезды3 Звезды4 Звезды5 Звезд (1 оценок, среднее: 5,00 из 5)
Загрузка...

Вось такія каляровыя «Карпаты» неспадзявана «выраслі» ў двары гаспадара Мар’яна Антонавіча Адамовіча (на здымку). Гэтую восеньскую кампазіцыю склаў ён сам, пазнасіўшы багаты ўраджай гарбузоў і кабачкоў з гарода.

– Патэлефанаваў мне і кажа: «Прыязджай падзівіцца!» Я з сабой і фотаапарат прыхапіла, – расказвае нам Тамара Лявонцьеўна, жонка Мар’яна Антонавіча, растлумачваючы. – Наш дом – у Глыбокім, але ўчастак для гарода – невялікі. Два гады таму ў Гваздове купілі дачу. Дзеля зямлі і ўзялі, хацелася болей гародніны садзіць. Муж там і днюе, і начуе. І я часта ў вёску прыязджаю. На ўвесь час не магу, бо ў горадзе ў мяне свая гаспадарка – кветкі, мноства кветак і ля дома, і ў доме.

Нягледзячы на невялікі стаж дачнікаў, Адамовічы садзяць усё, чаго душа пажадае. Любяць эксперыментаваць. Гэтым летам на дачы ўжо рос «лес» сланечнікаў і кукурузы.

– Купляю на кірмашы рознае насенне, звычайна па пакеціку. Вось так з гарбузамі і кабачкамі атрымалася: насадзілі розных гатункаў. На першы погляд здавалася, што іх не так многа. А  муж як знёс… Такая гара атрымалася! – здзіўляецца  Тамара Лявонцьеўна.

А яшчэ гаспадыня пахвалілася найцікавейшымі фатаграфіямі свайго кветкавага царства, дачных замалёвак. Якая прыгажосць! Наступным летам абавязкова трэба завітаць у госці!


*  *  *

Праз колькі часу мы абавязкова пазнаёмім вас, паважаныя чытачы, з яшчэ адным захапленнем Тамары Лявонцьеўны Адамовіч.

Алена Хайноўская

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

12 − 6 =



Веснік Глыбоччыны - Новости г. Глубокое и Глубокского района,
© Авторское право принадлежит учреждению "Редакция районной газеты "Веснік Глыбоччыны" Глубокского района , 2016г.
Гиперссылка на источник обязательна. Условия использования материалов.


Рейтинг@Mail.ru
Яндекс.Метрика Рейтинг@Mail.ru HotLog

Мы в соцсетях!

У нас есть группа в Одноклассники
Присоединяйся и будь в курсе всего!


А еще мы есть в:
http://vg-gazeta.by/2016/10/04/%d0%ba%d0%b0%d0%bb%d1%8f%d1%80%d0%be%d0%b2%d1%8b%d1%8f-%d0%ba%d0%b0%d1%80%d0%bf%d0%b0%d1%82%d1%8b/