Агрык запрашае на дзень свайго нараджэння

1 Звезда2 Звезды3 Звезды4 Звезды5 Звезд (1 оценок, среднее: 5,00 из 5)
Загрузка...

Сёлетні год для ААТ “Белаграпрамбанк” – юбілейны: супрацоўнікі банка адзначаюць 25-годдзе з дня яго заснавання. Гэтая дата стала нагодай для правядзення многіх мерапрыемстваў, удзельнічаць у якіх могуць усе кліенты, укладчыкі банка і жыхары Глыбоччыны.


Разлікова-касавы цэнтр (РКЦ) №39 г. Глыбокае філіяла ААТ “Белаграпрамбанк” прымеркаваў да юбілейнай даты конкурс “Павіншуй Агрыка з днём нараджэння”.
– Агрык – гэта казачны персанаж, які  не першы год з’яўляецца сімвалам рэкламнай акцыі “Дзіцячая ашчадная праграма “Расці вялікі”, а таксама талісманам беларускіх спартыўных дэлегацый, з якімі пабываў на I Еўрапейскіх гульнях у Баку (Азербайджан), XIII летнім Еўрапейскім юнацкім фестывалі ў Тбілісі (Грузія), на II  зімовых юнацкіх Алімпійскіх гульнях у Лілехаймеры (Нарвегія). Ён стаў сябрам маленькіх укладчыкаў банка,  віншуе іх з днём нараджэння, дорыць падарункі, ператварае іх мары ў рэальнасць. Сёлета Агрык сам  прымае віншаванні і падарункі. У дзяцей ёсць выдатная магчымасць праявіць сваю фантазію, творчасць, намаляваць ці вырабіць сваімі рукамі нешта арыгінальнае і цікавае, — кажа вядучы спецыяліст па аказанні рознічных паслуг РКЦ №39  Алена Альсевіч. – Конкурс будзе доўжыцца да 31 кастрычніка. Вынікі падвядзём да 4 лістапада. Пераможцы абавязкова атрымаюць нашы падарункі. Так што ўключайцеся ў творчы марафон і падавайце вашы работы па адрасе: г. Глыбокае, плошча 17 верасня,14.

Акрамя аб’яўленага конкурса, супрацоўнікі банка ўдзельнічаюць у дабрачынных справах. Так, 21 верасня ў рамках праекта “25 добрых спраў” яны наведалі дзіцячае аддзяленне Глыбоцкай райбальніцы. Прыход Агрыка быў  прыемнай нечаканасцю для хворых дзяцей,  падарыў ім хвіліны радасці і прымусіў  на нейкі час забыцца  на ўколы і таблеткі. Сярод падарункаў, якія атрымалі маленькія пацыенты, была ілюстраваная кніга, выдадзеная на беларускай мове,  – “Твае першыя фінансы”.  Гэта  своеасаблівая азбука, якая ў даступнай форме знаёміць  дзяцей з азамі фінансавай граматы, расказвае, што такое  банк, інфакіёск, банкамат, банкаўская картка, грашовы уклад, як  павялічыць фінансы і  правільна распараджацца імі.

Галіна СУТУЛА

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

двенадцать − два =



Веснік Глыбоччыны - Новости г. Глубокое и Глубокского района,
© Авторское право принадлежит учреждению "Редакция районной газеты "Веснік Глыбоччыны" Глубокского района , 2016г.
Гиперссылка на источник обязательна. Условия использования материалов.


Рейтинг@Mail.ru
Яндекс.Метрика Рейтинг@Mail.ru HotLog

Мы в соцсетях!

У нас есть группа в Одноклассники
Присоединяйся и будь в курсе всего!


А еще мы есть в:
http://vg-gazeta.by/2016/10/04/%d0%b0%d0%b3%d1%80%d1%8b%d0%ba-%d0%b7%d0%b0%d0%bf%d1%80%d0%b0%d1%88%d0%b0%d0%b5-%d0%bd%d0%b0-%d0%b4%d0%b7%d0%b5%d0%bd%d1%8c-%d1%81%d0%b2%d0%b0%d0%b9%d0%b3%d0%be-%d0%bd%d0%b0%d1%80%d0%b0%d0%b4%d0%b6/